Анатоль Валахановіч
Анатоль Валахановіч лац. Anatol Vałachanovič | |
Анатоль Іосіфавіч Валахановіч | |
Род дзейнасьці | журналіст, гісторык |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 красавіка 1939 |
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Дата сьмерці | 23 лістапада 2016 |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, гісторык, краязнавец |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз журналістаў |
Узнагароды |
Анатоль Іосіфавіч Валахановіч (17 красавіка 1939, Менск — 23 лістапада 2016) — гісторык, журналіст, краязнавец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў гісторыка-філялягічны факультэт Мінскага пэдагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1961). Чалец Беларускага саюза журналістаў (1975). У 1961—1962 гг. настаўнік гісторыі у в. Баравое (Дзяржынскі раён), з траўня 1962 г. адначасова дырэктар школы ў в. Паланевічы (Дзяржынскі раён), з 1964 г. дырэктар школы ў в. Ракашычы (Узьдзенскі раён), са жніўня 1966 г. дырэктар школы ў в. Зенькавічы (Узьдзенскі раён).
З верасьня 1968 г. рэдактар у выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», з лютага 1975 г. загадчык рэдакцыі літаратуры па гісторыі і праве выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР, з траўня 1996 г. па 2002 г. старшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага інстытута дакумэнтазнаўства і архіўнай справы.
Пісаць і друкавацца пачаў яшчэ ў студэнцкія гады ў 1959 г. Дасьледуе праблемы гісторыі, літаратуры, культуры і краязнаўства Беларусі, распрацоўвае пытаньні палітычных рэпрэсій (1920 — пачатку 1950-х гг), займаецца гісторыяй хрысьціянства ў Беларусі.) і інш. Аўтар звыш 400 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў у энцыкляпэдычных выданьнях, навуковых зборніках, матэрыялах навуковых канфэрэнцый, часопісах, газэтах, кнігах. Піша аповесьці, апавяданьні, эсэ, дакумэнтальныя нарысы, казкі. Нават пасьля таго як В. М. Коўтун прызналася ў наўмыснай містыфікацыі асобы Лесі Беларускі, працягвае лічыць Л. Марозаву рэальнай асобай і піша пра яе кнігу.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. Мінск, 1977.
- Дзержинск. Историко-экономический очерк. Минск, 1982.
- Дзержинщина: Прошлое и настоящее (разам з А. М. Кулагіным). Минск, 1986.
- Партызанскі генерал з Амерыкі. Пра начдыва І. Я. Траццяка. Мінск, 1995.
- Феликс Эдмундович Дзержинский. Краткий очерк жизни и деятельности. Минск, 1997.
- Графы фон Гутэн Чапскія на Беларусі. Мінск, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 613—614.
- Валахановіч Анатоль Іосіфавіч. // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск, 1994. С. 207.