Перайсьці да зьместу

Нецечка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Няцечка»)
Рака
Нецечка
лац. Niciečka
Агульныя зьвесткі
Выток каля ўрочышча Макаўцаў
Вусьце Ператуць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 12 км
Плошча басэйну 32 км²
Нахіл воднай паверхні 3,4‰

Не́цечка (Нецеч, Няцеч, Няцеча, Пераплюйка) — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Ператуці (басэйн Нёману). Цячэ ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 32 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўночным усходзе ад урочышча Макаўчыцаў (былая вёска, якая ўвайшла ў склад Койданава), цячэ ў межах Менскага ўзвышша, праз Койданаў, дзе прымае размаітыя гарадзкія сьцёкі, упадае ў Ператуць на захад ад в. Клыпаўчыны. На працягу 6 км мае каналізаванае рэчышча (ад паўднёвай ускраіны Койданава да вусьця), прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1]. Існуе вадасховішча ля раённай лякарні, якое мае назву возера Дзяржынскае і сажалка ў межах Койданава, якая належала былому калгасу. Праз раку пралягаюць трасы Р-42 (на Заслаўе) і М-1 (на Берасьце), а таксама чыгунка на Берасьце[2].

11 кастрычніка 2008 году адбылося сьвята «Дзень ракі» пад лёзунгам «Наша рэчка — Няцечка!»[3].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 269.
  2. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 16.
  3. ^ Паказала нораў і Няцечка. // «Сьцяг кастрычніка» (Дзяржынск), 27 сакавіка 2010 г.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 269.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.