Анастасія Віньнікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Анастасія Віньнікава
Anastasia Vinnikova.jpg
Дата нараджэньня 15 красавіка 1991 (27 гадоў)
Месца нараджэньня Дзяржынск, Менская вобласьць, Беларусь
Краіна Беларусь
Прафэсіі сьпявачка
Інструмэнты фартэпіяна
Жанры поп

Анастасі́я Ві́ньнікава — беларуская сьпявачка, якая на «Эўрабачаньні-2011» прадстаўляла Рэспубліку Беларусь зь песьняй «I Love Belarus»[1]Я люблю Беларусь»; папярэдні варыянт песьні — «I am Belarusian»; першапачатковы — «Born in Bielorussia»[2]). Конкурс, на якім выступала Анастасія, адбыўся 12 траўня ў Дзюсэльдорфе (Нямеччына). У фінал не прайшла.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анастасія Георгіеўна Віньнікава нарадзілася 15 красавіка 1991 году ў г. Дзяржынску (Менская вобласьць, Беларусь).

Сьпяваць пачала яшчэ ў тры гады ў дзіцячым садку. А ў 5 гадоў сьпявала ў гарадзкім Доме культуры. Прымала ўдзел у шматлікіх конкурсах ды фэстах, сярод якіх тэлевізыйны дзіцячы конкурс «Усе мы родам зь дзяцінства». Анастасія скончыла Дзяржынскую музычную школу па клясе «харавое аддзяленьне»[3] і «фартэпіяна».[4]

Сярэднюю школу Анастасія скончыла з залатым мэдалём, пасьля чаго паступіла на перакладчыцкі факультэт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсітэту, дзе вывучала ангельскую і гішпанскую мовы[2]. Анастасія прымала ўдзел у праектах ОНТ — «Эстрадны кактэйль» і двойчы ў «Музычным судзе». У 2009 годзе яна стала фіналісткай конкурсу «Белазаўскі акорд». У 2010 г. выступала на ўрачыстым прыёме з удзелам Аляксандра Лукашэнка ў Палацы Рэспублікі, прысьвечанным навагоднім сьвятам. Маладая сьпявачка выканала некалькі джазавых песень, і прэзыдэнт заўважыў яе і нават пахваліў.[4]

Працавала з Васілём Раінчыкам, займалася вакалам з Тацянай Глазуновай. Песьні Віньнікавай пісаў вядомы беларускі аўтар Яўген Алейнік. За час супрацоўніцтва было напісана 5 кампазыцыяў.[3]

Першапачатковая песьня, зь якой зьбіралася ехаць Віньнікава на Эўрабачаньне, «Born in Bielorussia», не падыйшла па правілах конкурсу, бо яе відэаролік ужо дэманстраваўся[5]. Менавіта з гэтай песьняй Анастасія выступала на «Музычным судзе — 3».

Эўрабачаньне-2011[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Анастасія Віньнікава на «Эўрабачаньні-2011» выступала, паводле лёсаваньня, пад нумарам 16, у другім паўфінале 14 траўня 2011 году. Яна супернічала з 18-ю канкурсантамі з розных краінаў зь песьняй «I Love Belarus», напісанай беларускімі аўтарамі Яўгенам Алейнікам і Сьвятланай Гераськавай[6]. У фінал не прайшла.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ На «Еўрабачанне» з любоўю, цымбаламі і без «Беларашы». Наша Ніва (15 сакавіка 2011). Праверана 15 сакавіка 2011 г.
  2. ^ а б На "Евровидении" Анастасия Винникова споет песню "I am Belarusian"(рас.). TUT.BY (3 сакавіка 2010). Праверана 15 сакавіка 2011 г.
  3. ^ а б Анастасия Винникова(рас.) — Біяграфія А. Віньнікавай. Праверана 11 сакавіка 2011 г..
  4. ^ а б С. Андрыянаў (3 сакавіка 2011) Беларусь посылает на «Евровидение» никому не известную певицу(рас.). газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии. Праверана 10 сакавіка 2011 г..
  5. ^ С. Андрыянаў (10 сакавіка 2011) Песню для «Евровидения» меняли дважды(рас.). газ. «Комсомольская правда» в Белоруссии. Праверана 10 сакавіка 2011 г.
  6. ^ В полуфинале "Евровидения-2011" Беларусь выступит под номером 16. TUT.BY (15 сакавіка 2011). Праверана 15 сакавіка 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]