Перайсьці да зьместу

Кальвінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гугеноцкі крыж

Кальвінізм — кірунак пратэстантызму, найболей выразна сфармуляваны францускім тэолягам і прапаведнікам Жанам Кальвінам. Адметная рыса кальвінісцкае тэалёгіі — вучэньне пра наканаваньне. Паводле яго, посьпех у штодзённай працы — адзнака абранасьці. У кальвінісцкай этыцы ўвасобіліся каштоўнасьці новага часу: прагматызм, працавітасьць, жыцьцёвая актыўнасьць. Царква ў кальвінізьме мае даволі дэмакратычны лад: напрыклад, сьвятары абіраюцца вернікамі.

Сучасны Кальвінізм існуе ў трох формах: Прэсьбітэрыянства, Рэфармацтва, Кангрэгацыяналізм

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кальвінізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў