Перайсьці да зьместу

Лашанскі сельсавет (Узьдзенскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лашанскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Лоша
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 1345 чал. (2011)
Плошча
  • 106 км²
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1718
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Лаша́нскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Лоша.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Антанова, Баравыя, Бярэвіца, Верхнёман, Госьбішчы, Гурбаны, Гушчына, Даўгінава, Загоршчына, Заранкова, Іванаў Бор, Казённыя Боркі, Калінінск, Касьцюкі, Краснае, Крастынтэрн, Крывялі, Лоша, Навасёлкі, Паўлаўшчына, Петухоўка, Пырашава, Румок, Сенажаткі, Слабада, Смалінец, Хароміцкія, Ясень і пасёлак Вясёлае — перададзеныя ў склад навастворанага Слабадзкога сельсавету[1].