Сямёнавіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сямёнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам была вёска Сямёнавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.

28 траўня 2013 году згодна з пастановай Менскага абласнога савету дэпутатаў сельсавет скасаваны, вёскі Броды 1, Броды 2, Кухцічы, Ракашычы і пасёлак Здаровец перададзеныя Нёманскаму сельсавету, вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Падсадзкія, Пад’ельнікі, Сямёнавічы і пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск перададзеныя Ўзьдзенскаму сельсавету[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]