Валеры Шаблюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валеры Шаблюк
Нарадзіўся 3 жніўня 1953(1953-08-03)
Узда, Менская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 2 траўня 1997(1997-05-02) (43 гады)
Менск, Беларусь
Навуковая сфэра гісторык
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт

Валеры Ўладзімеравіч Шаблюк (3 жніўня 1953, Узда — 2 траўня 1997) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля чаго выкладаў гісторыю ў вучэльні і школе ў Менску. З 1980 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

Дасьледаваньні прысьвечаны сярэднявечным паселішчам і мястэчкам, што зьявілася новым кірункам у археалёгіі Беларусі. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму: «Сельскія паселішчы Верхняга Панямоньня XIV—XVIII стст.», якая ў 1996 годзе была апублікавана як манаграфія выдавецтвам «Беларуская навука». У 1995 годзе ў выдавецтве «Полымя» выйшла ў сьвет ягоная кніга «Двор у Туганавічах», прысьвечаная дасьледаваньню месца вялікага каханьня Адама Міцкевіча і яго музы — Марылі Верашчакі. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Вялікія Навасёлкі, Клыпаўшчына, Машчонае, Павусьсе[1].

Аўтар шматлікіх публікацыяў па гісторыі і археалёгіі Беларусі. Аўтар каля сотні артыкулаў у Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі.

Зьяўляўся старшынём першачаснай арганізацыі Беларускага свабоднага прафсаюзу пэдагогаў Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

У 1994 годзе — генэральны сакратар Беларускай хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. У 1995 годзе — кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь па Ўсходняй выбарчай акрузе №246 г. Менску.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трагічна загінуў 2 траўня 1997 году пад коламі службовай машыны генэральнага пракурора. У сям’і Валерыя засталіся дзьве дачкі — Вераніка і Анастасія.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Шаблюк Валерый Уладзіміравіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна — Мн., 2004. — 704 с.: іл., фота. С. 43.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 с.: іл., фота.