Касьцёл Сьвятой Ганны (Койданаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятой Ганны
| |
Часткова адноўлены касьцёл
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Койданаў |
Каардынаты | 53°41′21.96″ пн. ш. 27°7′42.23″ у. д. / 53.6894333° пн. ш. 27.1283972° у. д.Каардынаты: 53°41′21.96″ пн. ш. 27°7′42.23″ у. д. / 53.6894333° пн. ш. 27.1283972° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятой Ганны | |
Касьцёл Сьвятой Ганны на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Койданаве. Знаходзіцца на гістарычнай Плябанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы касьцёл у Койданаве збудавалі ў 1439 годзе з фундацыі князя Міхала Жыгімонтавіча. Драўляны касьцёл неаднаразова цярпеў ад пажараў.
У 1785 годзе збудавалі драўляны касьцёл, які захаваўся да нашага часу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1843 годзе пробашчам быў Леапольд Заўшцінскі, вікарыем — Пётар Крушэўскі[1]. На 1883 год парафія налічвала 12,3 тыс. чалавек[2].
У 1901 годзе адміністратарам быў Стэфан Градзінскі, філіялістам — Дамінік Брасевіч[3]. У пачатку XX ст. існавалі філіяльны касьцёл у Вязыні, прыпісныя капліцы ў Станькаве, Гарбузах, Нарэях, Рубілках, Скароднам і Навасёлках.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл, часткова зруйнавалі помнік і прыстасавалі яго пад музычную школу.
У 1990-я гады касьцёл часткова аднавілі і ў 1997 годзе кансэкравалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка на высокім мураваным цокалі. Мае ярусную аб'ёмна-прасторавую кампазыцыю: да цэнтральнага высокага нэфа, які пераходзіць у 5-гранную апсыду, далучаюцца больш нізкія бакавыя нэфы з 1-схільнымі пакрыцьцямі. Раней над галоўным фасадам узвышаліся дзьве 2-ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя плястычнымі каркаснымі шатровымі сыгнатуркамі (пры аднаўленьні надбудавалі нізкія вежачкі). Паміж імі разьмяшчаўся фігурны валютны шчыт, што прыкрываў 2-схільны дах. У цэнтры фасада было лучковае акно, што асьвятляла хоры, і 4-слуповы ганак. Бакавыя фасады падзяляюцца 2 радамі прастакутных (раней лучковых) аконных праёмаў і вэртыкальнымі брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Мастацкім акцэнтам інтэр'еру быў драўляны барочны алтар (не захаваўся), выкананы ў форме портыка з 2 парамі разьмешчаных уступам канэліраваных карынфскіх калёнаў, якія несьлі лучковы франтон з разной кампазыцыяй «Глёрыя». У цэнтры алтара быў маляўнічы абраз «Найсьвяцейшая Панна Марыя» XVIII ст.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
-
У. Джункоўскі, студзень 1917 г.
-
У. Джункоўскі, студзень 1917 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 38
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Directorium Officii Divini Pro Dioecesi Mincensi in Annum Domini 1843
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 125.
- ^ Directorium Divini officii et Missarum pro Archidioecesi Mohiloviensi nec non pro Dioecesi Minscensi in annum domini 1901
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.