Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Койданаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

КойданавА! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Bacian (гутаркі · унёсак).

Гэта традыцыйная назва гораду, таксама як і Станькаў (Станькава) і г.д. Койданаў у Гугле --Red_Winged_Duck 11:38, 7.верасьня.2006 (UTC)
Койданава у Гугле выглядае значна больш пераканаўча. 2120 рэзалтаў заміж 319. Адчуйце розьніцу. Так што трэба выпраўляць Bacian 15:16, 20.верасьня.2006 (UTC)


Адкуль узяліся дзьве беларускія назвы гораду ў артыкуле? Якая была афіцыяльная назва гораду на беларускай мове да 1932 году? Як называецца на беларускай мове чыгуначная станцыя ля гораду (рас. Койданово)? Bocianski 22:19, 11 верасьня 2009 (UTC)

Станцыя афіцыйна называецца «Койданава», астатняе трэба шукаць. —zedlik 22:27, 11 верасьня 2009 (UTC)
Во: канец 19 стагодзьдзя — Койданаў [1]; 1921—1926 — Койданава [2]. —zedlik 22:32, 11 верасьня 2009 (UTC)
Відавочна, савецкія чыноўнікі зьмянілі беларускую назву гораду. Патрэбныя б была спасылка на пацьвярджэньне гэтай думкі. Прашу, што б адкрывальнікі гэтых інфармацыі дадалі верагодныя спасылкі або зноскі да артыкулу — гэтыя інфармацыі патрэбныя й польскім чытачам. Bocianski 22:36, 11 верасьня 2009 (UTC)
Для назвы па-польску, напэўна, можна выкарыстоўваць Kojdanów — менавіта гэты варыянт выкарыстоўваецца на мапе Польшчы 1920—1938 гадоў [3]. Але наконт беларускай назвы — вельмі падобна, што так, але знайсьці спасылку рады ня там. Можа хто ведае пра якія крыніцы. —zedlik 22:45, 11 верасьня 2009 (UTC)
О, яшчэ цікавая рэч: мапа Расейскай Імпэрыі 1896 году — Койдановъ [4], яшчэ адна мапа РІ, але год невядомы — таксама Койдановъ [5]. Цікава атрымліваецца. —zedlik 22:56, 11 верасьня 2009 (UTC)
КойдановЭнциклопедический словарь Ф.А. Брокгауза и И.А. Ефрона. Ня ведаю, адкуль увогуле ўзялося гэтае «а» на канцы, калі ў польскіх ды нават расейскіх крыніцах яго нідзе нямашака. --Казімер Ляхновіч 23:07, 11 верасьня 2009 (UTC)
Дарэчы, на radzima.org зьмешчаны артыкул з Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі [6], дык там пасьлядоўнасьць назваў як у нас — Койданаў (Койданава, з 1932 г. Дзяржынск). --Казімер Ляхновіч 23:12, 11 верасьня 2009 (UTC)
О, ну вось гэта аўтарытэтная крыніца, дзякуй. Калі артыкул апублікаваны без рэдактуры (а мяркуючы па стылі і правапісе, гэта так), то можна спакойна спаслацца на яго. —zedlik 23:24, 11 верасьня 2009 (UTC)

Пачаць абмеркаваньне пра старонку «Койданаў»

Пачаць абмеркаваньне