Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пагоня, герб Беларусі з 1991 году

Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — ключавы дакумэнт, які абвясьціў аб незалежнасьці Беларусі ад СССР. Дэклярацыя была прынятая Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 году і набыла канстытуцыйную сілу 25 жніўня 1991 году. Дзень прыняцьця дэклярацыі з 1991 па 1996 гг. адзначаўся як Дзень незалежнасьці Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прымае рашэньне аб падрыхтоўцы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце[1].

23 ліпеня праект быў прадстаўлены і знаходзіўся на зацьверджаньні па артыкулах і асобных фармулёўках. Урэшце, 27 ліпеня за прыняцьце Дэклярацыі цалкам прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232 зарэгістраваных (пры трох, што не галасавалі)[1].

Пасьля правалу путчу ў Маскве ў жніўні 1991 г. Вярхоўны Савет БССР 25 жніўня 1991 г. прыняў рашэньне прыдаць Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.[2]). На базе гэтага былі ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю 1978 г. У той жа самы дзень былі прынятыя пастановы аб забесьпячэньні палітычнай і эканамічнай самастойнасьці краіны і аб спыненьні дзейнасьці КПБ.

19 верасьня 1991 г. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка была перайменаваная ў Рэспубліку Беларусь. Пагоня і Бел-чырвона-белы сьцяг зрабіліся дзяржаўнымі сымбалямі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Принятие Декларации о государственном суверенитете: факты, цифры, цитаты. Naviny.by (27 ліпеня 2009). Праверана 27 ліпеня 2011 г.
  2. ^ Сяргей Навумчык (25 жніўня 2010) Дзень незалежнасьці. Сьвята, якое будзе дзяржаўным Праверана 27 ліпеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]