Перайсьці да зьместу

Старынкаўскі сельсавет (Койданаўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стары́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Старынкі.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Вялікае Сяло, Карачуны, Паўлюці, Старынкі, Целяшэвічы — перададзеныя Бараўскому сельсавету[1].

  • 1 студзеня 1947 году — 11
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 79
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 138