Волменскі сельсавет
Волменскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Волма |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Во́лменскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Волма.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Івянецкага раёну Баранавіцкай вобласьці. 17 красавіка 1962 году раён скасаваны, 24 населеныя пункты сельсавету далучаны да Валожынскага раёну. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Стаўпецкага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну. 12 жніўня 1970 году сельсавет перададзены Койданаўскаму раёну.
18 сакавіка 2011 году вёска Зуёўка ўвайшла ў склад вёскі Волма[1].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Волма, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Сурціны, Сьвідоўшчына, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы — перададзеныя ў склад Путчынскага сельсавету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района». Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18.03.2011 г. № 65 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 470
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335, 336