Царква Покрыва Багародзіцы (Койданаў)
| Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Пакроўская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Койданаў |
| Каардынаты | 53°41′04,79″ пн. ш. 27°07′57,51″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
| Сайт | pokrov-hram.by |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Койданаве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычных Станькаўскай і Слуцкай вуліц[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле гісторыка архітэктуры Анатоля Кулагіна[1], мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Койданаве збудавалі ў 1851 годзе на расейскія дзяржаўныя сродкі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта манумэнтальны аб'ём, да якога падоўжнай восьсю далучаецца прастакутная ў пляне апсыда і прытвор. Асноўны аб'ём завяршаецца 4-гранным драўляным сьветлавым барабанам з шатровым верхам і купалам-цыбулінай, з кутоў — невялікімі купаламі-цыбулінамі. Галоўны і бакавыя ўваходы маюць выгляд аркавых праёмаў. Кутнія шырокія лапаткі завяршаюцца кілепадобнымі аркавымі з круглымі разеткамі ў тымпанах. На палову вышыні фасады руставаныя, у верхняй частцы праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і дэкаруюцца кілепадобнымі ліштвамі з гіркамі.
Усярэдзіне заля перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі і асьвятляецца вокнамі барабана, які праз скляпеністыя ветразі падтрымліваецца 4 слупамі і перакінутымі цераз іх аркамі. Слупы злучаюцца зь сценамі і паміж сабой магутнымі аркамі. Над уваходам месьцяцца адкрытыя ў залю вузкім аркавым праёмам хоры, на якія вядуць сходы авальнай бакавой клеці 1-га яруса званіцы. Апсыда вылучаецца 2-ярусным пабеленым іканастасам з пазалочанымі рамамі 7 абразоў. У царкве захоўваецца абраз XVI—XVII стагодзьдзяў «Маці Божая», прывезены з царквы вёскі Тонава.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1897 г.
- сакавік 1918 г.
- сакавік 1918 г.
- 1918 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Сходы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Карла Маркса, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.