Сталінскі нацыянальны польскі сельсавет
Выгляд
Сталінскі нацыянальны польскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Дата ўтварэньня | 23 сакавіка 1932 |
Дата скасаваньня | 14 траўня 1936 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ста́лінскі нацыяна́льны по́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак імя Сталіна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Байдакоўскі сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 29 кастрычніка 1924 году сельсавет перайменаваны ў Ледніцкі. 21 жніўня 1925 году сельсавет перайменаваны ў Байдацкі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў Сталінскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 28, 59, 109, 110