Асабовае імя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Асабовае імя[1] — сацыялінгвістычная адзінка, кляса ўласных імёнаў, адзін з галоўных пэрсанальных моўных ідэнтыфікатараў чалавека; гэта імя, дадзенае чалавеку пры нараджэньні альбо хрышчэньні.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У большасьці заходніх краінаў імя ідзе ўперадзе прозьвішча. Тым ня менш, у многіх краінах Усходу, такіх як Японія й Кітай, яно ідзе пасьля прозьвішча, а часам і ў Эўропе, напрыклад, ва ўсходне-славянскіх мовах, у тым ліку й на Беларусі.

Ад асабістага імя бацькі ўтвараецца імя па бацьку.

Пры афіцыйным афармленьні да асабістага імя дадаецца імя па бацьку ці іншае сярэдняе імя (калі ёсьць) і прозьвішча.

Звычайна мужчынскія й жаночыя імёны адрозьніваюцца, але многія зь іх маюць 2 формы, напрыклад, Аляксандр/Аляксандра, Юлій/Юлія.

Некаторые бацькі вельмі стараюцца прыдумаць як мага арыгінальнейшае імя для свайго немаўляці, напрыклад, адна швэдзкая пара хацела назваць сваю дачку Brfxxccxxmnpcccclllmmnprxvclmnckssqlbb11116.

Паходжаньне імёнаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомы імёны, якія паходзяць з самых розных моў:

  • Грэцкія імёны: Агнес, Алесандра, Галіна, Джэйсан, Маргарыта, Мікалай, Сьцівен, Анжэла, Барбара, Джордж, Дораці, Дорыс, Дэбара, Меліса, Ніколь, Крыстафер, Хелен, Эндру
  • Яўрэйскія імёны: Джоан, Джэйкаб, Джэсіка, Міхаіл, Марыя, Ханна, Ёсіф, Джошуа, Давід, Дэніел, Захары, Кайла, Мацьвей, Рут, Сара, Сьюзен
  • Маскальскія імёны: Сьвятлана
  • Валійскія імёны: Джэніфер, Морган
  • Ірляндзкія імёны: Браян
  • Эгіпецкія імёны: Кацярына
  • Лацінскія імёны: Аманда, Вірджынія, Марк, Осьцін, Патрысія, Флорэнс, Эмілі, Аліна
  • Францускія імёны: Брытані, Эймі
  • Ангельскія імёны: Брэндан, Кімберлі, Мэдзісан, Мілдрэд, Тайлер, Тэйлар, Хэйлі, Хізэр, Шырлі, Эдвард, Эшлі
  • Нямецкія імёны: Джэфры, Роберт, Рычард, Уільям, Уолтэр, Фрэнсес, Фрэнк, Рагнгільда
  • Шатляндзкія імёны: Дональд
  • Італьянскія імёны: Дона
  • Гішпанскія імёны: Лінда
  • Скандынаўскія імёны: Рональд
  • Амэрыканскія імёны: Саманта
  • Арамейскія імёны: Томас

і іншыя

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крынніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лемцюгова В. Уласнае імя // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 574—575.