Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет
Рубілкаўскі нацыянальны польскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Рубілкі |
Дата ўтварэньня | 23 сакавіка 1932 |
Дата скасаваньня | 14 траўня 1936 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рубі́лкаўскі нацыяна́льны по́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рубілкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 жніўня 1924 году створаны Рубілкаўскі сельсавет у складзе Самахвалавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]в. Баравікі, в. Булынкі, в. Бяліцкаўшчына, в. Гарэнаўка, в. Даўнары, в. Дзежкі, в. Жакі, в. Казлы, в. Камянное, в. Краснае, в. Кулі, в. Курганьне, в. Лукашына, в. Ракаедаўшчына, в. Рубілкі, в. Сакольшчына, в. Старышча, в. Сухадолы, в. Томкавічы, в. Уладзімярова, в. Чырвоная Зорка, в. Шабунеўшчына, в. Юнцаўшчына, в. Янавічы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 88