Негарэльскі пасялковы савет
Негарэльскі пасялковы савет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | пасялковы савет, сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Негарэлае |
Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1938 |
Дата скасаваньня | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва | |
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Негарэ́льскі пасялко́вы саве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Негарэлае.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны Негарэльскі сельсавет у складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі з цэнтрам у вёсцы Рудня. 29 кастрычніка 1924 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Негарэлае. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 27 верасьня 1938 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Негарэлае. 4 лютага 1939 году пасялковы савет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году пасялковы савет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Адасеўшчына, Гарбузы, Калоднікі, Камароўшчына, Каменка, Клачкі, Масьцішча, Мелькавічы, Мікулічы, Пажэжына, Паўлаўшчына, Рудня, Старына, Чурылы, пасёлкі Клачкі, Негарэлае — перададзеныя ў склад Негарэльскага сельсавету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літартура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 74, 75