Узьдзенскі сельсавет
Узьдзенскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Вобласьць | Менская |
Раён | Узьдзенскі |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Узда |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У́зьдзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — места Ўзда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сьнежня 1962 году Ўзьдзенскі раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены населеныя пункты Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава скасаванага Цялякаўскага сельсавету[1].
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Вялікая Ўса, Губіна, Каменка, Лісаўшчына, Ліцьвяны, Макавішчы, Малая Ўса, Новая Старына, Сакольшчына і пасёлкі Камароўка, Каменка — ліквідаванага Ліцьвянскага сельсавету, а таксама вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Падсадзкія, Пад’ельнікі, Сямёнавічы і пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Сямёнавіцкага сельсавету; населеныя пункты Алёхаўка, Пятроўск, Слабодка і Цялякава перададзеныя з Узьдзенскага ў склад Дзешчанскага сельсавету[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 569