Аляксандар Бурак
Аляксандар Кандратавіч Бурак | ||||||||||
12 лютага 1918 — 24 сьнежня 1993 | ||||||||||
Месца нараджэньня | ст. Койданава, Менскі павет, Заxодняя вобласьць, Расейская Савецкая Рэспубліка | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Харкаў | |||||||||
Прыналежнасьць | СССР | |||||||||
Род войскаў | авіяцыя | |||||||||
Гады службы | 1938—1956 | |||||||||
Званьне | падпалкоўнік | |||||||||
Узнагароды |
| |||||||||
Алякса́ндар Кандра́тавіч Бура́к (12 лютага 1918, ст. Койданава, Менскі павет, Заходняя вобласьць, Расейская Савецкая Рэспубліка — 24 сьнежня 1993 г.) — вайсковец.
Пасьля заканчэньня ў 1938 г. аэраклюбу ў Менску пакліканы ў РСЧА. У 1940 г. закончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З красавіка 1942 г. на Бранскім, Калінінскім, 1-м і 4-м Украінскіх франтах, камандзір зьвяна, намесьнік камандзіра эскадрыльлі штурмавога авіяпалка, старшы лейтэнант. Зрабіў 128 баявых вылетаў, зьнішчыў 28 варожых танкаў, 50 аўтамашын, 3 самалёты, 7 складоў з боепрыпасамі, 3 батарэі зэнітнай артылерыі, 2 чыгуначныя эшалёны. Чалец КПСС з 1945 г. Герой Савецкага Саюзу (1945). Скончыў вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1945, 1951). Да 1956 г. служыў у Савецкай арміі, падпалкоўнік.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бурак Аляксандр Кандратавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 393.
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Памерлі 24 сьнежня
- Памерлі ў 1993 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі