Сяргей Сідор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сяргей Іванавіч Сідор (1937, в. Янаўшчына, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польшча — 17 ліпеня 1998, Беларусь) — географ, доктар пэдагагічных навук (1991), прафэсар (1992).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня БДУ (1964) працаваў настаўнікам на Гарадзеншчыне, пасьля асьпірантуры — старшым выкладчыкам ў Магілёўскім пэдінстытуце, з 1974 г. — на катэдры эканамічнай геаграфіі Беларусі у БДУ, адначасова з 1995 намесьнік рэдактара часопіса “Геаграфія: Праблемы выкладаньня”. Актыўны чалец БНФ на геаграфічным факультэце. Лічыў сябе вучнем і пасьлядоўнікам А. Смоліча. Аўтар навуковых працаў па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі Беларусі. Стваральнік беларускага навуковага геаграфічнага тэзаўруса і тэрміналёгіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладаньня геаграфіі ў школах Рэспублікі Беларусь. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.

З 1975 г. жыў у Дзяржынску Менскай вобласьці БССР, працаваў у філіяле Беларускага культурна-адукацыйнага цэнтру, які быў адчынены ў 1992 годзе. Памёр у 1998 г. Кіраўніцтва геаграфічнага факультэта БДУ не дазволіла разьвітаньне на факультэце з нябожчыкам.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Несельскохозяйственные сельские поселения БССР, проблемы и перспективы их развития. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата географических наук. 11.691. Минск. 1971. 20 с.
  • Индустрии шаги саженьи. Минск. Народная асвета. 1982.
  • Белорусская ССР в одиннадцатой пятилетке. Минск. Народная асвета. 1983. 63 с.
  • Белорусская ССР в двенадцатой пятилетке: Книга для учащихся: Народная асвета. Минск. 1987. 77, [2] с.
  • Социально-экономическая география СССР. Наука и учебная дисциплина Минск. Университетское. 1989.
  • Геаграфія БССР Падручнік для 8-9-х кл. Мінск. Народная асвета. 1989.
  • Геаграфія БССР Падручнік для 8-9-х кл. Мінск. Народная асвета. 1990.
  • Геаграфія БССР Падручнік для 9-га кл. сярэд. шк. Мінск. Народная асвета. 1990.
  • Геаграфія БССР Падручнік для 9-га кл. сярэд. шк. Мінск. Народная асвета. 1991.
  • Геаграфія БССР Падручнік для 9-га кл. сярэд. шк. Мінск. Народная асвета. 1992.
  • Геаграфічныя паняцці і тэрміны. Мінск. Беларуская энцыклапедыя. 1993
  • Займальная геаграфія Беларусі. Мінск. 1995. (у сааўтарстве).
  • Геаграфія Беларусі: Падручнік для 9-га кл. сярэд. шк. Мінск. Народная асвета. 1995. 288 с.
  • Географія Беларусі ў пытаннях і адказах. Дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. шк. /С.І.Сідор, П.С.Лопух, Г.С.Смалякоў/. Мінск. Народная асвета. 1998. 110. [1] с.
  • Вывучэнне геаграфіі Беларусі ў 9 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў /С.І.Сідор, В.Л.Белая, В.І.Мітраховіч, А.М.Сікорскі/. Мінск. Народная асвета 1999. 127 с.
  • Геаграфія Беларусі: Падруч. для 9-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання. Мінск. Народная асвета. 2000. 287, [1] с.
  • Тэорыя сацыяльна-эканамічай геаграфіі. Курс лекцый. Мінск. БДУ. 2001 (у сааўтарстве).
  • Геаграфія Беларусі: Падруч. для 9-га кл. агульнаадукац. шк. з бел. і рус. мовамі навучання. Мінск. Народная асвета. 2002. 287, [1] с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сідар Сяргей Іванавіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 609—610.