Дабрынёўскі сельсавет
Дабрынёўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Дабрынёва |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Дабрынёўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дабрынёва.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. 4 лютага 1939 году сельсавет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.
5 сакавіка 1981 году сельсавет перайменаваны на расейскай мове (Добринёвский → Добрынёвский), а 26 студзеня 2006 году — Добрынёвский у Добринёвский.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Баравікі, Булынкі, Бяліцкаўшчына, Гарэнаўка, Даўнары, Дзежкі, Жакі, Казлы, Камянное, Краснае, Кулі, Курганьне, Лукашына, Ракаедаўшчына, Рубілкі, Сакольшчына, Старышча, Сухадолы, Томкавічы, Уладзімярова, Чырвоная Зорка, Шабунеўшчына, Юнцаўшчына, Янавічы — ліквідаванага Рубілкаўскага сельсавету[1].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 24[2]
- 1 студзеня 1974 году — 23[3]
- 1 студзеня 1981 году — 22[4]
- 1 студзеня 1986 году — 22[5]
Былыя населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У студзені 1943 году ў часе апэрацыі «Якаб» былі зьнішчаныя населеныя пункты Літавец і Любажанка, якія знаходзіліся на тэрыторыі сельсавету.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 138
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1974 года. — 5-е издание. — Мн.: Беларусь, 1974. — 246 с.: ил. С. 143
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1981 года. — 6-е издание. — Мн.: Беларусь, 1981. — 245 с. С. 143
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 137
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8, 37
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 246
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 145
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник / сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2. С. 106