Негарэльскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Негарэ́льскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Энэргетыкаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Койданаўскага раёну Менскай акругі з цэнтрам у вёсцы Рудня. 29 кастрычніка 1924 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Негарэлае. 15 сакавіка 1932 году раён рэарганізаваны ў Койданаўскі нацыянальны польскі. 23 сакавіка 1932 году сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі. 29 чэрвеня 1932 году раён перайменаваны ў Дзяржынскі. 14 траўня 1936 году сельсавет пераўтвораны ў беларускі. 31 ліпеня 1937 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Менскага раёну. У 1938 годзе сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет з цэнтрам у гарадзкім пасёлку Негарэлае. 4 лютага 1939 году пасялковы савет перададзены адноўленаму Койданаўскаму раёну.

30 кастрычніка 2009 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Адасеўшчына, Гарбузы, Калоднікі, Камароўшчына, Каменка, Клачкі, Масьцішча, Мелькавічы, Мікулічы, Пажэжына, Паўлаўшчына, Рудня, Старына, Чурылы, пасёлкі Клачкі, Негарэлае — ліквідаванага Негарэльскага пасялковага савету[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]