Дым (адзінка падаткаабкладаньня)
Выгляд
Дым — адна з найдаўнейшых адзінак падаткаабкладаньня. Улучаў сялянскую гаспадарку зь зямлёй, пабудовамі, цяглавай і прадукцыйнай жывёлай і ўсім гаспадарскім рыштункам і начыньнем[1].
Зямельны надзел дымоў звычайна складаўся з ворнай зямлі і сенажатных угодзьдзяў, за карыстаньне якімі чальцы сям’і абавязаны былі выконваць на карысьць фэадала розныя павіннасьці — г.зн. службу.
Пасьля завяршэньня аграрнай рэформы (сярэдзіна XVI — 1-ая палова XVII стагодзьдзяў) асноўнымі аб’ектамі падаткаабкладаньня зрабіліся валока і служба, а дым пачаў атаясамлівацца з паняцьцем дома, двара.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 210
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.