Іван Шпілеўскі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шпілеўскі.
Іван Шпілеўскі | |
Дата нараджэньня | 18 жніўня 1891 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | чэрвень 1941 (49 гадоў) |
Занятак | гісторык, краязнавец |
Іва́н Хве́даравіч (То́даравіч) Шпіле́ўскі (псэўданім: Ів. Ш.; 18 жніўня 1891, м. Койданаў Менскага павету, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — чэрвень 1941) — гісторык-краязнавец.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1912 г. служыў матросам у Кранштаце, з 1914 г. старшы радыётэлеграфіст лінкару «Імпэратар Павал I». Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. агітатар, супрацоўнік газэты «Волна», чалец суднавага камітэту. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 г. чалец Ваенна-марскога рэвалюцыйнага камітэту, удзельнік задушэньня антыбальшавіцкага выступленьня Керанскага — Краснова. Уваходзіў у атрад бронецягніку, высланага на дапамогу паўстаўшым рабочым Масквы, пасьля ў петраградзкі зводны атрад маракоў, накіраваны на Дон для барацьбы з каледзіншчынай. З 1918 г. ізноў у Петраградзе: камісар і чалец Рады камісараў Балтыйскага флёту, са жніўня 1919 г. камісар Кранштацкага раёну службы сувязі Балтыскага флёту, удзельнік баёў супраць войск Юдзеніча. З 1921 г. камісар Цэнтру службы сувязі штабу Марскіх сілаў РСФСР.
З 1922 г. у БССР: старшыня Койданаўскага райвыканкаму, з 1925 інспэктар лясоў Полацкай акругі. У 1930-я г. навуковы супрацоўнік, кіраўнік справаў АН БССР, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства. Загінуў у канцы чэрвеня 1941 г. пад час бамбёжкі санітарнага цягніка, у якім ён эвакуяваўся на ўсход.
Друкаваўся ў часопісах «Красный флот», «Наш край» і інш. Аўтар успамінаў «Братва» (1929).
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сінхраністычная табліца падзей паўстаньня на Беларусі, Літве і Польшчы ў 1830—1831 гг. (разам з Л. А. Бабровічам). // Наш край. 1929. № 10.
- Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі). Менск. 1929. 42 с (разам з Л. А. Бабровічам).
- Экспэдыцыі Акадэміі навук у 1931 г. // Савецкая краіна. 1931. №5.
- Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны). Менск. 1932. 109 с (разам з Л. А. Бабровічам).
- Беларуская Акадэмія навук на парозе другой пяцігодкі: (Гістарычны нарыс). Менск. 1933. 111 с (разам з Л. А. Бабровічам).
- Беларуская акадэмія навук да ХV-годдзя БССР. Гістарычны нарыс. Мінск. 1934. 143 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бядуля З. З краязнаўчага блякнота пісьменьніка. // Наш край. 1930. №1.
- Балтийские моряки в борьбе за власть Советов в 1919 г. Ленинград. 1974.
- Валахановіч А. І., Карніловіч Э. А. Шпілеўскі Іван Фёдаравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 128.
- Карніловіч Э. Шпілеўскі Іван Фёдаравіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 229.
- Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў /ХVI-ХХ стст./ Мінск. 1983. С. 63, 204.