Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/чэрвень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Stora Kronan
Stora Kronan

1 чэрвеня: Міжнародны дзень абароны дзяцей

  • 1676 — у часе Эляндзкае бітвы патануў найбуйнейшы лінейны карабель «Kronan» (на выяве)
  • 1793 — у Парыжы ўзялі пад варту Мадам Ралян, дзяячку францускае рэвалюцыі
  • 1836 — на месцы зьнішчанага гістарычнага цэнтру Берасьця ўлады Расейскае імпэрыі заклалі першы камень новае фартэцыі
  • 1869 — амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан атрымаў свой першы патэнт
  • 1910 — у Гомелі зьявілася першая беларуская футбольная каманда ПГФК
  • 1916 — у Вільні ўтварыўся Беларускі клюб
  • 1935 — у Вялікабрытаніі прайшоў першы тэст на атрыманьне правоў кіроўцы
  • 1967The Beatles выпусьцілі канцэптуальны альбом Sgt. Pepper’s Lonely Hearts Club Band
  • 1980 — пачатак вяшчаньня CNN, першага 24-гадзіннага навіннага тэлеканалу
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Здаваньне Брэды
    Здаваньне Брэды

    2 чэрвеня:

  • 1625гішпанскія войскі ўзялі пратэстанцкае места Брэда (на выяве)
  • 1842 — выйшаў у сьвет першы том паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы»
  • 1848 — у Празе адкрыўся Пан-Славянскі кангрэс
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі расстралялі Міхала Цюндзявіцкага
  • 1875 — улады Расейскае імпэрыі заснавалі ў Нясьвіжы настаўніцкую сэмінарыю
  • 1946 — у Італіі адбыўся рэфэрэндум, на якім большасьць падтрымала абвяшчэньне рэспублікі
  • 1953 — каранацыя Лізаветы II на каралеву Вялікабрытаніі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    3 чэрвеня

  • 1863 — адбылася Мілавідзкая бітва
  • 1907 — расейскі цар Мікалай II распусьціў Дзяржаўную думу і прызначыў новы недэмакратычны парадак выбараў
  • 1912 — на хутары Акопы Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў камэдыі «Паўлінка»
  • 1924 — памёр пісьменьнік Франц Кафка (на выяве)
  • 1935 — нарадзіўся паэт Васіль Зуёнак
  • 1936 — нарадзіўся пісьменьнік і журналіст Алесь Дзятлаў
  • 1961 — пачатак двухдзённых перамоваў у Вене Мікіты Хрушчова і Джона Кенэдзі
  • 1964 — дэбют «Rolling Stones» на амэрыканскім тэлебачаньні ў праграме «Шоў Дына Мартына»
  • 2006 — абвешчаная незалежнасьць Чарнагорыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    4 чэрвеня

  • 1634Палянаўскім мірам скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім княствам.
  • 1664 — Новы Амстэрдам перайменаваны ў Нью-Ёрк
  • 1872 — памёр кампазытар Станіслаў Манюшка (на выяве)
  • 1918 — апублікаваная «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча
  • 1947 — памёр імпэратар Нямеччыны і кароль Прусіі Вільгельм II
  • 1952 — памёр беларускі палітычны дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка
  • 1968 — забіты Робэрт Кенэдзі, брат прэзыдэнта ЗША Джона Кенэдзі
  • 1972 — расейскі паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Цырына
    Герб Цырына

    5 чэрвеня: Міжнародны дзень аховы навакольнага асяродзьдзя

  • 1783 — браты Жазэф-Мішэль і Жак-Эт’ен Мангальф’е запусьцілі першы паветраны шар
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Цырыну местачковы герб (на выяве)
  • 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг»
  • 1933Кангрэс ЗША адмовіўся ад залатога стандарту
  • 1938Сталінскія рэпрэсіі: у сыбірскім канцлягеры савецкія карнікі расстралялі Юрку Лістапада, аднаго з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня
  • 1947 — дзяржаўны сакрэтар ЗША Джордж Маршал прапанаваў праграму дапамогі паваеннай Эўропе
  • 1967 — на Блізкім Усходзе выбухнула Шасьцідзённая арабска-ізраільская вайна
  • 1995 — навукоўцы Каларадзкага ўнівэрсытэту ў Боўлдэры атрымалі кандэнсат Бозэ — Айнштайна
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    6 чэрвеня

  • 1599 — нарадзіўся гішпанскі мастак Дыега Вэляскес
  • 1799 — нарадзіўся расейскі паэт, драматург і празаік Аляксандар Пушкін
  • 1841 — нарадзілася польская пісьменьніца Эліза Ажэшка
  • 1875 — нарадзіўся нямецкі пісьменьнік і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1929 год Томас Ман
  • 1934 — памёр беларускі мовазнаўца і прафэсар Пецярбурскага ўнівэрсытэту Браніслаў Эпімах-Шыпіла
  • 1946 — памёр нямецкі драматург Герхарт Гаўптман
  • 1961 — памёр швайцарскі псыхіятар і аўтар ідэі «калектыўнага бесьсьвядомага» Карл Густаў Юнг
  • 1974 — нарадзілася ангельская акторка Соня Ўолгер
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мапа сьвету Альбэрта Кантына (1502)
    Мапа сьвету Альбэрта Кантына (1502)

    7 чэрвеня:

  • 1099 — войскі крыжакоў у часе іхнае першае выправы распачалі аблогу Ерусаліму
  • 1494Гішпанія ды Партугалія падзялілі Новы сьвет паводле Тардэсільляскае дамовы (на выяве)
  • 1501 — першы пісьмовы ўспамін пра Бярэзань
  • 1563вялікі князь Жыгімонт Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які ўраўнаваў у правах каталікоў ды праваслаўных
  • 1775 — Злучаныя Калёніі зьмянілі сваю назву на Злучаныя Штаты
  • 1903П'ер Кюры абвясьціў пра адкрыцьцё палёну, названага ў гонар радзімы ягонае жонкі Марыі
  • 1929 — узьнікла дзяржава Ватыкан
  • 1946 — утварэньне Беларускага тэатральнага аб’яднаньня (з 1987 году — Саюз тэатральных дзеячоў Беларусі)
  • 1998 — у Бельчыцы (цяпер у межах Полацку) адбылося асьвячэньне памятнага крыжа ахвярам савецкага сталінскага рэжыму
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кратэр вулькану Лякі
    Кратэр вулькану Лякі

    8 чэрвеня: Сусьветны дзень акіянаў

  • 1783 — пачатак вывяржэньня вулькану Лякі (на выяве) у Ісьляндыі, у выніку якога загінуў кожны пяты жыхар вострава
  • 1866 — пачалося першае паседжаньне парлямэнту Канады
  • 1920 — у Вільні выйшла газэта «Незалежная думка»
  • 1946 — утварэньне Міжнароднае арганізацыі журналістаў
  • 1949 — выйшла друкам антыўтопія Джорджа Орўэла «1984»
  • 1958 — у Беластоку ўтварылася беларускае літаратурнае аб’яднаньне «Белавежа»
  • 1967 — у Мікалаеўшчыне адкрылася філія літаратурнага музэю Якуба Коласа
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Магілёва
    Герб Магілёва

    9 чэрвеня: Міжнародны дзень сяброў

  • 68 — самагубства імпэратара рымскага Нэрона
  • 1534Жак Карцье адкрыў раку Сьв. Лаўрэнція
  • 1661 — за мужнасьць, выяўленую ў часе паўстаньня супраць маскоўскіх акупантаў, кароль і вялікі князь Ян Казімер ураўнаваў Магілёў у правах зь Вільняю і надаў яму новы герб з «Пагоняю» (на выяве)
  • 1863 — у Вільні на Лукіскім пляцы расейскія карнікі павесілі Баляслава Калышку, аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 1919 — утварэньне Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны і Гарадзеншчыны
  • 1929 — у Горадні распачаўся г.зв. «працэс 75-ці» — суд, учынены польскімі ўладамі над дзеячамі беларускага нацыянальнага руху
  • 1935 — у СССР прынялі закон, згодна зь якім уцёкі за мяжу караліся расстрэлам
  • 1970 — у Нью-Ёрку невядомыя забілі Ўладзімера Тамашчыка, архіяпіскапа БАПЦ
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Касьцёл Сьв. Стэфана і езуіцкая акадэмія ў Полацку на акварэлі Напалеона Орды
    Касьцёл Сьв. Стэфана і езуіцкая акадэмія ў Полацку на акварэлі Напалеона Орды

    10 чэрвеня:

  • 1792Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Стоўпцамі войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу над расейцамі
  • 1812 — урачыстае адкрыцьцё Полацкае езуіцкае акадэміі (на выяве)
  • 1829 — першая ў сьвеце лодачная рэгата «ОксфардКембрыдж»
  • 1865 — прэм’ера опэры Трыстан і Ізольда Рыхарда Вагнэра
  • 1909 — пасажырскі карабель «Славонія», якія пацярпеў катастрофу каля Азорскіх астравоў, упершыню ў сьвеце выкарыстаў сыгнал SOS
  • 1943 — вугорац Ласла Біра запатэнтаваў асадку
  • 1967 — на Блізкім Усходзе завяршылася Шасьцідзённая вайна
  • 2003 — запуск марсаходу «Spirit»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Джэймс Кук
    Джэймс Кук

    11 чэрвеня: Дзень Камехамехі, сьвята ў гонар першага караля Гаваяў

  • 1125крыжакі здабылі перамогу над сэльджукамі ў бітве пад Азазам
  • 1770Джэймз Кук (на выяве) адкрыў Вялікі бар’ерны рыф ля ўзьбярэжжа Аўстраліі
  • 1792бітва пад Мірам
  • 1842 — пабачыла сьвет паэма Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы»
  • 1901 — абвяшчэньне Астравоў Кука часткаю Новае Зэляндыі
  • 1918 — казаскі нацыянальны рух «Алаш» абвясьціў незаконнымі ўсе дэкрэты савецкае ўлады на тэрыторыі Казахстану
  • 1993Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам ды Армэніяй
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Пяцідзясятніца, беларуская школа (2-я пал. XVIII ст.)
    Пяцідзясятніца, беларуская школа (2-я пал. XVIII ст.)

    12 чэрвеня: Дзень Сьвятое Тройцы

  • 1550 — заснаваньне Хэльсынкаў
  • 1898Філіпіны здабылі незалежнасьць
  • 1909Люі Блерыё ўзьняў у паветра першы аэраплян зь пілётам і двума пасажырамі
  • 1920 — афіцыйнае адкрыцьцё Панамскага каналу
  • 1938 — у Трэцім Райху распачаўся «тыдзень цыганскае чысткі»
  • 1990Расейская Фэдэрацыя абвясьціла сувэрэнітэт на сваёй тэрыторыі
  • 2000 — у Вільні з удзелам беларускіх грамадзкіх дзеячоў ды гісторыкаў распачаўся міжнародны кангрэс на тэму «Ацэнка злачынстваў камунізму»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Першая старонка газэты «Колокол»
    Першая старонка газэты «Колокол»

    13 чэрвеня:

  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Акмянам Магдэбурскае права і герб
  • 1857 — у Лёндане Аляксандар Герцэн выдаў першы нумар газэты «Колокол» (на выяве)
  • 1941 — улады СССР распачалі масавую дэпартацыю ў Сыбір грамадзянаў Латвіі, Летувы ды Эстоніі
  • 1943 — у Васілішках польскія падпольнікі забілі Юльяна Саковіча, дзеяча беларускага нацыянальна-вызвольнага руху
  • 1966Ватыкан скасаваў «Індэкс забароненых кнігаў», уведзены ў 1577 годзе
  • 1983 — амэрыканская касьмічная станцыя «Pioneer 10» перасекла арбіту Плютона і зрабілася першым зробленым чалавекам аб’ектам, які пакінуў межы Сонечнае сыстэмы
  • 1999 — Папа Рымскі Ян Павал II абвясьціў пра новых блаславёных і пакутнікаў II Сусьветнае вайны, сярод якіх 12 асобаў зь Беларусі
  • 2007 — у Вашынгтоне адкрылі помнік ахвярам камунізму ўва ўсім сьвеце
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ігнат Дамейка
    Ігнат Дамейка

    14 чэрвеня: Сусьветны дзень донара крыві

  • 1596кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза выдаў дазвол мітрапаліту кіеўскаму Міхалу Рагозе на скліканьне Берасьцейскага сабору
  • 1634 — складаньне Палянаўскага міру паміж Рэччу Паспалітаю і Маскоўскаю дзяржаваю
  • 1777II Кантынэнтальны кангрэс зацьвердзіў дзяржаўны сьцяг ЗША
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Барысаву мескі герб
  • 1834 — Ісаак Фішэр з Спрынгфілду (штат Вэрмонт, ЗША) атрымаў патэнт на наждачную паперу
  • 1846Каліфорнія паўстала супраць Мэксыкі; абвяшчэньне Каліфарнійскае рэспублікі
  • 1997 — у Карэлічах прайшлі міжнародныя чытаньні, прысьвечаныя Ігнату Дамейку (на выяве); заснаваньне музэю І. Дамейкі ў Мядзьведцы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Маланка
    Маланка

    15 чэрвеня:

  • 1215 — кароль Ангельшчыны Іяан Безьзямельны змацаваў уласнаю пячаткаю Вялікую хартыю вольнасьцяў
  • 1752Бэнджамін Франклін у экспэрымэнце з паветраным зьмеем давёў электрычную прыроду маланкі (на выяве)
  • 1834 — адкрыцьцё Кіеўскага ўнівэрсытэту
  • 1851 — у Балтымары (штат Мэрылэнд, ЗША) заснавалі першую ў сьвеце фабрыку марозіва
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: на поўдзень ад Вішнева расейскія войскі разьбілі аддзел паўстанцаў Ашмянскага павету пад камандаю Зыгмунта Мінейкі
  • 1869 — амэрыканскі вынаходнік Джон Гаят запатэнтаваў цэлюлёід
  • 1911 — у ЗША заснавалі кампанію «Computing-Tabulating-Recording Company», вядомую цяпер пад назваю IBM
  • 1954 — заснаваньне УЭФА
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Валянціна Церашкова
    Валянціна Церашкова

    16 чэрвеня: Дзень Блюма ў Ірляндыі

  • 1664Трынаццацігадовая вайна: войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскавітаў пад Віцебскам
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Астрыне мескі герб
  • 1903 — распачалася першая арктычная экспэдыцыя Руаля Амундсэна
  • 1925 — заснаваньне «Артэка» ў Крыме, найбольш славутага піянэрскага лягеру СССР
  • 1931 — у Вільні празь перасьлед польскіх уладаў застрэліўся Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар
  • 1963 — палёт у космас Валянціны Церашковай (на выяве), першае жанчыны-касманаўта
  • 1993парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб праве ўласнасьці на зямлю»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Януш Радзівіл
    Януш Радзівіл

    17 чэрвеня: Сусьветны дзень барацьбы з апустыньваньнем ды сухменьню

  • 1649 — войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана польнага Януша Радзівіла разьбіла 7-тысячны аддзел украінскіх казакоў каля Загальля на Прыпяці
  • 1654Януш Радзівіл (на выяве) заступіў на пасаду гетмана вялікага
  • 1793 — у Горадні распачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітае, які зацьвердзіў другі падзел дзяржавы і прыняў новую канстытуцыю
  • 1876 — улады Расейскае імпэрыі забаранілі друкаваць кнігі ўкраінскаю моваю
  • 1885 — у Нью-Ёрк прыбыла Статуя Свабоды, дарунак францускага народу Злучаным Штатам Амэрыкі
  • 1905 — расстрэл беларускіх сялянаў расейскімі войскамі ў Кішчыцах на Магілёўшчыне, у выніку якога загінула 8 чалавек, 15 атрымалі цяжкія раненьні
  • 1934 — адбыўся нелегальны зьезд Таварыства Беларускае Школы
  • 1938 — савецкія ўлады расстралялі Аркадзя Смоліча, беларускага географа і дзеяча нацыянальнага руху
  • 1940СССР увёў войскі ў Латвію і Эстонію
  • 1944 — абвяшчэньне незалежнасьці Ісьляндыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бітва пры Ватэрлёо
    Бітва пры Ватэрлёо

    18 чэрвеня:

  • 1574кароль і вялікі князь Генрык Валезы ўцёк у Францыю
  • 1812Кангрэс ЗША абвясьціў вайну Вялікабрытаніі
  • 1815 — параза Напалеона ў бітве пры Ватэрлёо (на выяве)
  • 1863 — у Магілёве расейскія ўлады расстралялі Ўладзімера Корсака, Міхала і Яна Манцэвічаў, удзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 1940Шарль дэ Голь зьвярнуўся з прамоваю да французаў, у якой заклікаў іх уступаць у Рух супраціву
  • 1979ЗША і СССР падпісалі дамову пра абмежаваньне стратэгічных узбраеньняў SALT II
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Міхал Вішнявецкі
    Міхал Вішнявецкі

    19 чэрвеня:

  • 1655Трынаццацігадовая вайна: маскоўскае войска спаліла Барысаўскі замак, дашчэнту зруйнавала ды разрабавала места
  • 1669 — абраньне каралём і вялікім князем Міхала Вішнявецкага (на выяве)
  • 1831Вызвольнае паўстаньне: пад Вільняю распачалася Панарская бітва, найбуйнейшая за ўвесь час паўстаньня
  • 1846 — у штаце Нью-Джэрзі прайшоў першы ў гісторыі бэйсбольны матч
  • 1926 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Народная справа»
  • 1944нацысты зьнішчылі вёску Дальва на Лагойшчыне разам зь яе жыхарамі
  • 1964 — супрацоўнікі КДБ забілі Вітольда Дзісько, беларускага мастака
  • 1988 — у Курапатах прайшоў мітынг памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў з патрабаваньнем стварэньня сьледчае камісіі
  • 2006 — на Шпіцбэргене на выпадак «канца сьвету» заклалі Сусьветнае сховішча насеньня
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Авэрс Вялікае пячаткі ЗША
    Авэрс Вялікае пячаткі ЗША

    20 чэрвеня:

  • 1606 — у Магілёве мяшчане й рамесьнікі, незадаволеныя злоўжываньнямі ўладаў, занялі ратушу і абралі новы дэмакратычны магістрат
  • 1637кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ружанам мескі герб
  • 1782Кангрэс ЗША зацьвердзіў узор вялікае пячаткі дзяржавы (на выяве)
  • 1794паўстаньне Т. Касьцюшкі: каля Міру адбыўся бой з расейскімі войскамі
  • 1840Сэм’юэл Морзэ атрымаў патэнт на вынаходніцтва тэлеграфу
  • 1948 — у Вязынцы адкрылася філія Літаратурнага дома-музэю Янкі Купалы
  • 1990 — парлямэнт Нямеччыны ухваліў перанос сталіцы з Бона ў Бэрлін
  • 1993 — прайшоў першы пробны чыгуначны рэйс па тунэлі пад Ля-Маншам
  • 2003 — заснаваньне Фундацыі «Вікімэдыя»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Космас-1 на арбіце (кампутарная мадэль)
    Космас-1 на арбіце (кампутарная мадэль)

    21 чэрвеня: Летні сонцаваротпаўночным паўкульлі), зімовы сонцаваротпаўднёвым паўкульлі)

  • 1503вялікі князь Аляксандар надаў Ваўкавыску Магдэбурскае права
  • 1633 — зьняволеньне Галілеа Галілея ў палацы інквізыцыі
  • 1652кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Жыровічам Магдэбурскае права
  • 1895 — увод у эксплюатацыю Кільскага каналу
  • 1948 — на Манчэстэрскае малое экспэрымэнтальнае машыне запусьцілі першую кампутарную праграму
  • 1961 — заснаваньне Бярозаўскага гістарычна-краязнаўчага музэю
  • 2004 — выйшаў у космас першы ў сьвеце прыватны кіраваны касьмічны карабель «SpaceShipOne»
  • 2005 — запуск экспэрымэнтальнага касьмічнага апарату Космас-1 (на выяве), які ўпершыню ў гісторыі разганяецца з дапамогаю фатонаў з сонца
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Харон
    Харон

    22 чэрвеня:

  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Virtuti Militari
  • 1799 — двое сябраў Канвэнту Францыі прэзэнтавалі эталён новае адзінкі вымярэньня — мэтру
  • 1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край»
  • 1940 — капітуляцыя Францыі ў II Сусьветнай вайне
  • 1941Трэці Райх напаў на СССР, пачалася нямецкая акупацыя Беларусі
  • 1950 — адбыўся суд над удзельнікамі беларускага вучнёўскага антысавецкага падпольля; большасьць зь іх атрымалі 25 гадоў канцэнтрацыйных лягераў, кіраўніка групы Расьціслава Лапіцкага савецкія ўлады прысудзілі да расстрэлу
  • 1978 — амэрыканскі астраном Джэймз Ўолтэр Крысьці адкрыў Харон (на выяве), найбуйнейшы спадарожнік Плютону
  • 1986 — аргентынскі футбаліст Дыега Марадона забіў галы «Рука Бога» і «Гол стагодзьдзя» ў браму зборнае Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Ушачаў
    Герб Ушачаў

    23 чэрвеня:

  • 1757бітва пры Плесі запачаткавала брытанскую заваёву Індыі
  • 1758кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі надаў Ушачам Магдэбурскае права і герб (на выяве)
  • 1846 — бэльгійскі вынаходнік Адольф Сакс запатэнтаваў саксафон
  • 1894 — у Парыжы з ініцыятывы П’ера дэ Кубэртэна ўтварыўся Міжнародны алімпійскі камітэт
  • 1944 — савецкая армія пачала наступальную апэрацыю «Багратыён», у выніку якой немцы канчаткова пазбавіліся ініцыятывы ў вайне
  • 1946 — у Рэгенсбургу (Баварыя) заснавалі Крывіцкае Навуковае Таварыства імя Францішка Скарыны
  • 1994 — адбыўся першы тур выбараў прэзыдэнта Беларусі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ньюфаўндлэнд
    Ньюфаўндлэнд

    24 чэрвеня:

  • 1404Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага
  • 1497 — італьянскі мараплавец Джон Кабот адкрыў Ньюфаўндлэнд (на выяве)
  • 1559вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Берастэчку (Валынь) Магдэбурскае права
  • 1812 — войскі імпэратара Францыі Напалеона перайшлі граніцу Расейскае імпэрыі
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: за прачытаньне маніфэсту ў мястэчку Ішчална расейскія карнікі расстралялі ксяндза Адама Фалькоўскага
  • 1963 — у студыі BBC у Лёндане ўпершыню прадэманстравалі побытавы відэамагнітафон
  • 1964 — у Цімкавічах адкрыўся мэмарыяльны літаратурны музэй Кузьмы Чорнага
  • 1989 — у Вільні адбыўся Ўстаноўчы зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне», на якім прынялі Статут і Праграму руху
  • 1996 — у Новай Мышы паставілі помнік Яну Чачоту
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Першы аркуш Статуту выданьня друкарні Мамонічаў
    Першы аркуш Статуту выданьня друкарні Мамонічаў

    25 чэрвеня:

  • 1447вялікі князь Казімер каранаваўся на караля польскага
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: адбыліся бітвы паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскімі захопнікамі пад Зэльвай, Галынкай, Дзярэчынам
  • 1794Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: адбыўся бой з расейскімі карнымі войскамі пад мястэчкам Солы
  • 1840 — улады Расейскае імпэрыі спынілі дзеяньне Літоўскага статуту (на выяве) у Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрнях
  • 1950Паўночная Карэя напала на Паўднёвую, пачалася вайна
  • 1991Славенія і Харватыя абвясьцілі незалежнасьць ад Югаславіі
  • 2003Савет Міністраў ліквідаваў Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, адзіны беларускамоўны ў краіне
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяг ААН
    Сьцяг ААН

    26 чэрвеня: Дзень Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў

  • 1503вялікі князь Аляксандар надаў Камянцу Магдэбурскае права
  • 1522 — султан асманскі Сулейман Пышны на чале флёту з 400 караблёў прыбыў на Родас, каб выгнаць адтуль крыжакоў
  • 1792кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Алькенікам Магдэбурскае права і герб
  • 1925 — прэм’ера ў Галівудзе фільму Чарлі Чапліна «Залатая ліхаманка»
  • 1940 — у СССР усталявалі 8-гадзінны працоўны дзень, 7-дзённы працоўны тыдзень і крымінальную адказнасьць за спазьненьне на працу больш, чым на 21 хвіліну
  • 1941 — ва ўрочышчы Цагельня каля Ігумену супрацоўнікі НКВД расстралялі каля 3 тысячаў палітычных вязьняў, прыгнаных зь Менскае і іншых вязьніцаў
  • 1941 — каля вёскі Мікалаева пад Вулай службоўцы НКВД расстралялі калёну вязьняў Глыбоцкае турмы «Беразьвечча», большасьць зь якіх былі бязьвіннымі
  • 1945 — на канфэрэнцыі ў Сан-Францыска прадстаўнікі 50 дзяржаваў падпісалі Статут ААН
  • 1992 — утварэньне Фонду імя Льва Сапегі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Аўгуст Моцны
    Аўгуст Моцны

    27 чэрвеня: Сусьветны дзень рыбацтва

  • 1697 — абраньне каралём і вялікім князем Аўгуста Моцнага (на выяве)
  • 1898 — канадзец Джошуа Слокам завяршыў першае ў гісторыі самотнае плаваньне вакол сьвету
  • 1931 — авіяканструктар Ігар Сікорскі атрымаў у ЗША патэнт на вынаходзтва першага гелікоптэра
  • 1941 — у Віцебску НКВД распачаў масавыя расстрэлы палітычных вязьняў
  • 1941 — пачатак масавае дэпартацыі баўгараў, армянаў і грэкаў з Крыму ўва ўсходнія рэгіёны СССР
  • 1989 — у Менску прайшоў Устаноўчы зьезд Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны
  • 1991уварваньне войскаў Югаславіі ў Славенію
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Янка Купала
    Янка Купала

    28 чэрвеня: Дзень Канстытуцыі Ўкраіны

  • 1389бітва на Косавым полі паміж сэрбскімі і турэцкімі войскамі
  • 1569 — складаньне Люблінскае уніі
  • 1651 — распачалася бітва пад Берастэчкам
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: у бітве пад Палонкаю войска Рэчы Паспалітае перамагло маскоўскіх захопнікаў, што паклала пачатак вызваленьню зямель Вялікага Княства Літоўскага
  • 1914Сараеўскае забойства, якое зрабілася падставаю для пачатку I Сусьветнае вайны
  • 1919 — падпісаньне Вэрсальскае мірнае дамовы, якая завяршыла I Сусьветную вайну
  • 1931 — урачыстае адкрыцьцё кургана Адама Міцкевіча ў Наваградку
  • 1941 — войскі Трэцяга Райху занялі Менск
  • 1942 — у Маскве пры нявысьветленых абставінах загінуў Янка Купала (на выяве)
  • 1979 — заснаваньне Чырвонае кнігі Беларусі
  • 1996Вярхоўная Рада прыняла Канстытуцыю Ўкраіны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Казімер Ягелончык
    Казімер Ягелончык

    29 чэрвеня:

  • 1424Жыгімонт Карыбутавіч прыбыў у Прагу, дзе яго абвясьцілі каралём чэскім
  • 1440 — абраньне Казімера Ягайлавіча (на выяве) вялікім князем
  • 1518вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Поразаву Магдэбурскае права
  • 1916 — першы палёт самалёта «Боінг»
  • 1919 — у Менску пры пэдагагічным інстытуце ўтварылася Менскае таварыства гісторыі і старажытнасьці
  • 1945 — пераход Закарпацьця з-пад юрысдыкцыі Чэхаславаччыны да УССР
  • 1956 — амэрыканская акторка Мэрылін Манро выйшла замуж за пісьменьніка Артура Мілера
  • 1958Бразылія ўпершыню перамагла ў чэмпіянаце сьвету па футболе
  • 1974 — у Карэлічах адкрыўся краязнаўчы музэй
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Наступствы падзеньня мэтэарыта
    Наступствы падзеньня мэтэарыта

    30 чэрвеня:

  • 1792 — завяршыўся Чатырохгадовы сойм
  • 1859 — францускі акрабат Шарль Бляндэн прайшоў па канаце над Ніягарскім вадаспадам
  • 1905Альбэрт Айнштайн у артыкуле «Пра электрадынаміку рухомых целаў» выклаў асновы спэцыяльнае тэорыі адноснасьці
  • 1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыта (на выяве)
  • 1932 — у Рызе ўтварылася Беларускае навукова-краязнаўчае таварыства
  • 1934Ноч доўгіх нажоў у Трэцім Райху
  • 1984 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на Першай лініі Менскага мэтрапалітэну
  • 1995 — урачыстая каранацыя Берасьцейскага абраза Маці Божае
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя