Азорскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Азорскія астравы
парт. Região Autónoma dos Açores
Сьцяг Азорскіх астравоў Герб Азорскіх астравоў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Antes morrer livres que em paz sujeitos
Месцазнаходжаньне Азорскіх астравоў
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Понта-Дэлгада, Ангра ду Эруіжму, Орта
Найбуйнейшы горад Понта-Дэлгада
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
аўтаномная правінцыя
Васко Кордеіро
Плошча
 • агульная

2 346 км²
Насельніцтва
 • агульнае
 • шчыльнасьць

243 018 чалавек
104 чалавек/км²
Валюта эўра
Часавы пас −1
Дамэн верхняга ўзроўню .pt
Тэлефонны код +351

Азо́рскія астравы́ (па-партугальску: Região Autónoma dos Açores) — архіпэляг у Атлянтычным акіяне, аўтаномны рэгіён Партугаліі. Сталіца — Понта-Дэлгада.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва астравоў, хутчэй за ўсё, паходзіць ад састарэлага партугальскага слова «azures», што літаральна азначае «блакітныя». Ёсьць і больш паэтычная вэрсія, якая сьцьвярджае, што сваю назву астравы ўзялі ад слова «Acor» — ястраб (ястрабінымі астравы называлі арабы). Паводле легенды мараходаў ястрабы ляцелі да сваіх гнёздаў і паказалі шлях да астравоў. Аднак паколькі гэтая птушка ніколі не існавала ў дадзеным рэгіёне, навукоўцы лічаць гэтую вэрсію найменш імавернай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не існуе дакладных зьвестак пра час адкрыцьця астравоў. Аднак вядома, што Азорскія астравы былі вядомыя яшчэ карфагенянам, у чым пераконваюць знойдзеныя на Корва пунічныя манэты. Ведалі іх і нарманы і арабы. Мяркуецца, што ў IX стагодзьдзі тут высаджваліся вікінгі.

У сярэднявеччы эўрапейцамі было зроблена мноства згадак пра Заходнія астравы, пад якімі, відавочна, меліся на ўвазе Азоры, Канарскія астравы і Мадэйра. Першыя італьянскія і гішпанскія карты і атлясы з выразна пазначанымі на іх Азорскімі астравамі зьяўляюцца ў XIII-XIV стагодзьдзях. Таксама невядома, хто з капітанаў прынца Гэнрыха Мараплаўца першым высадзіўся на гэтых астравах (мяркуецца, што гэта зрабіў Дыёгу Сылвэш (Diogo de Silves) у 1427 г.). Дакладна вядома толькі тое, што ў лісьце, датаваным 1439 г., партугальскі кароль пацьвярджае адкрыцьцё Азораў і ўзычвае «адпачынак» прынцу Гэнрыху, для таго, каб ён заняўся іх асваеньнем (на момант адкрыцьця астравы былі незаселеныя).

Калянізацыя астравоў пачалася ў 1439 годзе, у асноўным жыхарамі Пірэнэйскага паўвострава. У наступным стагодзьдзі на Азоры пачалі таксама прыбываць жыхары іншых эўрапейскіх краінаў, у першую чаргу з паўночнай Францыі і Фляндрыі.

У 1493 г. Хрыстафор Калюмб, вяртаючыся з свайго падарожжа ў Амэрыку, зрабіў прыпынак на Санта-Марыі і праслухаў імшу ў царкве Ўшэсьця Панны Марыі, выканаўшы, такім чынам, зарок, які ён даў у моры. Праўда, паводле загаду губэрнатара вострава ён быў арыштаваны, паколькі ўлады прынялі яго за пірата. Вялікаму мараплаўцу прыйшлося даказваць сваю невінаватасьць, і пасьля гэтага ён быў вызвалены.

У XVII стагодзьдзі Азоры становяцца цэнтрам гандлю паміж Эўропай, Індыяй і Амэрыкай. Іхнія гавані прымаюць галеоны, гружаныя золатам і скарбамі, вывезенымі з Пэру і Мэксыкі, у выніку чаго астравы падвяргаюцца сталым нападам францускіх, ангельскіх, альжырскіх і турэцкіх піратаў.

Наступныя стагодзьдзі былі больш спакойнымі, але ў 1829 г. Азоры ізноў патрапілі на старонкі вялікай гісторыі дзякуючы ролі вострава Тэрсэйра ў барацьбе з рэжымам абсалютыстаў. Тут сфармаваліся лібэральныя сілы, якія неўзабаве пазапаўнялі матэрыковую Партугалію. У XIX і XX стагодзьдзях разьвіцьцё рэгіёна адбывалася ў асноўным дзякуючы земляробству, жывёлагадоўлі і рыбалоўству.

У 1907 годзе доктар Гэнрых Абрэ прапанаваў Расейскай імпэрыі набыць два вострава архіпэляга du Canti і Du Chieres. Марскі генэральны штаб адхіліў прапанову ў сувязі з немагчымасьцю абсталяваньня азначаных астравоў пад вугальныя базы і выкарыстаньні іх у выпадку вайны з ЗША, Вялікабрытаніяй або Японіяй[1].

У 1976 годзе Азоры сталі аўтаномным рэгіёнам Партугаліі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ю .Коршунов. Россия, какой она могла быть. История приобретений и потерь заморских территорий. М.: Яуза, Эксмо, 2007.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азорскія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў