Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/3 чэрвеня
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
1826 — памёр расейскі гісторык і пісьменьнік Мікалай Карамзін
1863 — адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваньнем Францішка Юндзіла, Ісідора Лукашэвіча, Аляксандра Лянкевіча, Людвіка Нарбута і агульным кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага далі вялікі бой войску Расейскай імпэрыі. У бітве ўдзельнічалі беларускі паэт Францішак Багушэвіч і мастак Міхал Эльвіра Андрыёлі.
1912 — на хутары Акопы на Лагойшчыне Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў камэдыі «Паўлінка»
1924 — памёр Франц Кафка, адзін з асноўных нямецкамоўных пісьменьнікаў XX ст. (на выяве)
1935 — нарадзіўся беларускі паэт Васіль Зуёнак
1936 — нарадзіўся беларускі пісьменьнік і журналіст Алесь Дзятлаў
1961 — пачатак двухдзённых перамоваў у Вене Мікіты Хрушчова і Джона Кенэдзі
1964 — дэбют «Rolling Stones» на амэрыканскім тэлебачаньні ў праграме «Шоў Дына Мартына»
1964 — памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1939 году фінскі пісьменьнік Франс Эміль Сіланпяя
1986 — нарадзіўся гішпанскі тэнісіст Рафаэль Надаль
2006 — абвешчаная незалежнасьць Чарнагорыі