Мэрылін Манро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэрылін Манро
Marilyn Monroe
Marilyn Monroe, The Prince and the Showgirl, 1.jpg
Імя пры нараджэньні Норма Джын Мортэнсэн
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1926
Месца нараджэньня Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Дата сьмерці 5 жніўня 1962
Месца сьмерці Брэнтвуд, Каліфорнія, ЗША
Прафэсія акторка
Кар’ера 19471962
Узнагароды
IMDb ID 0000054
Сайт www.marilynmonroe.com

Мэрылін Манро (па-ангельску: Marilyn Monroe), народжаная Норма Джын Мортэнсэн (па-ангельску: Norma Jeane Mortensen), у вадохрышчы Норма Джын Бэйкер (па-ангельску: Norma Jeane Baker; 1 чэрвеня 1926, Лос-Анджэлес — 5 жніўня 1962, Брэнтвуд, Каліфорнія) — амэрыканская кінаакторка, сьпявачка, поп-ідал.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Норма Джын Бэйкер нарадзілася 1 чэрвеня 1926 году ў Лос-Анджэлесе. Яе маці, Глэдзіс Манро Бэйкер, назвала дзяўчынку ў гонар папулярнай тады акторкі Нормы Толмэдж. Бацькам Глэдзіс назвала Марціна Мортэнсэна, але да таго часу яны рассталіся, і гэтае бацькоўства выклікае сумневы. Ва ўзросьце двух тыдняў Норма была аддадзеная ў прыёмную сям’ю, дзе пражыла 6 гадоў.

19 чэрвеня 1942 году Норма выйшла замуж за Джыма Догерці, пасьля чаго кінула школу і пасялілася ў яго. Праз год пасьля вясельля ён наняўся ў гандлёвы флёт, а Норма Джын пайшла працаваць на авіяцыйны завод. Празь некаторы час яна кідае завод, каб пачаць кар’еру мадэлі. У канцы 1944 году, калі Норма Джын працавала на «Рэйдыё Плэйн», тамака зьявіўся вайсковы фатограф, каб фатаграфаваць жанчын, ён выконваў ваенную замову, для часопіса, каб падняць баявы дух салдатаў. Ён прапанаваў ёй пазіраваць за 5 даляраў у гадзіну, і Норма Джын пагадзілася. У 1988 годзе часопіс «Пэнтхаўс» апублікаваў сэнсацыйны матэрыял аб тым, што быў знойдзены фільм эратычнага ўтрыманьня, зьняты ў 1944 годзе з удзелам Нормы. Пасьля, зрэшты, экспэрты прышлі да высновы, што дзяўчына на гэтым запісе, які атрымаў назву «Стрыптыз і бутэлька кока-колы», не зьяўлялася Мэрылін. У пярэдадне Каляд 1945 году Догерці заявіў, што яна павінна абраць нешта адно: здымацца для часопісаў або быць яго жонкай. 13 верасьня 1946 году яны разьвяліся.

У жніўні 1946 году яна атрымала абяцаньне скласьці кантракт на кінастудыі «20th Century Fox», куды яе бралі статысткай. На студыі ёй і далі імя, пад якім яна пасьля стала знакамітай, — Мэрылін Манро. Прозьвішча Манро прыналежала яе бабулі.

У кастрычніку 1948 году выйшаў у пракат фільм «Харысткі», створаны на кінастудыі «Калямбія пікчэрс». Гэта быў першы фільм, у якім Мэрылін казала і сьпявала. Ён быў вельмі дрэнны, але аб яе голасе адклікаліся вельмі ўхваляльна.

Неўзабаве Мэрылін атрымлівае сямігадовы кантракт са студыяй «20th Century Fox» і ўдзел у фільме «Асфальтавыя джунглі» у галоўнай ролі. Выкладчыкам драматычнага мастацтва акторкі становіцца знакамітая ў Галівудзе эмігрантка з Нямеччыны (тым ня менш вядомая ўсім як выхадзец з Расеі) Наташа Лэйтэс. Фільм выйшаў на экраны ўлетку 1950 году і стаў нараджэньнем Мэрылін як акторкі кіно. Пасьля гэтага яна зьнялася ў некалькіх фільмах у невялікіх ролях. З-за таго, што справы ішлі зусім дрэнна, Мэрылін стала пазіраваць для каляндароў у аголеным выглядзе. Але празь некаторы час выліўся скандал, калі хтосьці ўбачыў падабенства паміж дзяўчынай з каляндара і вядомай акторкай. Прыкладна ў той жа час Мэрылін пачынае ўжываць транквілізатары, якія прапісвалі ў той час студыйныя дактары ўсім папулярным акторам, што звычайна прыводзіла да іх нарказалежнасьці.

У студзені 1954 году яна выйшла замуж за зорку бэйсбола Джо Ды Маджо. Гэты шлюб пратрымаўся ўсяго 9 месяцаў.

У сакавіку 1954 году Мэрылін атрымала ўзнагароду «Самая папулярная акторка».

Пасьля вясельля з Ды Маджо кінастудыя «20th Century Fox» запрасіла яе зьняцца ў мюзікле «Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэс».

У студзені 1955 году Мэрылін абвясьціла аб стварэньні ўласнай карпарацыі «Мэрылін Манро Прадакшнс», у якой яна зьяўлялася прэзыдэнтам і ўладальніцай кантрольнага пакета акцый.

Яшчэ ў 1950 годзе Мэрылін пазнаёмілася з драматургам Артурам Мілерам, але потым яны рассталіся і ізноў сустрэліся ў 1955 годзе. Да таго часу ён быў разьведзены, і ад ранейшага шлюбу ў яго было двое дзяцей. Улетку 1956 году яны згулялі вясельле. Гэты шлюб быў самым доўгім: яны пражылі разам чатыры з паловай гады і разьвяліся 20 студзеня 1961 году.

У 1951 годзе Мэрылін пазнаёмілася з Джонам Кенэдзі, які пасьля стаў прэзыдэнтам ЗША. З 1954 году яны ўступілі ў любоўную сувязь і былі блізкія да 1960 году. Па словах Робэрта Слэтцэра, які сьцьвярджае, быццам ён быў таемным мужам і канфідэнтам Мэрылін, увесь гэты час яна вяла дзёньнік, у які занасіла ўрыўкі гутарак з Джонам Кенэдзі. Падчас гутарак зь сябрамі Джон абмяркоўваў палітычныя праблемы або тлумачыў тое або іншае прынятае ўрадам рашэньне. Натуральна, гэтыя гутаркі не прызначаліся для шырокай публікі, але ўяўлялі сабой неад’емную частку жыцьця. Дзёньнік мог утрымоўваць кампрамэтуючую інфармацыю і на прэзыдэнта, і на палітыку краіны ў цэлым. Гэты дзёньнік таямнічым чынам зьнік пасьля сьмерці Мэрылін. Паміж тым блізкія Мэрылін сьцьвярджаюць, што адзінае, што аб’ядноўвае Мэрылін і Слэтцэра — фатаграфія, зробленая па просьбе Слэтцэра, чальца турыстычнай групы, якая адправілася аглядаць Ніягарскі вадаспад, падчас здымак карціны «Ніягара», на якой, па просьбе Слэтцэра, акторка зьнялася зь ім у абдымку. Гэты здымак — адзінае, што можа прад’явіць Слэтцэр у пацьверджаньне свайго знаёмства з Мэрылін, і таму атрыманыя ад яго зьвесткі наўрад ці можна лічыць пэўнымі.

Мэрылін Манро памерла ў ноч на 5 жніўня 1962 году ў Брэнтвудзе (Каліфорнія) ва ўзросьце 36 гадоў ад сьмяротнай дозы снатворнага. Існуе пяць вэрсіяў чыньніку яе сьмерці:

  • забойства, выкананае спэцслужбамі па загадзе братоў Кэнэдзі ў пазьбяганьне агалоскі іх сэксуальных сувязяў;
  • забойства, выкананае мафіяй;
  • перадазоўка наркотыкаў;
  • самагубства;
  • трагічная памылка псыхааналітыка акторкі Ральфа Грынсана, які загадаў пацыентцы прыняць хларалгідрат неўзабаве пасьля прыёму ёю нэмбутала.

Што стала чыньнікам сьмерці Манро, невядома да цяперашняга часу.

Біяграфічны кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле The Guardian, аб Манро напісана каля 300 кніг, дысэртацый і інш.[1] Першая і адзіная прыжыцьцёвая публікацыя была ў 1961 годзе — «Мэрылін Манро» біёграфа Морыса Золатава.

  • «Мэрылін Манро» Дональда Спота
  • «Сьвечка на ветры» Джорджа Бэрнаў
  • «Сымбаль» Алвы Бэсі

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Фільм Арыгінальная назва Роля
1947 Жудасная міс Пілгрым The Shocking Miss Pilgrim Апэратар на тэлефоне
1947 Небясьпечныя гады Dangerous Years Іві
1948 Скудда-у! Скудда-гэй! Scudda Hoo! Scudda Hay! Дзяўчына ў каноэ (сцэны на возеры)
Дзяўчына, якая выходзіць з царквы
1948 Харысткі Ladies of the Chorus Пэгі Марцін
1949 Шчасьлівае каханьне Love Happy Кліентка Груніёна
1950 Квіток у Тамагаўк A Ticket to Tomahawk Клара
1950 Правы крыж Right Cross Dusky Ledoux
1950 Агністы шар The Fireball Полі
1950 Асфальтавыя джунглі The Asphalt Jungle Анджэла Фінлэй
1950 Усё аб Еве All About Eve Міс Казуэл
1951 Любоўнае гнязьдзечка Love Nest Рабэрта 'Бобі' Стывэнс
1951 Маладзей сябе і не адчуеш As Young as You Feel Гарыет
1951 З жыцьця роднага гораду Home Town Story Ірыс Марцін
1951 Давай пажэнімся Let’s Make It Legal Джойс Манэрынг
1952 Начная сутычка Clash by Night Пэгі
1952 Мы не жанатыя We’re Not Married Анабэл Джоўнс Норыс
1952 Правадыр чырванаскурых і іншыя… (Па навэлах О. Генры) O. Henry’s Full House Прастытутка («Фараон і харал»)
1952 Малпіны свавольствы Monkey Business Міс Лоўіс Лорэл
1952 Можна ўваходзіць без груку Don’t Bother to Knock Нэл Форбс
1953 Ніагара Niagara Роўз Луміс
1953 Як выйсьці замуж за мільянэра How to Marry a Millionaire Пола Дэбвойс
1953 Джэнтэльмэны аддаюць перавагу бляндынкам Gentlemen Prefer Blondes Лорэлей Лі
1954 Няма лепш бізнэсу, чым шоў-бізнэс There’s No Business Like Show Business Вікі Хофман / Вікі Паркер
1954 Рака, зь якой не вяртаюцца River of No Return Кэй Ўэстан
1955 Сем гадоў жаданьня (Сьверб сёмага году) The Seven Year Itch Дзяўчына
1956 Аўтобусны прыпынак Bus Stop Шэры
1957 Прынц і танцорка The Prince and the Showgirl Элсі Марына
1959 Некаторыя кахаюць пагарачэй (У джазе толькі дзяўчыны) Some Like It Hot Душачка Кэйн Кавалшык
1960 Зоймемся каханьнем Let’s Make Love Аманда Дэл
1961 Непрыкаяныя The Misfits Розьлін Табэр
1962 Нешта павінна здарыцца Something’s Got to Give Элен Ўагстаф Ардэн

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мэрылін Манросховішча мультымэдыйных матэрыялаў