15 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
15 чэ́рвеня — 167-ы дзень году (166-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 200 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1215 — кароль Ангельшчыны Іяан Безьзямельны змацаваў уласнаю пячаткаю Вялікую хартыю вольнасьцяў
- 1300 — заснаваны горад Більбао
- 1389 — адбылася бітва на Косавым полі
- 1752 — Бэнджамін Франклін у экспэрымэнце з паветраным зьмеем давёў электрычную прыроду маланкі
- 1812 — Полацкі езуіцкі калегіюм пераўтвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўнівэрсытэту
- 1834 — адкрыцьцё Кіеўскага ўнівэрсытэту
- 1851 — у Балтымары (штат Мэрылэнд, ЗША) заснавалі першую ў сьвеце фабрыку марозіва
- 1863 — У Ашмянскім павеце расейскія войскі разьбілі атрад паўстанцкага камандзіра Зыгмунта Мінейкі. Сам Мінейка быў схоплены і засуджаны на 12 гадоў сыбірскае катаргі
- 1869 — амэрыканскі вынаходнік Джон Гаят запатэнтаваў цэлюлёід
- 1911 — у ЗША заснавалі кампанію «Computing-Tabulating-Recording Company», вядомую цяпер пад назваю IBM
- 1912 — спыненае выданьне газэты «Минское слово»
- 1934 — Міністра ўнутраных спраў Бранісалў Перацкі быў забіты у Варшаве Рыгорам Мацекам, чальцом Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (OUN)
- 1949 — У Менску пачаўся працэс над сябрамі Саюзу змаганьня за незалежнасьць Беларусі
- 1954 — заснаваньне УЭФА
- 1977 — пачалося будаўніцтва Менскага мэтрапалітэну.
- 1978 — стартаваў касьмічны карабель «Саюз-29». Камандзірам экіпажу быў беларус Уладзімер Кавалёнак
- 1999 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Аўганістанам
- 2001 — заснаваная Шанхайская арганізацыя супрацы
- 2006 — Папа рымскі Бэнэдыкт XVI вызваліў з пасады кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі 91-гадовага кардынала Казімера Сьвёнтка
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1594 — Нікаля Пусэн, францускі мастак
- 1831 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі пісьменьнік і перакладчык
- 1843 — Эдвард Грыг, нарвэскі кампазытар пэрыяду рамантызму, музычны дзеяч, піяніст, дырыгент
- 1867 — Канстанцін Бальмонт, паэт-сымбаліст, перакладчык, эсэіст, адзін зь лепшых прадстаўнікоў расейскай паэзіі срэбранага веку
- 1896 — Пётар Татарыновіч, каталіцкі сьвятар, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, публіцыст, паэт, выдавец
- 1905:
- Юрка Віцьбіч, пісьменьнік, грамадзка-культурны дзяяч, дзяяч эміграцыі ў ЗША
- Баляслаў Манкевіч, перакладнік, журналіст, эспэрантыст
- 1920 — Альбэрта Сордзі, італьянскі актор і кінарэжысэр.
- 1928 — Фэрдынанд Нойрайтэр, аўстрыйскі мовазнавец, перакладчык і гісторык кашубскай літаратуры.
- 1931 — Леанід Дзянісаў, беларускі навуковец у галіне зваркі
- 1936 — Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык
- 1943 — Джоні Алідэ, францускі рок-сьпявак, кампазытар і актор.
- 1944 — Валянцін Вялічка, беларускі дыплямат
- 1948 — Анатоль Бутэвіч, беларускі пісьменьнік, палітык і дыплямат
- 1979 — Юлія Несьцярэнка, беларуская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў спрынце на 100 мэтраў
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1545 — Лізавета Аўстрыйская, каралева польская і вялікая княгіня літоўская.
- 1870 — Уладыслаў Геранім Сангушка, князь, прадстаўнік роду Сангушкаў, сын знакамітага генэрала Яўстаха Сангушкі й Клементыны з Чартарыскіх
- 1923 — Аляксандар Сахачэўскі, польскі мастак жыдоўскага паходжаньня, прадстаўнік «рамантызму»
- 1971 — Фуад Абдурахманаў, азэрбайджанскі скульптар і мастак
- 1978 — Дзьмітры Філімонаў, савецкі партыйны й дзяржаўны дзеяч, сакратар і чалец ЦК КП
- 1992 — Леў Гумілёў (н. 1912), расейскі гісторык-этноляг, філёзаф, паэт, перакладчык з фарсі, сын Ганны Ахматавай і Мікалая Гумілёва