Дзеючая Канстытуцыя Ўкраіны складаецца з 15 разьдзелаў. 161 артыкул сабраны ў 14 разьдзелаў, 15 разьдзел утрымлівае 16 пераходных палажэньняў. Тэксту Канстытуцыі папярэднічае прэамбула.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ад імя Ўкраінскага народу — грамадзян Украіны ўсіх нацыянальнасьцей, выказваючы сувэрэнную волю народу, абапіраючыся на шматвяковую гісторыю ўкраінскага дзяржаўнага будаўніцтва й на аснове зьдзейсьненага ўкраінскай нацыяй, усім Украінскім народам права на самавызначэньне, выяўляючы клопат аб забесьпячэньні правоў і свабод чалавека й годных умоваў яго жыцьця, клапоцячыся аб умацаваньні грамадзкай згоды на зямлі Ўкраіны, імкнучыся разьвіваць і ўмацоўваць дэмакратычную, сацыяльную, прававую дзяржаву, усьведамляючы адказнасьць перад Богам, уласным сумленьнем, папярэднімі, цяперашнімі й будучымі пакаленьнямі, кіруючыся Актам абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны ад 24 жніўня 1991 року, ухваленым 1 сьнежня 1991 ўсенародным галасаваньнем, прымае гэтую Канстытуцыю — Асноўны Закон Украіны.