Ян Казімер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Казімер
лац. Jan Kazimier
сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Ян Казімер. Невядомы мастак, каля 1667
 
Кароль польскі
20 лістапада 1648 — 16 верасьня 1668
Каранацыя 17 студзеня 1649
Папярэднік Уладзіслаў Ваза
Наступнік Міхал Вішнявецкі
Вялікі князь літоўскі
20 лістапада 1648 — 16 верасьня 1668
Каранацыя 17 студзеня 1649
Папярэднік Уладзіслаў Ваза
Наступнік Міхал Вішнявецкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 сакавіка 1609, Кракаў
Памёр 16 сьнежня 1672 (63 гады), Нэвэр
Пахаваны
Нашчадкі Марыя Ганна Ваза[d] і Ян Жыгімонт[d]
Дынастыя Вазы
Жонка Людвіка Марыя Ганзага
Бацька Жыгімонт Ваза
Маці Канстанцыя Габсбург
Подпіс

Ян II Казіме́р Ва́за, Ян I Казімéр (22 сакавіка 1609, Кракаў — 16 сьнежня 1672, Нэвэр) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1648—1668). Намінальна і спадчынна да 1660 году насіў тытул караля Швэцыі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошні кароль і вялікі князь з дынастыі Вазаў, сын Жыгімонта, малодшы брат Уладзіслава. Выхоўваўся езуітамі, падарожнічаў з бацькам па Эўропе[6].

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1632—1634), у Трыццацігадовай вайне (1618—1648).

У 1634—1645 сябар ордэна езуітаў, з 1646 кардынал. Па сьмерці старэйшага брата Ўладзіслава быў вызвалены Рымскім папам з духоўнага званьня.

20 лістапада 1648 абраны каралём і вялікім князем пры дапамозе групоўкі магнатаў і шляхты, прыхільнікаў пагадненьня з казакамі, што паўсталі ва Ўкраіне, з намерам пачаць вайну хрысьціянскіх дзяржаваў супраць Турэччыны і Крымскага ханства.

Ажаніўся з удавой свайго брата Людвікі Марыі Ганзага, зь якой меў сына Яна Жыгімонта і дачку Марыю Тэрэзу.

Унутраная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напачатку вёў памяркоўную палітыку ў дачыненьні да казакоў, бо разьлічваў на пагадненьне з Б. Хмяльніцкім, аднак такая палітыка не дала вынікаў, і вайна ва Ўкраіне працягвалася. У 1649 і 1651 узначальваў выправы ва Ўкраіну, склаў Збораўскую і Белацаркоўскую мірныя дамовы.

У 1661 падпісаў дыплём, якім надаў езуіцкай калегіі ў Львове статус унівэрсытэту — першага ва Ўкраіне.

Каб умацаваць цэнтральную ўладу, распрацаваў плян рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Прапаноўваў абіраць новага караля і вялікага князя не па сьмерці папярэдніка, а пры жыцьці, каб не было безуладзьдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 і соймікі 1661 выказаліся супраць рэформы.

Ян Казімер і А. С. Радзівіл моляцца Багародзіцы на правым беразе Віслы, на тле занятай швэдамі Варшавы, 1655

Супраць караля склалася апазыцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Е. Любамірскім. Яна ўзьняла рокаш (1665—1666), што сарваў спробу рэформаў. Пасьля рокашу зрывы соймаў і соймікаў зрабіліся частай зьявай.

Вонкавая палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У час кіраваньня Яна Казімера адбыліся найбольш разбуральныя войны: з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667) і Швэцыяй (1655—1660). Маскоўскія войскі акупавалі большую частку Вялікага Княства Літоўскага, а швэды — значную частку Польшчы разам з Варшавай, у выніку чаго мусіў уцячы ў Сылезію.

Падпісаў з казацкім старшынам Гадзяцкую дамову (1658), паводле якой Украіна ўваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай як 3-я ўдзельніца фэдэрацыі (неўзабаве аднак скасавана). У гэты час зьмяніў палітыку: адмовіўся ад хаўруса зь нямецкім імпэратарам, які не дапамагаў Рэчы Паспалітай, і пачаў арыентавацца на Францыю.

У 1657 Рэч Паспалітая адмовілася ад сувэрэнных правоў на Прусію, а ў выніку Андрусаўскага замірэньня (1667) страціла Смаленскае ваяводзтва, Кіеў і ўсе тэрыторыі Ўкраіны на ўсход ад Дняпра.

Канец жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульны гаспадарчы заняпад Рэчы Паспалітай, няўдачы ў войнах, аслабленьне міжнароднага становішча дзяржавы, напружаныя адносіны з магнатамі і шляхтай, а таксама сьмерць энэргічнай і актыўнай у палітыцы каралевы Марыі Людвікі (1667) прывялі да таго, што 16 верасьня 1668 Ян Казімер адмовіўся ад кароны і назаўсёды выехаў у Францыю[7].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б http://id.loc.gov/authorities/names/n83225144.html
  2. ^ а б http://webdept.fiu.edu/~mirandas/bios1646.htm#Waza
  3. ^ а б Jan II Casimir // RKDartists (нід.)
  4. ^ а б Jan II Kazimierz (Waza) // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
  5. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119389118 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ Ваза Ян Казімір // Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  7. ^ Анатоль Грыцкевіч. Ян II Казімір Ваза // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 780.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]