Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
16 чэрвеня: Дзень Блюма ў Ірляндыі
1664 — Трынаццацігадовая вайна: войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю гетмана Міхала Казімера Паца перамагло маскавітаў пад Віцебскам
1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Астрыне мескі герб
1903 — распачалася першая арктычная экспэдыцыя Руаля Амундсэна
1925 — заснаваньне «Артэка» ў Крыме, найбольш славутага піянэрскага лягеру СССР
1931 — у Вільні празь перасьлед польскіх уладаў застрэліўся Францішак Рамейка, беларускі каталіцкі сьвятар
1963 — палёт у космас Валянціны Церашковай (на выяве), першае жанчыны-касманаўта
1993 — парлямэнт Беларусі прыняў закон «Аб праве ўласнасьці на зямлю»