Баварыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Вольная дзяржава Баварыя
ням. Der Freistaat Bayern
Coat of arms of Bavaria.svg
Flag of Bavaria (lozengy).svg
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Нямеччына
Статус Фэдэральная зямля
Адміністрацыйны цэнтар Мюнхэн
Прэм’ер-міністар Горст Зээгофэр
Кіруючыя партыі ХСС, СДП
Насельніцтва (2016) 12 930 751
Шчыльнасьць 183,3 чал./км²
Плошча 70 550,19 км²
Галасоў у Бундэсраце 6 (з 69)
Месцазнаходжаньне Вольнай дзяржавы Баварыі
Вольная дзяржава Баварыя на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 DE-BY
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Свабодная дзяржава Баварыя (па-нямецку: Der Freistaat Bayern) — адна зь земляў у складзе Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны. Самая вялікая па плошчы (70 552 км²) і другая па насельніцтве пасьля Паўночнага Райну — Вэстфаліі (12 469 000 чал). Месьціцца на паўднёвым усходзе Нямеччыны. Мяжуе з наступнымі землямі ФРН: Бадэн-Вюртэмбэрг, Гэсэн, Турынгія, Саксонія. На ўсходзе мяжуе з Чэхіяй, на паўднёвым усходзе мяжуе з Аўстрыяй, праз Бодэнскае возера на поўдні мяжуе з Швайцарыяй. Найбуйнейшыя гарады (у дужках — колькасьць насельніцтва на 31 сьнежня 2009 году): Мюнхэн (1330 тыс.), Нюрнбэрг (504 тыс.), Аўгсбург (264 тыс.), Рэгенсбург (134 тыс.), Вюрцбург (133 тыс.), Інгальштат (124 тыс.), Фюрт (114 тыс.), Эрлянген (105 тыс.).

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амаль уся тэрыторыя Баварыі разьмяшчаецца на Баварскім пласкагор’і й Франконскім Альбе. На ўсходзе невысокія горы Чэскага й Баварскага Лесу, Шумавы; на поўдні адгор’і Тырольскіх Альпаў (гара Цугшпіцэ, 2963 м). Больш за 30% тэрыторыі пад лесам. Густая сетка рэк (Дунай з прытокамі, Майн), на поўдні шмат азёраў. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня 17 °С, студзеня каля 2 °С, ападкаў 935 мм за год. Невялікія радовішчы жалезнай руды, бурага вугалю, солі, графіту й нафты.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баварскае герцагства з цэнтрам у горадзе Рэгенсбург узьнікла ў VI стагодзьдзі (утворана германскім племем бавараў). Панавала ў ім дынастыя Агілальфінгаў. 3 591 году герцагства, залежнае ад Франкскай дзяржавы, з 788 году частка імпэрыі Каралінгаў. У 903937 яно адноўлена, у 938—947 далучана да Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 976 годзе ад Баварыі аддзялілася Карынтыя, у 1156 годзе — Усходняя марка (Аўстрыя), у 1180Штырыя. 3 1180 году Баварыя звалася герцагствам Вітэльсбахаў. У 1255 годзе яно падзялілася на Ніжнюю й Верхнюю (з рэйнскім графствам Пфальц, далучаным у 1214 годзе) Баварыю. Пры Людвігу Баварскім (з 1314 году нямецкі кароль Людвіг IV) уладаньнямі Баварыі сталі Брандэнбург, Тыроль, Нідэрлянды. Пасьля пэрыяду раздробленасьці герцагства зноў аб'ядналася ў 1505 годзе. У XVI стагодзьдзі яно было цэнтрам Контаррэфармацыі ў Нямеччыне. 3 1623 году Баварыя — курфюрства. Ейны першы курфюрст Максімілян I далучыў у 1628 годзе да Баварыі Верхні Пфальц. Са сьмерцю Максіміляна II Ёзэфа баварская лінія Вітэльсбахаў спынілася, і ў Баварыі правілі пфальцскія курфюрсты. 3 1806 Баварыя — каралеўства. Паміж 1803 і 1815, дзякуючы зьвязу з напалеонаўскай Францыяй, тэрыторыя Баварыі значна павялічылася. 3 1815 яна чалец Нямецкага зьвяза, з 1834 году ў нямецкім мытным саюзе. У 1818 годзе Баварыя атрымала канстытуцыю. Пры Людвігу I культурным і навуковым цэнтрам Баварыі стаў Мюнхэн. Лібэральным і сацыяльным рэформам у каралеўстве спрыяў Максімілян II. Падчас аўстра-прускай вайны 1866 году Баварыя ваявала на баку Аўстрыі, з 1871 году ў складзе Нямецкай імпэрыі. У лістападзе 1918 году Людвіг III Вітэльсбах адрокся ад стальца. 3 1919 году Баварыя — «вольная дзяржава» ў складзе Ваймарскай рэспублікі. У красавіку 1919 ў Мюнхэне левыя абвесьцілі Баварскую Савецкую рэспубліку, якая ў траўні была ліквідавана ўрадавымі войскамі. У 1920-я гады Баварыя — цэнтар правай германскай апазыцыі супраць Ваймарскай рэспублікі.

Пры нацыстах імпэрскім намесьнікам Баварыі стаў у 1933 генэрал фон Эп. Пасьля Другой сусьветнай вайны была акупавана войскамі ЗША, якія стварылі тут зямлю (без Пфальца). У 1949 годзе баварскі ляндтаг ухваліў рашэньне аб утварэньні ФРН з Баварыяй у ейным складзе.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баварыя валодае самым буйным эканамічным і навуковым патэнцыялам сярод 16 фэдэральных земляў ФРН і лідыруе па тэмпах эканамічнага росту (за 1985—2005 гады СУП Баварыі павялічыўся на 28,2 %, а ў сярэднім па краіне — на 14,6 %).

У 2005 годзе ВУП Баварыі склаў 403 млрд (18 % агульнанямецкага), зь іх каля 69 % прыходзіцца на сфэру гандлю й паслуг, 30 % — на прамысловасьць і толькі 1 % — на аграрную галіну. Каля 50% электраэнэргіі даюць ГЭС, маюцца таксама й АЭС.

Найболей важную ролю ў эканоміцы Баварыі гуляе машынабудаваньне, у прыватнасьці, аўтамабілебудаваньне й авіякасьмічная галіна. Разьвітыя таксама электратэхніка, дакладная мэханіка, оптыка, вытворчасьць мэдычнай тэхнікі, хімічная прамысловасьць. Вырошчваюць збожжавыя, бульбу, цукровыя буракі, хмель, агародніну, вінаград. Густая сетка чыгунак (амаль усе электрыфікаваны) і аўтадарог. Суднаходзтва па Дунаі й Майне. Курорты. Турызм.

У 2006 годзе Баварыя стала першай за апошнія 30 гадоў фэдэральнай зямлёй Нямеччыны, якая прыняла бездэфіцытны бюджэт.

Акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйныя раёны Баварыі

Баварыя дзеліцца на 7 адміністрацыйных акругаў, якія маюць назвуRegierungsbezirke.

  1. Верхняя Франконія (ням. Oberfranken)
  2. Сярэдняя Франконія (ням. Mittelfranken)
  3. Ніжняя Франконія (ням. Unterfranken)
  4. Швабія (ням. Schwaben)
  5. Верхні Пфальц (ням. Oberpfalz)
  6. Верхняя Баварыя (ням. Oberbayern)
  7. Ніжняя Баварыя (ням. Niederbayern)
Karte-Bayern-Landkreise.png
  1. Айхах-Фрыдбэрг (AIC)
  2. Альцётынг (AÖ)
  3. Амбэрг-Зульцбах (AS)
  4. Ансбах (AN)
  5. Ашафэнбург (AB)
  6. Аўгсбург (A)
  7. Бад-Кісінгэн (KG)
  8. Бад Цёльц-Вольфратсхаўзэн (TÖL)
  9. Бамбэрг (BA)
  10. Байройт (BT)
  11. Бергтэсгаден (BGL)
  12. Кам (CHA)
  13. Кобург (CO)
  14. Дахаў (DAH)
  15. Дэгендорф (DEG)
  16. Дылінген-на-Дунае (DLG)
  17. Дынгольфінг-Ландаў (DGF)
  18. Донаў-Рыс (DON)
  19. Эберсбэрг (EBE)
  20. Айхштэт (EI)
  21. Эрдынг (ED)
  22. Эрлангэн-Хёхштат (ERH)
  23. Форхгайм (FO)
  24. Фрайзінг (FS)
  1. Фрайунг-Графенаў (FRG)
  2. Фюрстэнфэльдбрук (FFB)
  3. Фюрт (FÜ)
  4. Гарміш-Партэнкірхэн (GAP)
  5. Гюнцбург (GZ)
  6. Гасбэрге (HAS)
  7. Гоф (HO)
  8. Кельхайм (KEH)
  9. Кітцінген (KT)
  10. Кронах (KC)
  11. Кульмбах (KU)
  12. Ландсбэрг (LL)
  13. Ландсгут (LA)
  14. Ліхтенфельс (LIF)
  15. Ліндаў (LI)
  16. Майн-Шпэсарт (MSP)
  17. Місбах (MB)
  18. Мільтэнбэрг (MIL)
  19. Мюльдорф (MÜ)
  20. Мюнхэн (M)
  21. Нойбург-Шробэнхаузэн (ND)
  22. Ноймаркт (NM)
  23. Нойштат-на-Айше — Бад-Віндсхайм (NEA)
  1. Нойштадт-на-Вальднабе (NEW)
  2. Ной-Ульм (NU)
  3. Нюрнбэрг (LAU)
  4. Верхні Альгой (OA)
  5. Усходні Альгой (OAL)
  6. Пасаў (PA)
  7. Пфафэнгофэн (PAF)
  8. Рэген (REG)
  9. Рэгенсбург (R)
  10. Рэн-Грабфэльд (NES)
  11. Розэнгайм (RO)
  12. Рот (RH)
  13. Роталь-Ін (PAN)
  14. Швандорф (SAD)
  15. Швайнфурт (SW)
  16. Штарнбэрг (STA)
  17. Штраўбінг-Богэн (SR)
  18. Тіршэнройт (TIR)
  19. Траўнштайн (TS)
  20. Ніжні Альгой (MN)
  21. Вайльгайм-Шонгаў (WM)
  22. Вайсэнбург-Гунцэнгаўзэн (WUG)
  23. Вунзідэль (WUN)
  24. Вюрцбург (WÜ)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Баварыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў