Перайсьці да зьместу

Дзень Канстытуцыі Ўкраіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паштовая марка ў гонар дня прыняцьця Канстытуцыі Ўкраіны

Дзень Канстытуцыі Ўкраіны — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны, што сьвяткуецца шторок 28 чэрвеня ў гонар прыняцьця канстытуцыі краіны ў гэты дзень у 1996 року.

Дзень Канстытуцыі Ўкраіны — адзінае дзяржаўнае сьвята, замацаванае ў самой Канстытуцыі:

« Артыкул 161. Дзень прыняцьця Канстытуцыі Ўкраіны зьяўляецца дзяржаўным сьвятам - Днём Канстытуцыі Ўкраіны. »

У чэрвені 1996-га дэпутаты Вярхоўнай Рады прынялі Канстытуцыю. Гэта адбылося на пяты рок пасьля абвяшчэньня незалежнасьці. Народныя абраньнікі працавалі ўсю ноч з 27 на 28 чэрвеня — агулам бесьперапынна 23 гадзіны. Падчас галасаваньня «ЗА» выказаліся 315 парлямэнтарыяў. Украіна стала апошняй сярод незалежных краіны на тэрыторыі былога СССР, якая прыняла новую Канстытуцыю.

Прыняцьце Канстытуцыі замацавала прававыя асновы незалежнай Украіны, яе сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць, стала істотным крокам у забесьпячэньні правоў чалавека й грамадзяніна, садзейнічала далейшаму павышэньню міжнароднага аўтарытэту Ўкраіны на сусьветнай арэне.

Паводле апытаньня сацыялягічнай службы Цэнтру Разумкова ў 2008, 52,9% апытаных грамадзянаў не лічылі Дзень Канстытуцыі Ўкраіны сьвятам, каля 33% паставіліся да яго, як да звычайнага дзяржаўнага сьвята[1]. Вынікі апытаньня КМІС у красавіку 2013 паказалі, што Дзень Канстытуцыі Ўкраіны зьяўляецца любімым сьвятам для 4% грамадзянаў (апошняе месца)[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]