Алькенікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алькенікі
лет. Valkininkai
Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Наведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі
Valkininkai COA.gif
Герб Алькенікаў
Першыя згадкі: 1387
Магдэбурскае права: 26 чэрвеня 1792
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аранскі
Насельніцтва: 229 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-65063
Геаграфічныя каардынаты: 54°21′20″ пн. ш. 24°50′20″ у. д. / 54.35556° пн. ш. 24.83889° у. д. / 54.35556; 24.83889Каардынаты: 54°21′20″ пн. ш. 24°50′20″ у. д. / 54.35556° пн. ш. 24.83889° у. д. / 54.35556; 24.83889
Алькенікі на мапе Летувы
Алькенікі
Алькенікі
Алькенікі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альке́нікі (па-летувіску: Valkininkai) — мястэчка ў Аранскім раёне Аліцкага павету Летувы, на рацэ Мерачанцы. Адміністрацыйны цэнтар Алькеніцкага староства. Насельніцтва на 2001 год — 238 чал.

Знаходзяцца на поўдні краіны, за 22 км на паўночны ўсход ад Аранаў і за 55 км на паўднёвы захад ад Вільні. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй мястэчка належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Алькенікі зьяўляюцца ў пачатку XV стагодзьдзя, уваходзілі ў склад Троцкага павету Вялікага Княства Літоўскага. У 1418 годзе вялікі князь Вітаўт падараваў паселішча разам зь іншымі маёнткамі сваёй жонцы Ўльяне Гальшанскай.

З 1503 году згадваюцца як цэнтар воласьці, пазьней — нягродавага староства. Каралева Бона заснавала ў Алькеніках касьцёл. У 1551 годзе тут заснавалі дзяржаўную пушкарню, якая дзейнічала да сярэдзіны XVII стагодзьдзе.

У XVII стагодзьдзі ў Алькеніках было 136 дымоў, згадваецца Руская вуліца, што сьведчыла пра наяўнасьць праваслаўнага насельніцтва[1].

Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

У 1636 годзе мечнік літоўскі М. К. Халецкі заснаваў Алькеніцкі кляштар францішканаў, дзе з 1765 году захоўваліся рэліквіі Сьв. Баніфацыя.

У 1700 годзе непадалёка ад паселішча адбылася Алькеніцкая бітва. З 1777 году ў Алькеніках дзейнічала парафіяльная школа. У 1789 годзе тут было 112 дымоў.

26 чэрвеня 1792 году атрымалі Магдэбурскае права і герб з выявай жоўтага льва на чырвоным тле. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.

У 1920—1922 гадах уваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, пазьней — міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зьяўляліся сядзібай аднайменнай гміны.

З 1939 году — у складзе Летувіскай ССР.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1790 год — 949 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1864 год — 3182 чал. (1455 муж. і 1727 жан.)[2]; 1897 год — 2619 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 769 чал.; 1970 год — 410 чал.; 1987 год — 277 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 238 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Наведзінаў Найсьв. Панны Марыі (1837)
  • Могілкі: габрэйскія, каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі і кляштар францішканаў
  • Сынагога

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алькенікі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 24
  2. ^ Olkieniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 484

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алькенікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў