Закарпацкая вобласьць
| Закарпацкая вобласьць | |
| Закарпатська область | |
Сьцяг | |
| Гімн | Гімн Закарпацкай вобласці[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Карпацкая Русь |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ужгарад |
| Улучае | 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня. |
| Найбольшы горад | Ужгарад |
| Іншыя буйныя гарады | Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў, Чоп |
| Дата ўтварэньня | 22 студзеня 1946[1] |
| Губэрнатар | Генадзь Маскаль |
| Насельніцтва (2001) | 1 254 614 (2,65%, 16-е месца) |
| Шчыльнасьць | 98,02 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 71,7% вугорцы — 20,1% румыны — 2,6% расейцы — 2,5% цыганы — 1,1% русіны — 0,8% славакі — 0,5% немцы — 0,3% |
| Канфэсійны склад | праваслаўе, грэка-каталіцызм, рыма-каталіцызм, кальвінізм |
| Плошча | 12 777 км² (2,11%, 24-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня | Гавэрла, 2061 м 579 м |
| Месцазнаходжаньне Закарпацкай вобласьці | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Код ISO 3166-2 | UA-21 |
| Тэлефонны код | 31 |
| Паштовыя індэксы | 88000–88999, 89000–89999 і 90000–90999 |
| Інтэрнэт-дамэн | uzhgorod.ua, uz.ua |
| Код аўтам. нумароў | АО |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Закарпацкая вобласьць (па-ўкраінску: Закарпатська область) — вобласьць на захадзе Ўкраіны. На ўсходзе мяжуе з Івана-Франкоўскай вобласьцю, на поўдні — з Румыніяй, на захадзе — з Вугоршчынай, Славаччынай, і Польшчай. На поўначы мяжуе зь Львоўскай вобласьцю. Цэнтар — горад Ужгарад. Насельніцтва вобласьці 1 254 614 чалавек.
Буйныя гарады — Ужгарад, Мукачава, Хуст, Рахаў, Берагава, Вінаградаў. Поруч гораду Чоп знаходзіцца крайні заходні пункт Украіны.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць дзяліцца на 13 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэньня, раёны, у сваю чаргу, падразьдзяляюцца на сельскія, пасялковыя й мескія рады.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзель насельніцтва Закарпацкай вобласьці ва ўсім насельніцтве Ўкраіны — 2,65% (16-е месца). У Закарпацкай вобласьці дзель сельскага насельніцтва большая, чым гарадзкога (што не тыпова для Ўкраіны ўвогуле). Закарпацьце — адзіная вобласьць Украіны, у якой ёсьць рост колькасьці насельніцтва. Закарпацкая вобласьць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую дзель у нацыянальным складзе вобласьці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — вугорцы (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсьць расейцы (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Вугорцы й румыны засяроджаныя ў асноўным у тэрыторыях, што мяжуюць з адпаведнымі дзяржавамі (Вугоршчына, Румынія). У шэрагу мясцовасьцяў на мяжы з Вугоршчынай вугорская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасьці поруч зь дзяржаўнай украінскай.[2]
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Закарпацкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

