Герб Астрыны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя гербу Астрыны (леваруч) і ягоная выява зь вялікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

Герб Астрыны́ — геральдычны сымбаль Астрыны, пацьверджаны месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім 16 чэрвеня 1792: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 14 ліпеня 2007[2].

Афіцыйнае апісаньне:

Герб мястэчка Астрына Шчучынскага раёну ўяўляе сабою барокавую тарчу, у блакітным полі якой на зялёным ускрайку выява срэбнай вежы; над яе чырвоным сьпічастым дахам — рука ваяра ў срэбных баявых дасьпехах, якая трымае аголены меч з таго ж мэталу.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 14 июля 2007 г. №279 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Гродненской области».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  73БЛ000005
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.