Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/сьнежань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Роза Паркс у 1955 годзе з Мартынам Лютарам Кінгам
Роза Паркс у 1955 годзе з Мартынам Лютарам Кінгам

1 сьнежня: сусьветны дзень барацьбы са СНІД

  • 1913 — устаноўка першай ліні канвэернай зборкі на заводзе кампаніі «Ford Motor Company»
  • 1934 — у Ленінградзе (цяпер Санкт-Пецярбург) забіты Сяргей Кіраў
  • 1955Роза Паркс (на выяве) адмовілася саступіць месца ў аўтобусе беласкураму чалавеку, з-за чаго была абваінавачаная ў парушэньні правілаў карыстаньня грамадзкім транспартам, што дало пачатак байкоту грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры
  • 1980 — моцны землятрус на Азорскіх астравах, 52 ахвяры, больш за 300 чалавек паранена
  • 1989Міхаіл Гарбачоў першым з савецкіх лідэраў наведаў Ватыкан
  • 1991 — першыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне і Ўсеўкраінскі рэфэрэндум аб незалежнасьці
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Напалеон III Банапарт
    Напалеон III Банапарт

    2 сьнежня: Лаос і ААЭ сьвяткуюць Дзень незалежнасьці

  • 1766Швэцыя першай у сьвеце ўвяла закон аб свабодзе друку
  • 1805 — параза расейскіх і аўстрыйскіх войскаў у Бітве пад Аўстэрліцам ад арміі Напалеона
  • 1852 — падзеньне Другой рэспублікі ў Францыі і ўсталяваньне Другой імпэрыі з імпэратарам Напалеонам III на чале (на выяве)
  • 1920Александропальская дамова падпісаная паміж Турэччынай і Армэніяй, якая скончыла армяна-турэцкую вайну
  • 1942 — зьдзейсьнены Мангэтанскі праект (першая штучная ланцужковая ядзерная рэакцыя)
  • 1956 — група рэвалюцыянэраў на чале зь Фідэлем Кастра, якая прыплыла з Мэксыкі на яхце «Гранма», высаджваецца на Кубе
  • 1990 — кааліцыя на чале з канцлерам Гэльмутам Колем перамагае на першых усенямецкіх выбарах з 1932 году
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Уга Чавэс
    Уга Чавэс

    3 сьнежня: Міжнародны дзень інвалідаў

  • 1586 — у Ангельшчыну з Амэрыкі ўпершыню завезеная бульба
  • 1621Галілео Галілей вынайшаў свой першы тэлескоп
  • 1918Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакінулі Менск
  • 1955 — пры ЮНЭСКО прынятае рашэньне аб заснаваньні Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ)
  • 1967 — першая ў сьвеце апэрацыя па перасадцы сэрца чалавеку
  • 2006 — на прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле перамог Уга Чавэс (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Даўнтаўн Чыкага
    Даўнтаўн Чыкага

    4 сьнежня: у Тонга Дзень аб’яўленьня дзяржавы

  • 771Карл Вялікі стаў каралём Франскае дзяржавы
  • 1563 — скончыўся Трыдэнцкі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
  • 1674 — францускія езуіты заснавалі Чыкага (на выяве)
  • 1918 — прэзыдэнт ЗША Томас Ўудра Ўілсан адплыў у Эўропу для ўдзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны
  • 1939 — у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
  • 1971 — пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Мантрэ, падзея ўвекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
  • 1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, НДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Хрыстафор Калюмб
    Хрыстафор Калюмб

    5 сьнежня: Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага разьвіцьця

  • 1492Хрыстафор Калюмб (на выяве) дасягнуў вострава Гаіці
  • 1936 — прынятая сталінская канстытуцыя СССР
  • 1957 — спушчаны на воду атамны ледакол «Ленін»
  • 1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў
  • 2003 — адкрыты Паўночнамуйскі тунэль
  • 2009пажар у начным клюбе ў Пермі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя
    Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя

    6 сьнежня: Дзень незалежнасьці ў Ірляндыі і Фінляндыі

  • 1705 — адбылося ганаровае прысьвячэньне касьцёла (на выяве) сьв. Францішку Ксавэрыю
  • 1768 — выйшла ў сьвет першае выданьне Энцыкляпэдыі Брытанікі
  • 1921 — падпісаная дамова паміж урадам Вялікабрытаніі ды Ірляндзкай Рэспублікай, якая паклала канец вайне за незалежнасьць Ірляндыі
  • 1991 — заснаваныя Ўзброеныя сілы Ўкраіны
  • 2000 — адкрыты 116-ы хімічны элемэнт лівэрморыюм
  • 2003 — заснаваная Баўгарская Вікіпэдыя
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Барбара Радзівіл
    Барбара Радзівіл

    7 сьнежня: Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі

  • 43 да н. э. — забойства Марка Туліюса Цыцэрона
  • 1550 — каранацыя Барбары Радзівіл (на выяве) у Кракаве
  • 1732 — у Лёндане адкрыўся Каралеўскі опэрны тэатар Ковэнт Гардэн
  • 1921 — заснаваньне Таварыства беларускай школы
  • 1941Другая сусьветная вайна: Японія атакуе Пэрл-Харбар, ЗША ўступае ў вайну
  • 1972 — з арбіты касьмічнага карабля Апалён-17 быў зроблены сусьветна вядомы здымак Зямлі «Блю марбл» (анг. The Blue Marble)
  • 1988землятрус у Армэніі, больш як 25000 чалавек загінулі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жыгімонт Стары
    Жыгімонт Стары

    8 сьнежня: Дзень канстытуцыі ў Румыніі і ва Ўзбэкістане

  • 1409Вялікая вайна: у Берасьці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян супольных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэна
  • 1432Грамадзянская вайна ў ВКЛ: паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча адбываецца Ашмянская бітва
  • 1506 — абраньне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога (на выяве) каралём польскім
  • 1812Вайна 1812 году: войскі Расейскай імпэрыі займаюць Горадню
  • 1854Папа рымскі Піюс IX абвясьціў дагмат Беззаганнага зачацьця Панны Марыі
  • 1926 — да БССР далучыліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы колішняй Гомельскай губэрні РСФСР
  • 1991 — падпісаньне Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец існаваньню СССР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Максім Багдановіч
    Максім Багдановіч

    9 сьнежня: Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

  • 1884 — у Чыкага запатэнтавалі першыя ролікавыя канькі
  • 1891 — нарадзіўся Максім Багдановіч (на выяве)
  • 1948Генэральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвэнцыю пра папярэджваньне злачынства генацыду і пакараньня за яго
  • 1968 — у Сан-Францыска на прафэсійнай канфэрэнцыі Дуглас Энгельбарт упершыню публічна прадэманстраваў вынайдзеныя ім ці ў ягонай лябараторыі кампутарную мыш і гіпэртэкст
  • 1976 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэю народнага архітэктуры і побыту
  • 1981 — у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу
  • 1990Лех Валэнса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Герб Кобрыня з прывілею вялікага князя (1792)
    Герб Кобрыня з прывілею вялікага князя (1792)

    10 сьнежня: Міжнародны дзень правоў чалавека

  • 1520Мартын Лютэр публічна спаліў у двары Вітэнбэрскага ўнівэрсытэту папскую булу пра адлучэньне яго ад Касьцёла, што паклала пачатак аддзяленьню ад каталіцтва Рэфарматарскай царквы, якая атрымала назву Лютэранскай
  • 1589каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала Кобрыню мескі герб (на выяве)
  • 1868 — у Лёндане зьявіўся першы сьветлафор
  • 1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына)
  • 1948Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека
  • 1963 — увод у эксплюатацыю першай чаргі калійнага камбінату ў Салігорску
  • 1991цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны
  • 2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Марка ААН
    Марка ААН

    11 сьнежня: Міжнародны дзень гораў

  • 1605 — шлюб караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы і Канстанцыі Габсбург
  • 1618 — падпісаньне Дэвулінскага замірэньня, якое завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўская дзяржавай
  • 1769 — у Ангельшчыне запатэнтавалі жалюзі
  • 1894 — у Парыжы адкрылася першая ў сьвеце аўтамабільная выстава, у якой бралі ўдзел 9 кампаніяў
  • 1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні
  • 1941Другая сусьветная вайна: Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША
  • 1946 — пры ААН утварыўся Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЭФ) (на выяве)
  • 1955 — у Лёндане адкрыўся помнік на магіле ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну Лявона Рыдлеўскага
  • 1991 — утварэньне Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту дакумэнтазнаўства і архіўнай справы
  • 1994Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачэніі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Антарктычная станцыя «Ўсход»
    Антарктычная станцыя «Ўсход»

    12 сьнежня: Дзень незалежнасьці ў Кеніі, Дзень канстытуцыі ў Расеі

  • 1501 — каранацыя вялікага князя Аляксандра ў Кракаве
  • 1796 — у складзе Расейскай імпэрыі ўтвораная Беларуская губэрня
  • 1911 — сталіца Індыі перанесеная з Калкаты ў Дэлі
  • 1925 — у ЗША адкрыўся гатэль «Матэль», які даў назву ўсім матэлям
  • 1957 — закладзеная станцыя «Ўсход» на Антарктыдзе (на выяве)
  • 1958Гвінэя далучылася да ААН
  • 1991РСФСР выйшла са складу СССР
  • 1991 — сталіца Нігерыі перанесеная ў Абуджу
  • 2008 — выйшла першая вэрсія браўзэра Google Chrome
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Трыдэнцкі сабор
    Трыдэнцкі сабор

    13 сьнежня: Мальта сьвяткуе Дзень рэспублікі

  • 1545 — распачаўся Трыдэнцкі сабор (на выяве)
  • 1575 — у выніку вольнай элекцыі ў Варшаве Ганну Ягелонку абралі каралевай і вялікай княгіняй, аднак неўзабаве ўлада і тытул перайшлі да яе новага мужа Стэфана Баторыя
  • 1595запароскія казакі С. Налівайкі захапілі Магілёў, разрабавалі і спалілі яго (у тым ліку шэраг цэркваў)
  • 1620 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Воршы Магдэбурскае права і герб
  • 1919 — адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР
  • 1981 — у зьвязку з ростам папулярнасьці прафсаюзу «Салідарнасьць» камуністычныя ўлады ўвялі ў Польшчы ваеннае становішча
  • 1994 — у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (ЗША) прайшла першая арганізацыйная сустрэча кансорцыюму World Wide Web, створанага як міжнародная асацыяцыя для распрацоўкі і пашырэньня ўніфікаваных пратаколаў перадачы зьвестак у інтэрнэце
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Паўночнае зьзяньне
    Паўночнае зьзяньне

    14 сьнежня: Украіна ўшаноўвае удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

  • 1547Радзівілы атрымалі тытул князёў
  • 1586 — у Вялікім Княстве Літоўскім упершыню ва Ўсходняй Эўропе зрабілі патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — Стэфана Баторыя
  • 1782 — браты Мангальф’е запусьцілі ў паветра першы паветраны шар
  • 1862 — у Менску ўпершыню было відаць паўночнае зьзяньне (на выяве)
  • 1903 — браты Райт у Паўночнай Караліне зрабілі спробу першага палёту на апараце, цяжэйшым за паветра
  • 1911 — экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу
  • 1939Савецкі Саюз вылучылі са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю
  • 1949Ерусалім абвясьцілі сталіцай Ізраілю
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Янус на тле Сатурна
    Янус на тле Сатурна

    15 сьнежня: Міжнародны дзень гарбаты, Замэнгофаў дзень

  • 533бізантыйскія войскі перамаглі вандалаў у бітве пад Трыкамарам
  • 1595 — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі (каля Магілёва)
  • 1862 — пачалася эксплюатацыя першай чыгункі на Беларусі; яна зьвязала Горадню з Парэччам і была часткаю Пецярбурска-Варшаўскай дарогі
  • 1917 — у Кішынёве абвясьцілі Малдаўскую Дэмакратычную Рэспубліку
  • 1934 — у Кіеве НКВД расстраляла 28 «чальцоў» выдуманага «Аб’яднаньня ўкраінскіх нацыяналістаў», сярод якіх быў шэраг украінскіх пісьменьнікаў
  • 1966 — адкрыцьцё дзясятага спадарожніка Сатурну, названага Янусам (на выяве)
  • 1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар
  • 1991 — выйшла ў этэр першая перадача Польскага Радыё на беларускай мове
  • 1995 — валюта Эўрапейскага валютнага зьвязу атрымала сваё сучаснае найменьне эўра
  • 2000 — ва Ўкраіне канчаткова спынілася праца Чарнобыльскай АЭС
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    16 сьнежня: Дзень незалежнасьці Казахстану

  • 1388 — першы пісьмовы ўспамін пра Маладэчна
  • 1773Бостанскае чаяваньне (на выяве)
  • 1880 — распачалася Першая бурская вайна
  • 1947 — у лябараторыях Bell Labs упершыню стварылі дзейны біпалярны транзыстар
  • 1951 — у Нью-Ёрку ўтварыўся Беларускі інстытут навукі і мастацтва
  • 1971Банглядэш атрымаў незалежнасьць ад Пакістану
  • 1976 — увод у эксплюатацыю другой лініі Кіеўскага мэтрапалітэну
  • 2002 — публікацыя першых вэрсіяў ліцэнзіяў Creative Commons
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    17 сьнежня: Дзень беларускага кіно

  • 1538Папа рымскі Павал III адлучыў ад Касьцёла ангельскага караля Генрыха VIII (на выяве)
  • 1777Францыя вызнала незалежнасьць ангельскіх калёніяў у Паўночнай Амэрыцы (будучых Злучаных Штатаў Амэрыкі).
  • 1903 — першы ў гісторыі палёт самалёта
  • 1924 — утварылася прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно»
  • 1926 — у БССР прайшоў першы ўсеагульны перапіс насельніцтва
  • 1986 — у Кембрыдзкім шпіталі ўпершыню ў гісторыі мэдыцыны зрабілі адначасную перасадку сэрца, печані і лёгкіх
  • 1988 — І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў
  • 1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа (працягваўся 2 дні)
  • 1994 — у Вільні на могілках Росы зьявіўся помнік Альбіну Стаповічу
  • 2011 — у Нідэрляндзкай Вікіпэдыі зьявіўся мільённы артыкул.
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Афіцыйны тэкст 13-й папраўкі
    Афіцыйны тэкст 13-й папраўкі

    18 сьнежня: Міжнародны дзень мігранта

  • 1865 — у ЗША прынялі Трынаццатую папраўку да Канстытуцыі, якая скасавала рабства (на выяве)
  • 1890 — у Лёндане адкрылася першая ў сьвеце падземная электрыфікаваная чыгунка (мэтрапалітэн)
  • 1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс
  • 1917РСФСР прызнаў незалежнасьць Фінляндыі
  • 1940 — у Трэцім Райху зацьвердзілі дырэктыву №21 («Плян Барбароса» — кодавая назва пляну нападу Нямеччыны на СССР)
  • 1973Пётар Клімук зрабіўся першым беларусам, які паляцеў у космас
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    «Чорны квадрат» К. Малевіча
    «Чорны квадрат» К. Малевіча

    19 сьнежня: Міжнародны дзень дамапогі бедным

  • 1863 — ангелец Фрыдэрык Волтан запатэнтаваў лінолеўм
  • 1915Казімер Малевіч упершыню апублікаваў у Петраградзе 39 беспрадметных працаў, сярод якіх быў і знакаміты «Чорны квадрат» (на выяве)
  • 1964 — у вёсцы Лаша адкрыўся мэмарыяльны музэй Яўхіма Карскага
  • 1965 — пераабраньне Шарля дэ Голя на пасаду прэзыдэнта Францыі
  • 1972 — на Зямлю вярнуўся экіпаж касьмічнага карабля «Апалён-17», чым завяршылася амэрыканская месяцовая кампанія
  • 1984 — у Пэкіне Маргарэт Тэтчэр і Чжао Цзіян падпісалі дамову пра вяртаньне ў 1997 годзе брытанскай калёніі Ганконг пад юрысдыкцыю Кітаю пры ўмове захаваньня ў ім цягам наступных 50 гадоў капіталістычнай сыстэмы
  • 1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сьцяпан Некрашэвіч
    Сьцяпан Некрашэвіч

    20 сьнежня: Міжнародны дзень салідарнасьці людзей, Дзень супрацоўнікаў ворганаў дзяржаўнай і нацыянальнай бясьпекі ў Беларусі

  • 1569 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Суражу мескі герб
  • 1879Томас Эдысан правёў дэманстрацыю працы лямпы напальваньня
  • 1924 — у Латвіі ўтварылася культурна-асьветнае таварыства «Беларуская хата»
  • 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі гісторыка Васіля Дружчыца, мовазнаўца і грамадзкага дзеяча Сьцяпана Некрашэвіча (на выяве), літаратуразнаўца і пэдагога Міхаіла Піятуховіча
  • 1938 — у СССР увялі працоўныя кніжкі
  • 1999Партугалія перадала Макао Кітаю
  • 2000 — парлямэнт Вялікабрытаніі ўхваліў клянаваньне, але вылучна ў мэдычных мэтах
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Рад
    Рад

    21 сьнежня:

  • 1846Робэрт Лістан правёў першую ў Эўропе хірургічную апэрацыю з анэстэзіяй
  • 1898П’ер і Марыя Кюры адкрылі рад (на выяве)
  • 1913 — у нью-ёрскай газэце надрукавалі першую ў гісторыі крыжаванку
  • 1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Летувы ўтварыўся Першы гарадзенскі беларускі полк
  • 1923Нэпал пазбавіўся статусу пратэктарату Брытаніі і зрабіўся незалежнай дзяржавай
  • 1958 — абраньне Шарля дэ Голя першым прэзыдэнтам Пятае Рэспублікі (Францыя)
  • 2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў ЭЗЛетува, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лятымэрыя
    Лятымэрыя

    22 сьнежня: Дзень энэргетыка ў Беларусі

  • 1216 — папа рымскі Ганорыюс III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканаў)
  • 1264 — падпісаньне мірнай і гандлёвай дамовы Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам
  • 1845 — у Філадэлфіі (ЗША) прайшла дэманстрацыя працы першага сынтэзатара голасу, створанага нямецкім вынаходнікам Ёзэфам Фабэрам
  • 1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду
  • 1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні
  • 1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага
  • 1938 — каля берагоў Паўднёвай Афрыкі злавілі першую лятымэрыю (на выяве) — найдаўнейшую з сучасных рыбаў
  • 1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)
  • 1988 — згодна з падпісанай ПАР дамовай апошняя калёнія ў АфрыцыНамібія — атрымала незалежнасьць
  • 1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    «Мяжа жыдоўскай аселасьці» пазначаецца чырвонай лініяй
    «Мяжа жыдоўскай аселасьці» пазначаецца чырвонай лініяй

    23 сьнежня: Сусьветны Дзень сноўбордынгу

  • 1595 — складаньне Берасьцейскай уніі
  • 1791расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу жыдоўскай аселасьці» (на выяве)
  • 1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп»
  • 1926 — беларускі драматург Францішак Аляхновіч атрымлівае статус грамадзяніна БССР
  • 1947 — першая дэманстрацыя транзыстара на Bell Labs
  • 1954Джозэф Мюрэй правёў першую ўдалую трансплянтацыю ныркі
  • 1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства
  • 1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Капліца на месцы першай батлейкі ў Грэчча (Італія)
    Капліца на месцы першай батлейкі ў Грэчча (Італія)

    24 сьнежня: вігілія Божага Нараджэньня ў каталікоў

  • 1223 — у Грэчча (Італія) Сьвяты Францішак з Асізі зладзіў першую ў сьвеце калядную батлейку (на выяве)
  • 1659Трынаццацігадовая вайна: маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле
  • 1812Вайна 1812 году: войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі
  • 1920 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша думка»
  • 1942 — ва ўрочышчы Трасьцянец пад Менскам нацысты забілі беларускага каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Вінцэнта Гандлеўскага
  • 1951Лібія абвясьціла незалежнасьць ад Італіі
  • 1976 — у Гарадку адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1979СССР увёў войскі ў Афганістан
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Божае Нараджэньне
    Божае Нараджэньне

    25 сьнежня: Божае Нараджэньне паводле грэгарыянскага календара (на выяве)

  • 336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальнае засьведчанае сьвяткаваньне Раства
  • 800Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі
  • 1741Андэрс Цэльсіюс вынайшаў шкалу вымярэньня тэмпэратуры
  • 1979 — у Менску савецкія ўлады разагналі калядную працэсію, якую зладзілі студэнты
  • 1989 — расстрэл румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі
  • 1991Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду прэзыдэнта СССР
  • 1998 — прайшоў першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, яно склала больш за 10 мільёнаў чалавек
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Карл Кольман. Дзекабрысты на Сэнацкай плошчы
    Карл Кольман. Дзекабрысты на Сэнацкай плошчы

    26 сьнежня: Славенія сьвяткуе Дзень незалежнасьці і адзінства

  • 1566Гарадзенскі сойм пастанавіў далучыць Інфлянты да Вялікага Княства Літоўскага
  • 1776Вайна за незалежнасьць ЗША: пад Трэнтанам войска Джорджа Вашынгтона здабыла перамогу над ангельцамі, якая зрабілася пераломнай у барацьбе паўночнаамэрыканскіх калёніяў за незалежнасьць
  • 1820Адам Міцкевіч напісаў «Оду да маладосьці»
  • 1825 — у Санкт-Пецярбурзе пачалося Паўстаньне дзекабрыстаў (на выяве)
  • 1916 — віленская прэм’ера п’есы «На Антокалі» драматурга Францішка Аляхновіча
  • 1926 — на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль» паводле аповесьці Міхася Чарота «Сьвінапас» (рэжысэр Юры Тарыч)
  • 1937 — у Новасыбірску бальшавікі расстралялі беларускага мастацтвазнаўца і літаратуразнаўца Мікалая Касьпяровіча, а ў Менску — беларускага актора Антона Ждановіча
  • 1991СССР спыніў існаваньне як суб’ект міжнароднага права
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Галоўны будынак МВФ у Вашынгтоне
    Галоўны будынак МВФ у Вашынгтоне

    27 сьнежня:

  • 1587 — каранацыя Жыгімонта Вазы ў Кракаве
  • 1831Чарлз Дарвін узыйшоў на карабель «Бігль», каб выправіцца ў падарожжа, у часе якога ён сфармуляваў тэорыю эвалюцыі
  • 1908 — у Вільні ўтварылася беларускае кнігавыдавецкае таварыства «Наша хата»
  • 1918Рада Беларускай Народнай Рэспублікі пераехала зь Вільні ў Горадню
  • 1927 — у СССР афіцыйна завяршылася палітыка НЭПу
  • 1934Пэрсія зьмяніла назву на Іран
  • 1945 — утварэньне Міжнароднага валютнага фонду (на выяве)
  • 1949Нідэрлянды прызналі сувэрэнітэт Інданэзіі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Рука і ейная рэнтгенаграма
    Рука і ейная рэнтгенаграма

    28 сьнежня: Міжнародны дзень кіно

  • 1588Горадня згодна з пастановай сойму зрабілася цэнтрам каралеўскай эканоміі
  • 1869 — у Агаё (ЗША) Ўільям Сэмпл запатэнтаваў першую жуйку
  • 1895 — у Парыжы (Францыя) адбыўся публічны паказ «Сынэматографу братоў Люмьер», што сымбалізавала нараджэньне кінэматографу
  • 1895 — нямецкі фізык Вільгельм Рэнтген у Вюрцбурзе ўпершыню абвясьціў пра вынаходжаньне рэнтгенаўскіх прамянёў (на выяве)
  • 1920 — здушэньне аддзеламі Чырвонай арміі Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня
  • 1921 — з прыватных збораў Івана Луцкевіча ў Вільні ўтварыўся Беларускі музэй
  • 1927 — у Вільні распачаўся I зьезд Таварыства беларускай школы
  • 1991Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з ЗША
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Змадэляваны выгляд чорнай дзіркі
    Змадэляваны выгляд чорнай дзіркі

    29 сьнежня:

  • 1845Рэспубліка Тэхас увайшла ў склад ЗША ў якасьці 28-га штату
  • 1911 — Зьнешняя Манголія здабыла незалежнасьць ад Цынскай імпэрыі
  • 1937Ірляндыя абвясьціла рэспубліканскую канстытуцыю і такім чынам перастала вызнаваць вяршынства Брытанскай кароны
  • 1961 — першы прамысловы ток дала Бярозаўская ДРЭС, з будовай якой зьвязваецца заснаваньне Белаазёрску
  • 1967Д. А. Ўілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі паняцьце «чорная дзірка» (на выяве)
  • 1989Вацлаў Гавэл зрабіўся першым некамуністычным прэзыдэнтам паваеннай Чэхаславаччыны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Дом-музэй Францішка Багушэвіча ў Кушлянах
    Дом-музэй Францішка Багушэвіча ў Кушлянах

    30 сьнежня:

  • 1667 — спыніў дзейнасьць Віленскі манэтны двор, асноўны цэнтар манэтнае вытворчасьці Вялікага Княства Літоўскага
  • 1842 — у дачыненьні да тэрыторыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі ўпершыню ўжылі назву «Паўночна-Заходні край», якая распаўсюджвалася на Віленскую, Віцебскую, Гарадзенскую, Ковенскую, Магілёўскую і Менскую губэрні
  • 1917 — у ноч на 31 сьнежня ў Менску бальшавікі штыхамі і кулямётамі разагналі I Усебеларускі зьезд пасьля таго, як ён абвясьціў дзяржаўную аўтаномію Беларусі
  • 1918 — распачаў дзейнасьць Менскі беларускі пэдагагічны інстытут
  • 1922 — утварэньне СССР
  • 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча, гісторыка і філёзафа Аляксандра Цьвікевіча
  • 1951 — заснаваньне Згуртаваньня беларускай моладзі ў Амэрыцы
  • 1975 — у Жупранах зьявіўся помнік Францішку Багушэвічу, у Кушлянах адкрыўся дом-музэй паэта (на выяве)
  • 1978 — у Капылі адкрыўся краязнаўчы музэй
  • 1992Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні зь Летувою
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Сядзіба Ост-Індзкай кампаніі ў Лёндане
    Сядзіба Ост-Індзкай кампаніі ў Лёндане

    31 сьнежня:

  • 1600 — утварэньне Брытанскай Ост-Індзкай кампаніі
  • 1857Атава атрымала статус сталіцы Канады
  • 1879Томас Эдысан упершыню прэзэнтаваў электрычнае асьвятленьне
  • 1976 — у Мэльбурне распачалася I сустрэча беларусаў Аўстраліі
  • 1990 — увод у эксплюатацыю другой лініі Менскага мэтрапалітэну
  • 1992 — беларускія вайскоўцы, памежнікі і супрацоўнікі спэцслужбаў склалі прысягу на вернасьць Беларусі; гэтым актам завершылася юрыдычнае афармленьне Ўзброеных сілаў і ворганаў дзяржаўнай бясьпекі краіны
  • 1999 — першы прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі Барыс Ельцын пайшоў у адстаўку
  • 2009 — на Ігналінскай АЭС спынілася праца апошняга рэактару №2
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя