Фонд імя Льва Сапегі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Фонд імя Льва Сапегі — беларуская асьветніцкае, грамадзкае, некамэрцыйнае аб’яднаньне, утворанае 26 чэрвеня 1992 року па ініцыятыве дэпутатаў мясцовых Саветаў зь Менску, Віцебску, Гомелю, Берасьця, Магілёва, Горадні ды іншых местаў Беларусі. 31 траўня 1999 року арганізацыя была перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі[1]. Арганізацыя аб’ядноўвае юрыстаў, эканамістаў, сацыёлягаў, выкладчыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы й бізнэсу. Аб’яднаньне носіць імя канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (1557—1633). Час яго жыцьця — гэта дзесяцігодзьдзі максымальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага — «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому ў вялікай ступені спрыяў сваёй дзейнасьцю Сапега.[2] Старшынём арганізацыі зьяўляецца Міраслаў Кобаса.[3]

Місія й мэты арганізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спрыяньне працэсам пасьлядоўнага ўстанаўленьня й разьвіцьця дэмакратычных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь у галіне мясцовага самакіраваньня, павышэньня прававой культуры й абароны правоў грамадзянаў, разьвіцьця рынкавай эканомікі.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Падрыхтоўка й правядзеньне рэформы мясцовага самакіраваньня.
  • Станаўленьне й разьвіцьцё NGО на рэгіянальным узроўні.
  • Абарона правоў і свабодаў чалавека ў лякальнай супольнасьці.
  • Разьвіцьцё й падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]