Перайсьці да зьместу

Мікіта Хрушчоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Хрушчоў
лац. Mikita Chruščoŭ
па-расейску: Никита Сергеевич Хрущёв
Хрушчоў у Вене (Аўстрыя)
Хрушчоў у Вене (Аўстрыя)
2-і першы сакратар ЦК КПСС(en)
13 верасьня 1953 — 14 кастрычніка 1964
Папярэднік: Ёсіф Сталін
Наступнік: Леанід Брэжнеў
4-ы старшыня Рады міністраў СССР
27 сакавіка 1958 — 14 кастрычніка 1964
Папярэднік: Мікалай Булганін
Наступнік: Аляксей Касыгін(en)
3-і й 5-ы першы сакратар ЦК КП Украіны
27 студзеня 1938 — 3 сакавіка 1947
Папярэднік: Станіслаў Касіёр(uk)
Наступнік: Леанід Мельнікаў(uk)
Старшыня Рады міністраў(uk) Украінскай ССР
6 лютага 1944 — 12 сьнежня 1947
Папярэднік: Леанід Карніец(uk)
Наступнік: Дзям’ян Каротчанка(uk)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 (15) красавіка 1894[1]
сяло Калінаўка(ru), Дзьмітрыеўскі павет(ru), Курская губэрня(ru), Расейская імпэрыя
Памёр: 11 верасьня 1971(1971-09-11)[2][3][4][…] (77 гадоў)
Масква, Расейская СФСР, СССР
Партыя: КПСС (з 1918)
Сужэнец: Еўфрасіньня Іванаўна Хрушчова (1914—1919), Маруся Хрушчова (1922) і Ніна Пятроўна Хрушчова (з 1965)
Дзеці: Сыны: Леанід(ru) (1917) і Сяргей(en) (1935); дочкі: Юлія (1916), Рада (1929) і Алена (1937)
Бацька: Сяргей Ніканоравіч Хрушчоў
Маці: Ксенія Іванаўна Хрушчова
Адукацыя: Рабочы факультэт(ru) Данецкага горнага тэхнікуму(uk) (1922—1925)
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Суворава 1 ступені
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Кутузава 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу

Ленінская прэмія міру(en) (1959), Прэмія Шаўчэнкі(uk) (1964)

Мікі́та Сярге́евіч Хрушчо́ў (1894; с. Калінаўка, цяпер Курская вобласьць, Расея — 1971; Масква) — кіраўнік Камуністычнай партыі (1953—1964) і ўраду Савецкага Саюзу (1958—1964). Меў званьні герой Савецкага Саюзу (1964), тройчы герой Сацыялістычнай Працы (1954, 1957, 1961) і вайсковае — генэрал-лейтэнант. Чалец Цэнтральнага камітэту (ЦК) КПСС (1934—1966), Палітбюро (Прэзыдыюму) ЦК (1939—1964).

Аўтар успамінаў. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

З 1909 г. сьлесар на заводах і шахтах Данбасу. З 1918 г. удзельнічаў у грамадзянскай вайне на баку бальшавікоў. З пачатку 1920-х гг. займаў кіраўнічыя пасады ў Камуністычнай партыі Ўкраіны (у 1924 г. удзельнік трацкісцкай апазыцыі), з 1931 г. — у Маскве. У 1929—1930 гг. навучаўся ва Ўсесаюзнай прамысловай акадэміі(en) (Масква). З 1935 г. першы сакратар маскоўскіх гарадзкога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 старшыня Савету народных камісараў(uk) (з 1946 г. Савету міністраў(uk)) Украінскай ССР. Меў дачыненьне да палітычных рэпрэсіяў у Маскве і Ўкраіне. У Нямецка-савецкую вайну 1941—1945 гг. чалец ваенных радаў шэрагу франтоў. З 1949 г. сакратар ЦК і першы сакратар маскоўскага камітэту Ўсесаюзнай кампартыі (бальшавікоў).

На пасадзе першага сакратара ЦК КПСС зь верасьня 1953 г. быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930 — пачатку 1950-х гадоў. 25 лютага 1956 г. выступіў на 20-ым зьезьдзе КПСС з дакладам «Аб кульце асобы і яго наступствах», што зьмяшчаў асуджэньне дзейнасьці папярэдняга кіраўніка партыі Ёсіфа Сталіна. Таксама выступіў з выкрыцьцём культу асобы Сталіна на 22-ім (1961) зьезьдзе КПСС. За часам яго валадараньня вялося шырокае асваеньне цалінных(en) і абложных земляў (1954—1960), што прывяло да нястачы харчаваньня ў гарадах. Пры гэтым шматкроць узрасло будаўніцтва шматкватэрнага жытла(ru) для супрацоўнікаў урадавых прадпрыемстваў. У 1957 г. пачалося асваеньне космасу. У 1954—1959 гг. адбылося часовае аслабленьне ідэалягічна-кіраўнічага націску на творцаў культурыХрушчоўская адліга»).

У зьнешняй палітыцы адбываліся абвастрэньні міжнародных дачыненьняў (крызіс 1961 г. вакол Заходняга Бэрліну і Кубінскі крызіс 1962 г.). Вялася гонка ядзерных узбраеньняў, што прывяла да заключэньня ў 1963 г. Маскоўскай дамовы аб забароне выпрабаваньняў атамнай зброі ў атмасфэры, касьмічнай прасторы і пад вадой(en). Пры гэтым Узброеныя сілы СССР у 1955 — пачатку 1960-х гг. скараціліся больш як на тры млн чалавек. У кастрычніку 1964 г. ЦК КПСС зьняў яго з усіх пасадаў «па стане здароўя»[5].

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118638378 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ а б Gibney F. B. Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // filmportal.de — 2005.
  4. ^ а б Nikita Sergejewitsch Chruschtschow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  5. ^ Міхаіл Нікіцін. Хрушчоў // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 65-66. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]