Перайсьці да зьместу

Брэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэда
Населены пункт
Рынак і царква Гротэ-керк
Рынак і царква Гротэ-керк
Сьцяг Герб
Гімн De Paarse Heide[d]
Краіна Нідэрлянды
Правінцыя Паўночны Брабант
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Паўль Дэпля
Геаграфія
Плошча 129,15 км²
Вышыня НУМ 3 м
Часавы пас
Каардынаты 51°35′ пн. ш. 4°47′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 188 078 чал. (2024)
Этнахаронімы Bredanaar, Bredaënaar і Bredaër
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 076
Паштовыя індэксы 4800—4841, 4847, 4850—4854
Сайт breda.nl
Брэда на мапе Нідэрляндаў
Брэда
Брэда
Брэда

Брэда́ (па-нідэрляндзку: Breda) — горад на поўдні Нідэрляндаў, у правінцыі Паўночны Брабант. Насельніцтва — 188 078 жыхароў (па стане на 22 лістапада 2024 году).

Заснаваны ў X стагодзьдзі. 16 лютага 1566 году 16 прадстаўнікоў нідэрляндзкай шляхты падпісалі г.зв. Брэдаўскі кампраміс, які паклаў пачатак Нідэрляндзкаму паўстаньню супраць гішпанскага панаваньня. У 1648 годзе, паводле Вэстфальскага міру, канчаткова становіцца нідэрляндзкім. У 1793 годзе горад быў заняты французамі, у сьнежні 1813 году — войскам расейскага генэрала Бэнкендорфа.

У траўні 1940 году акупаваны фашыстоўскай Нямеччынай. 29 кастрычніка 1944 году горад быў вызвалены 1-й польскай танкавай дывізыяй.

Бэгінаж (двор манахіняў-бэгінак)

З пачатку 2000-х гадоў Брэда становіцца вядомай дзякуючы шматлікім дыджэям: Tiësto, Hardwell, W&W і інш.

  • Tiësto — нідэрляндзкі дыджэй, кампазытар, музычны прадусар (нар. 1969).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Брэдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў