Бразылія
| Бразылія лац. Brazyłija | |||||||
| па-партугальску: República Federativa do Brasil[1] | |||||||
| |||||||
| Нацыянальны дэвіз: „Ordem e Progresso“ | |||||||
| Дзяржаўны гімн Нацыянальны гімн Бразыліі[d] | |||||||
| Дата заснаваньня: | 7 верасьня 1822[2][3] | ||||||
| Афіцыйная мова: | партугальская[4][5] | ||||||
| Сталіца: | Бразылія | ||||||
| Форма кіраваньня: | фэдэратыўная рэспубліка[d], прадстаўнічая дэмакратыя[d] і прэзыдэнцкая рэспубліка | ||||||
| прэзыдэнт Бразыліі[d]: | Луіс Інасію Лула да Сылва
| ||||||
| Заканадаўчы орган: | Нацыянальны кангрэс Бразыліі[d] | ||||||
| Выканаўчы орган: | Фэдэральны ўрад Бразыліі[d] | ||||||
| Плошча: |
| ||||||
| Насельніцтва: | |||||||
| Валюта: | бразыльскі рэал[d] | ||||||
| Індэкс дэмакратыі: | 6,86[8] | ||||||
| Каэфіцыент Джыні: | 48,9[9] | ||||||
| ІРЧП: | 0,754[10] | ||||||
| Часавы пас: | UTC-2, UTC-2, UTC-3, UTC-3, UTC-3, UTC-4, UTC-4 і UTC-5 | ||||||
| Аўтамабільны знак: | BR | ||||||
| Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||||
| Дамэн верхняга ўзроўню: | .br | ||||||
| Тэлефонны код: | +55 | ||||||
| gov.br | |||||||
Бразы́лія (па-партугальску: Brasil) — пятая паводле плошчы й колькасьці насельніцтва краіна сьвету, якая месьціцца ў Паўднёвай Амэрыцы. Пры насельніцтве ў 213 мільёнаў чалавек Бразылія займае першае месца паводле ягонай колькасьці сярод краінаў Паўднёвай Амэрыкі. Краіна ўяўляе сабою фэдэрацыю, якая складаецца з 26 штатаў і фэдэральнай акругі, якая сфармаваная дзеля сталіцы гораду Бразылія. Аднак, найбольш населенымі ёсьць Сан-Паўлу і Рыю-дэ-Жанэйру. У Бразыліі жыве найбольшая колькасьць партугальскамоўных людзей у сьвеце і ёсьць адзінай краінай у Амэрыцы, дзе партугальская мова мае статус афіцыйнай[11][12].
Бразылія абмываецца Атлянтычным акіянам на ўсходзе, мае берагавую лінію ў 7491 кілямэтар. Займаючы прыкладна палову плошчы ўсёй Паўднёвай Амэрыкі, яна мяжуе з усімі іншымі краінамі і тэрыторыямі на кантынэнце за выняткам Эквадору і Чылі[13]. Землі краю ахопліваюць шырокі спэктар трапічных і субтрапічных ляндшафтаў, а таксама забалочаныя тэрыторыі, саванны, плята і горы. На тэрыторыі Бразыліі зьмяшчаецца большая частка басэйну Амазонкі, у тым ліку найбуйнейшую ў сьвеце рачную сыстэму і самую вялікую частку некранутага трапічнага леса. Тут разнастайная дзікая прырода, экалягічныя сыстэмы і шматлікія прыродныя рэсурсы. Краіна займае першае месца сярод 17 краінаў зь мегаразнастайнасьцю, а ейная прыродная спадчына ёсьць прадметам значнай глябальнай увагі, паколькі дэградацыя навакольнага асяродзьдзя беспасярэдне ўплывае на сусьветныя праблемы, як то зьмяненьне клімату і страта біяразнастайнасьці. Бразыльскі карнавал ёсьць бадай самай вядомай зьявай жыцьця, якая адразу асацыюецца з Бразыліяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дакаляніяльны час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Землі сучаснай Бразыліі былі заселеныя першымі людзьмі ня менш як за 10 тысячаў гадоў да адкрыцьця краіны эўрапейцамі.
Партугальская калянізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1500 годзе партугалец Пэдру Алварыш Кабрал, зьбіўшыся з курсу на шляху ў Індыю, прыстаў каля сучаснага Порта Шэгура. Было вырашана назваць тыя землі «Зямля сьвятога крыжа» (парт. Terra da Santa Cruz), але назва не замацавалася. Упершыню афіцыйна назва Бразылія была ўжытая ў 1505 годзе. У 1533 годзе калёнія была падзеленая на 15 капітанстваў (парт. capitanias) на чале якіх стаяў губэрнатар (парт. capitães). Тым ня менш, такая страктура спрыяла тэндэцыям да дэцэнтралізацыі і неарганізаванасьці, таму ў 1549 годзе партугальскі кароль Жуан III зьмяніў адміністрацыйна-тэрытарыяльны кантроль, усталяваўшы адзінае генэрал-губэрнатарства Бразылія, то бок адзінай і цэнтралізаванай партугальскай калёніяй у Паўднёвай Амэрыцы. На працягу першых двух стагодзьдзяў калянізацыі карэнныя народы і эўрапейскія калянізатары жылі ў пэрманэнтным стане вайны, ствараючы зьвязы, каб атрымаць нейкія перавагі ў дачыненьні адзін аднаго[14][15]. У 1549 годзе было забаронена эксплюатаваць індзейцаў, якія прынялі хрысьціянства ў якасьці нявольнікаў, у тым самым годзе былі прывезеныя першыя нявольнікі з Афрыкі. Да сярэдзіны XVI стагодзьдзя трысьняговы цукар стаў найбольш важным экспартным таварам Бразыліі, што павялічыла попыт на рабоў, якія масава набываліся з рынкаў нявольнікаў у Афрыцы на поўдзень ад Сахары[16], а таксама з партугальскіх калёніяў у Афрыцы, якія сёньня складаюць тэрыторыю Анголы і Мазамбіку.
Незалежная імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Напачатку XIX стагодзьдзя напружанасьць паміж партугальцамі і бразыльцамі павялічылася. 7 верасьня 1822 году прынц Пэдру I абвесьціў незалежнасьць краіны ад Партугаліі. Празь месяц ён быў абвешчаны першым імпэратарам Бразыліі пад імём Пэдру I, у выніку чаго паўстала Бразыльская імпэрыя[17].
Хутка пасьля гэтага пачалася Бразыльская вайна за незалежнасьць, якая распаўсюдзілася на паўночныя, паўночна-ўсходнія рэгіёны і правінцыю Сысплатына[18]. Апошнія партугальскія жаўнеры капітулявалі 8 сакавіка 1824 году, а 29 жніўня 1825 году Партугалія афіцыйна прызнала незалежнасьць новай краіны.
7 красавіка 1831 году праз пэрыяд адміністрацыйнага хаосу і палітычнага іншадумства як то зь лібэральных і кансэрватыўных бакоў палітычнай эліты, а таксама спробы рэспубліканскага пераўладкаваньня, Пэдру зьбег у Партугалію, адракаючыся ад бразыльскага стальцу на карысьць свайго пяцігадовага сына і насьледніка Пэдру II.
Паколькі новы імпэратар праз свой узрост ня быў здольны кіраваць дзяржавай, улада адыйшла да Нацыянальнага сходу. Без харызматычнай постаці на працягу гэтага пэрыяду меў месца шэраг бунтаў і паўстаньняў, як то бунты ў правінцыі Гран-Пара, Мараньян, Баія і горадзе Салвадор, а таксама вайна Фарапус у Рыё-Грандзі-ду-Сул, якую падтрымаў Джузэпэ Гарыбальдзі. Паўстанцы прадстаўлялі незадаволенасьць правінцыяў цэнтральнай уладай, у спалучэньні з сацыяльнай напружанасьцю, рабаўладаньнем і імкненьнем да стварэньня нацыянальнай дзяржавы. Гэты пэрыяд унутранай палітычнай і сацыяльнай нестабільнасьці, які ўключаў паўстаньне Праейра ў правінцыі Пэрнамбуку, быў пераадолены толькі ў канцы 1840-х гадоў пасьля заканчэньня рэгентства і каранацыі Пэдру II.
Далейшая ўнутрыпалітычная дыскусія была сканцэнтраваная на праблеме рабства. Трансатлянтычны гандаль рабамі быў забаронены ў 1850 годзе[19], паводле Абэрдынскага акту брытанцы атрымалі правы затрымліваць і правяраць любы бразыльскі карабель пры падазрэньні ў перавозцы рабоў, то бок інстытут гандлю рабамі ў краіне быў афіцыйна забаронены[20]. Замежныя справы імпэрыі былі ў асноўным сканцэнтраваны на стасунках з краінамі-суседзямі. Пасьля далёкай Аргентына-бразыльскай вайны, у выніку якой Уругвай здабыў незалежнасьць[21], Бразылія атрымала перамогу ў трох міжнародных канфліктах падчас 58-гадовага кіраваньня Пэдру II, то бок у Плятынскай, Уругвайскай і спусташальнай Парагвайскай вайне.
Не зважваючы на тое, што ў большасьці бразыльцаў не было жаданьня зьмяняць форму кіраваньня краіны, 15 лістапада 1889 году, дзякуючы намаганьням вайсковых афіцэраў, пры падтрымцы землеўладальнікаў і фінансавых элітаў, манархія была зрынута ў выніку вайсковага перавароту[22]. Сёньня 15 лістапада адзначаецца ў Бразыліі як Дзень Рэспублікі, то бок нацыянальнае сьвята[23].
Раньняя рэспубліка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Раньні рэспубліканскі ўрад па сутнасьці быў вайсковай дыктатурай, то бок вайскоўцы дамінавалі ў дзяржаўных справах як у Рыю-дэ-Жанэйру, гэтак і ў іншых штатах. Свабода прэсы зьнікла, а выбары знаходзіліся пад кантролем тых, хто трымаў уладу ў сваіх руках. Толькі ў 1894 годзе пасьля сэрыі сур’ёзных крызісаў у эканоміцы і ваеннай справе цывільныя асобы прыйшлі да ўлады і заставалася там да кастрычніка 1930 году[24][25].
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пасьля самагубства аўтарытарнага прэзыдэнта краіны Жэтулію Варгаса, новым кіраўніком дзяржавы ў 1956 годзе быў абраны Жусэліну Кубічак, які ўзяў на ўзбраеньне прымірэнчую пазыцыю ў адносінах да палітычнай апазыцыі, што дазволіла яму кіраваць без сур’ёзных крызісаў. Эканоміка і прамысловы сэктар Бразыліі на гэтым тле палітычнай стабільнасьці вырасьлі, але галоўным ягоным дасягненьнем было будаўніцтва новай сталіцы Бразылія, якое было скончана ў 1960 годзе. Пераемнік Кубічака, Жанію Кўадрус, сышоў у адстаўку ў 1961 годзе менш чым праз год пасьля ўступленьня на пасаду. Ягоны віцэ-прэзыдэнт Жуан Гуларт заняў прэзыдэнцкую пасаду, аднак быў скінуты ў красавіку 1964 году ў выніку вайсковага перавароту, які прывёў да ўлады вайсковае кіраўніцтва.

Новы рэжым павінен быў стаць часовым да абраньня цывільнай улады[26], але паступова цалкам захапіў усю ўладу ў краіне[27]. Прыгнёт і палітычны перасьлед адбываўся ня толькі да партызанаў, што выступілі супраць хунты, але і закрануў інстытуцыйных праціўнікаў, мастакоў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці[28][29], унутры і па-за межамі краіны, праз сумнавядомую апэрацыю «Кондар»[30]. Не зважаючы на сваю жорсткасьць, якая ўласьцівая і іншым аўтарытарным рэжымам, праз эканамічны бум, вядомы як «эканамічны цуд», рэжым дасягнуў піка папулярнасьці ў пачатку 1970-х гадоў[31]. Не зважаючы на паразу левых партызанаў у барацьбе супраць дыктатарскай улады, якая працягвала рэпрэсіі, але празь няздольнасьць супрацьстаяць пэрыяду эканамічных крызаў і народнага ціску, аслабленьне аўтарытарызму сталася перазьбежным, што вымусіла генэрала Эрнэсту Гейзэла пачаць рух на палітычную лібэралізацыю. У 1979 годзе генэрал і прэзыдэнт Бразыліі Жуан Фігейрэду спрыяў прасоўваньню закону аб амністыі і Бразылія пачала павольнае вяртаньне да дэмакратыі, якое было завершана на працягу 1980-х гадоў.

Цывільныя ўрадоўцы вярнуліся да ўлады ў 1985 годзе, калі пасаду прэзыдэнта заняў Жузэ Сарнэй. У свайго знаходжаньня пры ўладзе ён страціў папулярнасьць празь няздольнасьць кантраляваць эканамічны крызіс і гіпэрінфляцыю, якія ён атрымаў у спадчыну ад вайсковага рэжыму[32]. Няўдалы ўрад Сарнэя прывёў да абрання ў 1989 годзе амаль невядомага Фэрнанду Колара, якому ў 1992 годзе Нацыянальны кангрэс абвесьціў імпічмэнт[33][34]. Колара замяніў ягоны віцэ-прэзыдэнт Ітамар Франку, які прызначыў Фэрнанду Энрыке Кардозу міністрам фінансаў. У 1994 годзе Кардозу распрацаваў вельмі пасьпяховы «Плану Рэал», які, пасьля дзесяцігодзьдзяў няўдалых эканамічных захадаў папярэдніх урадаў, якія спрабавалі стрымаць гіпэрінфляцыю, нарэшце стабілізаваў бразыльскую эканоміку[35]. Кардозу перамог на выбарах 1994 году, а затым ізноў у 1998 годзе[36]. Мірны пераход улады ад Кардозу да галоўнага лідэра апазыцыі, Луіса Інасію Лулы да Сылвы, абранага ў 2002 годзе і пераабранага ў 2006 годзе, разглядаўся як доказ таго, што Бразылія дасягнула даўно пажаданай палітычнай стабільнасьці[37]. Аднак, выкліканыя незадаволенасьцю, якая назапашвалася цягам дзесяцігодзьдзяў праз карупцыю, жорсткасьць паліцыі, неэфэктыўнасьць палітычнага істэблішмэнту і дзяржаўных службаў, у Бразыліі ў сярэдзіне першага тэрміну Дылмы Русэф, якая замяніла Лулу пасьля перамогі на выбарах у 2010 годзе і зноў у 2014 годзе зь невялікім адрывам, пачаліся шматлікія мірныя пратэсты[38].
Русэф была пасунутая з пасады бразыльскім Кангрэсам праз імпічмэнт у 2016 годзе, у сярэдзіне свайго другога тэрміну[39][40], і замененая віцэ-прэзыдэнтам Мішэлем Тэмэрам, які ўзяў на сябе ўсе прэзыдэнцкія паўнамоцтвы. Абвінавачваньні супраць яе былі падсілкаваныя палітычным і эканамічным крызісам, а таксама доказамі ейнага ўдзелу ў дзейнасьці палітыкаў з усіх асноўных палітычных партыяў. У 2017 годзе Вярхоўны суд запатрабаваў расьсьледаваньня ў дачыненьні да 71 бразыльскага заканадаўцы і дзевяці міністраў кабінэту прэзыдэнта Мішэля Тэмэра, якія нібыта былі павязаныя з карупцыйным скандалам вакол нафтавай кампаніі Пэтрабрас[41]. Сам прэзыдэнт Тэмэр таксама быў абвінавачаны ў карупцыі[42]. На выбарах 2018 году прэзыдэнтам быў абраны спрэчны кансэрватыўны кандыдат Жаір Балсанару з Сацыял-лібэральнай партыі, які перамог у другім туры з падтрымкай 55,13% галасоў[43]. У пачатку 2020-х гадоў Бразылія сталася адной з краінаў, якія найбольш пацярпелі ад пандэміі каранавірусу[44]. У 2022 годзе да ўлады вярнуўся Лула да Сылва, які атрымаў у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў 50,90% галасоў[45][46].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразылія займае амаль палову плошчы Паўднёвай Амэрыкі, а дакладна 47,7%, у тым ліку вялікую тэрыторыю ўздоўж ейнага ўсходняга ўзьбярэжжа і значную частку ўнутраных тэрыторыяў кантынэнта[47]. Яна мяжуе з Уругваем на поўдні, Аргентынай і Парагваем на паўднёвым захадзе, Балівіяй і Пэру на захадзе, Калюмбіяй на паўночным захадзе ды Вэнэсуэлай, Гаянай, Сурынамам і Францускай Гвіянай на поўначы. Такім чынам, Бразылія мае супольную граніцу з усімі паўднёваамэрыканскімі краінамі апроч Эквадору і Чылі.
Тэрыторыя Бразыліі таксама ўлучае шэраг акіянічных архіпэлягаў, як то Фэрнанду-дзі-Нароньня, атол Рокас, архіпэляг Сан-Пэдру-і-Сан-Паўлу, а таксама астравы Трынідадзі-э-Мартым-Ваз. Ейны памеры, рэльеф, клімат і прыродныя рэсурсы робяць Бразылію геаграфічна вельмі разнастайнай[47]. Улучаючы свае атлянтычныя астравы, краіна ляжыць паміж 6° паўночнай шыраты і 34° паўднёвай даўгаты ды 28° і 74° заходняй даўгаты.
Бразылія ёсьць пятай паводле велічыні краінай у сьвеце і трэцяй паводле велічыні ў Амэрыцы, маючы агульную плошчу ў 8 515 767,049 км², у тым ліку 55 455 км² воднай паверхні. Гэта адзіная краіна ў сьвеце, тэрыторую якой перасякае роўнік і тропік Казярога. Яна ахоплівае чатыры часавыя пасы ад UTC-5, які ўлучае штат Акры і самую заходнюю частку Амазонас, да UTC-2 на Атлянтычных астравах[48].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Клімат Бразыліі ўлучае шырокі дыяпазон умоваў надвор’я на вялікай тэрыторыі і разнастайную тапаграфію, але большая частка краіны ляжыць у трапічнай зоне. Згодна з кліматычнай сыстэмай Кёпэна, у Бразыліі існуюць шэсьць асноўных кліматычных падтыпаў, як то пустэльны, экватарыяльны, трапічны, паўзасушлівы, акіянічны і субтрапічны. Розныя кліматычныя ўмовы ствараюць асяродзьдзе ад экватарыяльных трапічных лясоў на поўначы і паўзасушлівых пустэльняў на паўночным усходзе да мерных хвойных лясоў на поўдні і трапічных саваннай у цэнтральнай частцы Бразыліі[49].
У Бразыліі лясное покрыва займае блізу 59% ад агульнай плошчы сухазем’я, што эквівалентна 496 619 600 гектарам лесу ў 2020 годзе, у той час як у 1990 годзе лясы пакрывалі 588 898 000 гектараў тэрыторыі краіны. У 2020 годзе натуральна аднаўляльныя лясы пакрывалі 485 396 000 гектараў, а лясныя насаджэньні сягаюць 11 223 600 гектараў. Паводле зьвестак 44% плошчы натуральна аднаўляльных лясоў былі нечапаным лесам, а каля 30% лясной плошчы знаходзілася ў ахоўных зонах. У 2015 годзе паведамлялася, што 56% лясной плошчы была ў дзяржаўнай уласнасьці, а 44% — у прыватнай[50][51].

У многіх рэгіёнах мікраклімат рэзка розьніцца між сабою[52]. Экватарыяльны клімат характарызуе значную частку паўночнай Бразыліі. Няма сапраўднага сухога сэзону, але ёсьць некаторыя адрозьненьні ў порах году, калі выпадае больш за ўсё ападкаў[49]. Сярэдняя тэмпэратура складае 25 °C[52], з больш значнымі ваганьнямі тэмпэратуры паміж ноччу і днём, чым паміж сэзонамі. Над цэнтральнай Бразыліяй ападкі больш сэзонныя, характэрныя для клімату саванны. Гэты рэгіён такі ж шырокі, як і басэйн Амазонкі, але мае зусім іншы клімат, бо ён ляжыць далей на поўдзень на большай вышыні[49]. Ва ўнутраным паўночна-ўсходнім рэгіёне сэзонныя ападкі яшчэ больш экстрэмальныя[53]. На поўдзень ад Баіі, ля ўзьбярэжжа і паўднёвай часткай штату Сан-Паўлу, разьмеркаваньне ападкаў зьменлівае, прычым дождж выпадае цягам усяго году[49]. Поўдзень мае субтрапічны клімат з прахалоднымі зімамі і сярэднегадавой тэмпэратурай, якая не перавышае 18 °C[52], зімовыя замаразкі і сьнегапады нярэдкія некаторых рэгіёнах[49].
У паўзасушлівым кліматычным рэгіёне звычайна выпадае менш за 800 мілімэтраў ападкаў[53], большая частка якіх звычайна выпадае цягам трох—пяці месяцаў у год[54], а часам і менш, што стварае працяглыя часы засушы. Вялікая засуш у Бразыліі 1877—1878 гадоў была найгоршай у гісторыі краіны. Яна стала прычынай сьмерцяў прыблізна паўмільёнаў чалавек. Падобная разбуральная засуш адбылася ў 1915 годзе. У 2024 годзе ўпершыню засуш ахапіла ўсю тэрыторыю ад поўначы да паўднёвага ўсходу краіны. Гэта была наймацнейшая засуш з пачатку вымярэньняў ад 1950-х гадоў, якая ахапіла амаль 60% тэрыторыі краіны. Засуш павязаная з высечкай лясоў і зьменамі клімату[55][56][57].
Выкіды парніковых газаў у Бразыліі на душу насельніцтва вышэйшыя за сярэднесусьветныя, і Бразылія ўваходзіць у дзясятку краінаў з самымі высокімі выкідамі. Выкіды парніковых газаў Бразыліяй складаюць больш за 4% ад агульнага аб’ёму штогадовых сусьветных выкідаў. У 2024 годзе Бразылія перагледзела свой Нацыянальна вызначаны ўнёсак, паставіўшы сабе за мэту скарачэньне выкідаў парніковых газаў на 59—67% у параўнаньні з узроўнем 2005 году да 2035 году[58][59]. Яна мае арыентыраваную мэту дасягнуць вугляроднай нэўтральнасьці да 2060 году, калі краіна будзе атрымліваць 10 мільярдаў даляраў штогод[60]. Бразылія зладзіла Канфэрэнцыю Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па зьмяненьні клімату 2025 году[61], на якой яна стварыла кааліцыю Глябальнага рынку вугляроду, да якой адразу ж далучыліся 11 краінаў і арганізацыяў, у тым ліку Бразылія, Кітай, Эўрапейскі Зьвяз і Вялікабрытанія[62]. Паводле некаторых разьлікаў, глябальны рынак вугляроду можа паскорыць скарачэньне выкідаў у сем разоў[63].
Тапаграфія і гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразыльскі рэльеф таксама разнастайны і ўлучае ў сябе пагоркі, горы, раўніны, нагор’і і хмызьнякі. Большая частка мясцовасьці ляжыць на вышыні ад 200 мэтраў да 800 мэтраў. Асноўная нагорная зона займае большую частку паўднёвай паловы краіны. Паўночна-заходнія часткі плято складаюцца з шырокай, пагорыстай мясцовасьці, парушанай нізкімі, круглявымі пагоркамі.
Паўднёва-ўсходняя частка больш суворая, з складанай масай горных хрыбтоў, якія дасягаюць вышыні да 1200 мэтраў. Гэтыя хрыбты ўлучаюць горы Мантыкейра і Эсьпіньясу, а таксама Сэра-ду-Мар. На поўначы Гвіянскае нагор’е ўтварае буйны водападзел, які аддзяляе рэкі, якія цякуць на поўдзень у басэйн Амазонкі, ад рэкаў, якія трапляюць у сыстэму ракі Арынока ў Вэнэсуэле, на поўначы. Найвышэйшы пункт у Бразыліі — Піку-да-Нэбліна вышынёю 2994 мэтры, а найніжэйшым пунктам уважаецца Атлянтычны акіян.
Бразылія мае буйную і складаную сыстэму рэк, адную з самых вялікіх у сьвеце, маючы восем буйных вадазборных басэйнаў, якія ўсе нясуць ваду ў Атлянтычны акіян. Сярод буйных рэкаў вылучаюцца Амазонка, Парана, Ігуасу, Рыў-Нэгру, Сан-Франсіску, Шынгу, Мадэйра і Тапажос.
Біяразнастайнасьць і ахова прыроды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дзікая прырода Бразыліі ўлучае ўсіх жывёлаў, расьліны і грыбы, якія сустракаюцца ў гэтай паўднёваамэрыканскай краіне. Тут знаходзіцца 60% трапічных лясоў Амазонкі, на якія прыпадае прыкладна адна дзясятая частка ўсіх відаў у сьвеце[64], таму Бразылія ўважаецца за краіну з найбольшай біяразнастайнасьцю сярод усіх краінаў на плянэце, бо тут ёсьць арэалы больш за 70% усіх каталягізаваных відаў жывёлаў і расьлін[65]. У Бразыліі найбольш вядомыя віды расьлін (55 000), прэснаводных рыбаў (3000) і сысуноў (больш за 689)[66]. Яна таксама займае трэцяе месца ў сьпісе краінаў з найбольшай колькасьцю відаў птушак (1832) і другое месца з найбольшай колькасьцю відаў паўзуноў (744)[66]. Колькасьць відаў грыбоў невядомая, але досыць вялікая[67]. Бразылія саступае толькі Інданэзіі як краіна з найбольшай колькасьцю эндэмічных відаў[68].

Вялікая тэрыторыя Бразыліі ўлучае ў сябе розныя экасыстэмы, як то трапічныя лясы Амазонкі, якія ўважаюцца месцамі з найбольшай біялягічнай разнастайнасьцю ў сьвеце[69], прычым Атлянтычны лес і Сэраду маюць найбольшую біяразнастайнасьць. На поўдні вільготныя лясы Араўкарыі растуць у мерных умовах. Багатае жывёльнае асяродзьдзе Бразыліі адлюстроўвае разнастайнасьць прыродных асяродзьдзяў пражываньня. Навукоўцы падлічылі, што агульная колькасьць відаў расьлінаў і жывёлаў у Бразыліі можа набліжацца да чатырох мільёнаў, пераважна бесхрыбетных. Да буйных сысуноў стасуюцца драпежнікі пумы, ягуары, ацэлёты, рэдкія Speothos venaticus і лісы, а таксама траваедныя пэкары, тапіры, мурашкаеды, ляніўцы, апосумы і браняносцы. Алені распаўсюджаныя на поўдні краіны, а многія віды шыраканосых малпаў сустракаюцца ў паўночных трапічных лясах Бразыліі[70].
Больш за адна пятая частка трапічных лясоў Амазонкі ў Бразыліі цалкам зьнішчаная, і больш за 70 відаў сысуноў цяпер знаходзяцца пад загрозай зьнікненьня[66]. Пагроза зьнікненьня зыходзіць ад некалькіх крыніцаў, у тым ліку праз высечку лясоў і браканьерства. Выміраньне асабліва пагражае відам у Атлянтычным лесе, дзе высечана амаль 93% лесу[71]. З 202 відаў жывёлаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня ў Бразыліі, арэалы 171 зь іх знаходзіцца ў Атлянтычным лесе[72]. Трапічныя лясы Амазонкі знаходзяцца пад беспасярэдняй пагрозай высечкі лясоў з 1970-х гадоў праз імклівы эканамічны і дэмаграфічны росту краіны. Шырокія легальныя і незаконныя высечкі лесу штогод зьнішчаюць лясы памерам зь невялікую краіну, а разам зь імі і разнастайныя віды праз разбурэньне і фрагмэнтацыю асяродзьдзя пражываньня. З 1970 году больш за 600 000 км² трапічных лясоў Амазонкі было высечана чалавекам[73].
У 2017 годзе захаваная расьліннасьць пакрывала 61% тэрыторыі Бразыліі. Сельская гаспадарка займала толькі 8% тэрыторыі краіны, а пашы сягалі 19,7%[74]. Бразылія вельмі зацікаўленая ў ахове прыроды, паколькі ейны сельскагаспадарчы сэктар беспасярэдне залежыць ад лясоў[75].
Палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Палітычная сыстэма
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразылія зьяўляецца дэмакратычнай фэдэратыўнай рэспублікай з прэзыдэнцкай сыстэмай кіраваньня[76]. Прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком дзяржавы і абіраецца тэрмінам на чатыры гады[76], з магчымасьцю перавыбраньня на другі тэрмін запар. Прэзыдэнт прызначае міністраў дзяржавы, якія аказваюць дапамогу ў кіраваньні дзяржавай[76]. Парлямэнт Бразыліі зьяўляецца дзьвюхпалатным і падзяляецца на фэдэральны сэнат (81 месца) і палату дэпутатаў (513 месцаў). Паводле індэксу дэмакратыі на 2010 год Бразылія належыць да дэмакратычных краінаў сьвету[77].
Усе чальцы выканаўчай і заканадаўчай галінаў улады абіраюцца непасрэдна[78]. Судзьдзі і іншыя судовыя чыноўнікі прызначаюцца толькі пасьля праходжаньня ўступных экзамэнаў[78]. Большую частку сваёй гісторыі ў Бразыліі ўсталяваная шматпартыйная сыстэма і прапарцыйнае прадстаўніцтва. Галасаваньне зьяўляецца абавязковым для пісьменных людзей паміж 18 і 69 гадамі, і неабавязковым для непісьменных і тых, чый узрост вар’іруецца ад 16 да 18 гадоў або большы за 70 год[76].
Самымі папулярнымі палітычнымі партыямі зьяўляюцца партыя працоўных, Бразыльская сацыял-дэмакратычная партыя, Бразыльскі дэмакратычны рух і партыя дэмакратаў. Амаль усе ўрадавыя і адміністрацыйныя функцыі ажыцьцяўляюцца ворганамі і ўстановамі, якія ўваходзяць у склад выканаўчай улады.
Замежная палітыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Традыцыйна Бразылія была лідэрам у лацінаамэрыканскай супольнасьці й мела вельмі паважную ролю ў сыстэме калектыўнай бясьпекі, а таксама эканамічнай каапэрацыі паўднёвага паўшар’я. Цяпер Бразылія зьяўляецца сябрам Міжамэрыканскай дамовы ўзаемнай дапамогі, а таксама сябрам Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў. Ня гэтак даўно Бразылія пачала надаваць высокі прыярытэт дачыненьням са сваімі паўднёва-амэрыканскімі суседзямі й увайшла ў Амазонскі пакт, Асацыяцыю лацінаамэрыканскай інтэграцыі і Мэркасур. Разам з Аргентынай, Чылі і ЗША, Бразылія адзін з гарантаў пэруанска-эквадорскага мірнага працэсу, а таксама Бразылія пасылала сваіх жаўнераў у складзе войскаў ААН, каб забясьпечыць спакой у Бэльгійскім Конга, на Кіпры, Мазамбіку, Анголе, Усходнім Тыморы. У 2004—2005 гадох уваходзіла ў склад Рады Бясьпекі ААН. Зараз прэтэндуе на ўваход на пастаяннай аснове разам зь Індыяй, Нямеччынай, Японіяй, ПАР.
Адкрытым пытаньнем бразыльскай замежнай палітыкі ёсьць некалькі неўрэгуляваных памежных справаў з Уругваем.
Дачыненьні зь Беларусьсю
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 лютага 1992 году ўрады Беларусі і Бразыліі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. 23 лютага 2011 году 1-ы амбасадар Беларусі ў Бразыліі Леанід Крупец прыбыў у сталіцу Бразылія, дзе 12 жніўня ўручыў даверчыя граматы прэзыдэнтцы Дылме Русэф. У чэрвені 2011 году адчынілася Амбасада Бразыліі ў Беларусі. 5 жніўня 2019 году набыло моц беларуска-бразыльскае Пагадненьне «Аб супрацы ў галіне адукацыі». На 2021 год Бразылія была найбольшым гандлёвым партнэрам Беларусі сярод краінаў Паўднёвай Амэрыкі і ўваходзіла ў 20-ку краінаў з найбольшым абсягам таваразвароту зь Беларусьсю. У Бразылію пераважна пастаўлялі: калійныя ўгнаеньні і сталёвы дрот, баваўняную і льняную тканіну, шыны. У Беларусь прадавалі: пасажырскія самалёты, палімэры прапілену і этылену, каву і распыляльнікі парашкоў. Беларуская дыяспара сустракалася ў сталіцы Бразылія і 9 штатах Бразыліі: Амазонас і Рыю-дэ-Жанэйру, Сан-Паўлу і Рыю-Грандзі-ду-Норці, Мінас-Жэрайс і Гаяс, Рыю-Грандзі-ду-Сул, Сэара і Санта-Катарына.
Узброеныя сілы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бразылія мае найбольшыя ў Лацінскай Амэрыцы ўзброеныя сілы, якія з 1999 году падзяляюцца на тры роды войскаў. Поўная колькасьць войскаў складае 360 тыс. чалавек. У войска прызываюцца мужчыны ва ўзросьце 19 гадоў. Фінансаваньне дастаткова нізкае — 1,1% СУП у 2023 годзе. У 2007 годзе прэзыдэнт Бразыліі абяцаў адрадзіць ВПК і значна павялічыць асігнаваньні на войска. Адраджэньне ВПК, па ягоных словах, надасьць іншы ўзровень успрыманьня Бразыліі ў сьвеце. Напрыканцы 1990-х гадоў ВПК Бразыліі прыносіў дастаткова вялізны кавалак прыбытку краіны, але за пераходны час, пасьля паразы вайсковай дыктатуры, стаўся неканкурэнтназдольным. Былі спыненыя шматлікія вайсковыя праграмы. Зараз паціху іх пачынаюць адраджаць. У тым ліку з 2007 году адрадзілі праграму будаўніцтва атамнага падводнага чоўна[79].
Бразылія ў сваім складзе мае наземныя ўзброеныя сілы, марскі флёт (Marinha do Brasil), у складзе якога паветраныя сілы й марская пехота (Corpo de Fuzileiros Navais), а таксама паветраныя сілы (Forca Aerea Brasileira). Бразылія праводзіла праграму стварэньня ядзернае зброі, але па прыходзе да ўлады грамадзянскае ўлады праграма была зачынена.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразылія ўважаецца за разьвіваную краіну зь зьмяшанай рынкавай эканомікай вышэйшага за сярэдні ўзровень прыбытку, багатую на прыродныя рэсурсы[80]. Яна мае найбуйнейшую эканоміку ў Лацінскай Амэрыцы, дзясятую паводле велічыні эканоміку ў сьвеце паводле намінальнага ВУП і восьмую паводле велічыні эканоміку паводле парітэту пакупніцкай здольнасьці[81]. Пасьля імклівага росту ў папярэднія дзесяцігодзьдзі Бразылія ў 2014 годзе трапіла ў рэцэсію на тле скандалу з палітычнай карупцыяй і агульнанацыянальных пратэстаў. У 2024 годзе эканоміка пачала дэманстраваць пасьлядоўны значны рост[82]. Працоўная сіла Бразыліі сягае блізу 100 мільёнаў чалавек, што ёсьць пятым паказьнікам паводле велічыні ў сьвеце. Ейныя валютныя рэзэрвы ёсьць дзясятымі паводле велічыні[83]. Фондавая біржа Сан-Паўлу ёсьць найбуйнейшай фондавай біржай Лацінскай Амэрыкі паводле рынкавай капіталізацыі. Аднак, прыкладна пятая частка бразыльцаў жыве ў беднасьці, у дадатак каля 3,8% ад агульнай колькасьці насельніцтва жыве на 3 даляры ў дзень[84]. Эканоміка пакутуе ад карупцыі і высокай няроўнасьці ў даходах[85]. Нацыянальнай валютай ёсьць бразыльскі рэал.

Дывэрсыфікаваная эканоміка Бразыліі ўлучае сельскую гаспадарку, прамысловасьць і шырокі спэктар надаваных паслугаў[86]. Вялікі сэктар паслугаў складае блізу 72,7% ад агульнага ВУП, за ім крочыць прамысловы сэктар (20,7%), у той час як сельскагаспадарчы сэктар ёсьць самым маленькім і складае 6,6% ад агульнага ВУП. Бразылія ёсьць адным з найбуйнейшых вытворцаў розных сельскагаспадарчых тавараў[87], а таксама мае вялікі каапэратыўны сэктар, які забясьпечвае 50% харчаваньня ў краіне[88]. Яна ёсьць найбуйнейшым у сьвеце вытворцам кавы цягам апошніх 150 гадоў[89] і ёсьць найбуйнейшым у сьвеце вытворцам цукровага трысьнёга, соі і апэльсінаў, а таксама ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых вытворцаў кукурузы, бавоўны, цытрыны, тытуню, ананасаў, бананаў, фасолі, какосаў, кавуноў і папаі, а таксама ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых сусьветных вытворцаў какавы, кеш’ю, манга, рысу, памідораў, сорга, мандарынаў, авакада, хурмы і гуавы, сярод іншага. Што тычыцца жывёлагадоўлі, яна ёсьць адным зь пяці найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў курынага мяса, ялавічыны, сьвініны і каровінага малака[90]. У горназдабыўным сэктары Бразылія ёсьць адным з найбуйнейшых вытворцаў жалезнай руды, медзі, золата[91], баксытаў, марганцу, цыны, ніобу[92] і нікеля. Што да каштоўных камянёў, Бразылія ёсьць найбуйнейшым у сьвеце вытворцам амэтыстаў, тапазаў, агатаў і адным з асноўных вытворцаў турмаліну, смарагда, аквамарыну, граната і апалу[93][94]. Краіна ёсьць буйным экспартэрам соі, жалезнай руды, цэлюлёзы, кукурузы, ялавічыны, курынага мяса, соевага шроту, цукру, кавы, тытуню, бавоўны, апэльсінавага соку, абутку, самалётаў, аўтамабіляў, запчастак для транспартных сродкаў, золата, этанолю і паўфабрыкатаў з жалеза[95][96].
Турызм
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Турызм ёсьць важным сэктарам ня толькі Бразыліі, але і некалькіх іншых краінаў рэгіёну. У 2015 годзе краіну наведалі 6,36 мільёнаў чалавек, што зрабіла Бразылію асноўным напрамкам наведвальнікаў у Паўднёвай Амэрыцы і другім напрамкам у Лацінскай Амэрыцы пасьля Мэксыкі[97]. Прыбыткі ад турыстаў дасягнулі 6 мільярдаў даляраў ЗША ў 2010 годзе, што рушыла па аднаўленьні турыстычнай плыні пасьля эканамічнага крызісу 2008—2009 гадоў[98]. Гістарычныя рэкорды ў 5,4 мільёнаў наведвальнікаў і 6,8 мільярдаў даляраў ЗША паступленьняў былі дасягнутыя ў 2011 годзе[99][100]. У сьпісе турыстычных напрамкаў сьвету ў 2018 годзе Бразылія займала 48-й радок паводле наведвальнасьці краіны з 6,6 мільёнамі турыстаў[101].
Прыродныя паркі ёсьць самым папулярным турыстычным напрамкам. Гэта спалучаецца з экатурызмам з адпачынкам на моры ды прыгодніцкімі падарожжамі, а таксама культурніцкім турызмам. Сярод найбольш папулярных месцаў падарожжаў ёсьць трапічны лес Амазонкі, пляжы і дзюны ў паўночна-ўсходнім рэгіёне, экалягічны рэгіён Пантанал у цэнтральна-заходнім рэгіёне, пляжы ў штатах Рыю-дэ-Жанэйру і Санта-Катарыне, культурны турызм у Мінас-Жэрайс і бізнэсовыя вандроўкі ў Сан-Паўлу[102].
Згодна зь індэксам канкурэнтаздольнасьці падарожжаў і турызму за 2024 год, які ёсьць паказьнікам фактараў, якія робяць прывабным разьвіцьцё бізнэсу ў турыстычнай індустрыі асобных краінаў, Бразылія займала 26-е месца ў сьвеце, пры гэтым трапіўшы на трэці радок у Амэрыцы пасьля Канады і ЗША[103]. Унутраны турызм ёсьць ключавым сэгмэнтам рынку турыстычнай індустрыі ў Бразыліі. У 2005 годзе 51 мільён грамадзянаў краіны зьдзейсьнілі ў дзесяць разоў больш падарожжаў, чым замежныя турысты, і выдаткавалі ў пяць разоў больш грошай, чым замежнікі[104]. Асноўнымі штатамі прызначэньня ў 2023 годзе былі Сан-Паўлу, Рыю-дэ-Жанэйру і Рыю-Грандзі-ду-Сул[105][106]. Больш з усіх па краіне падарожнічалі жыхары штату Сан-Паўлу[107]. Што тычыцца прыбыткаў ад турызму, найбольш прыбытковымі штатамі былі Сан-Паўлу і Баія[108]. У 2005 годзе трыма асноўнымі мэтамі вандровак былі наведваньне сяброў і сям’і (53,1%), пляжы (40,8%) і культурніцкі турызм (12,5%)[109].
Навука і тэхналёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Тэхналягічныя дасьледаваньні ў Бразыліі перадусім робяцца ў дзяржаўных унівэрсытэтах і навукова-дасьледчых інстытутах, прычым большая частка фінансаваньня фундамэнтальных дасьледаваньняў паступае ад розных дзяржаўных установаў[110]. Найбольш паважанымі тэхналягічнымі цэнтрамі Бразыліі ёсьць Інстытут Асвалду Круза, Інстытут Бутантан, Аэракасьмічны тэхнічны цэнтар, Бразыльская карпарацыя сельскагаспадарчых дасьледаваньняў і Нацыянальны інстытут касьмічных дасьледаваньняў[111][112].

Бразыльская касьмічная агенцыя мае найбольш сучасную касьмічную праграму ў Лацінскай Амэрыцы з значнымі рэсурсамі дзеля запуску ракетаў і вытворчасьці спадарожнікаў. Краіна распрацоўвае падводныя чоўны і самалёты, а таксама бярэ ўдзел у касьмічных дасьледаваньнях, бо мае Цэнтар запуску апаратаў і ёсьць адзінай краінай у Паўднёвым паўшар’і, якая накіравала сваю каманду на будаўніцтва Міжнароднай касьмічнай станцыі. Краіна таксама ўважаецца за піянэра ў пошуках нафты ў глыбакаводных умовах, адкуль яна здабывае 73% ад усёй нафты. Уран узбагачаецца на заводзе па вытворчасьці ядзернага паліва ў Рэзэндзі перадусім дзеля дасьледчых мэтаў, паколькі Бразылія здабывае 88% сваёй электраэнэргіі з гідраэлектрастанцыяў[113], а першы атамны падводны човен краіны, як чакаецца, будзе спушчаны на ваду ў 2029 годзе[114].
Бразылія ёсьць адной з трох краінаў Лацінскай Амэрыкі[115], дзе працуе сынхратронная лябараторыя, то бок дасьледчы цэнтар у галінах фізыкі, хіміі, матэрыялазнаўства і навукі аб жыцьці. Таксама Бразылія ёсьць адзінай лацінаамэрыканскай краінай, у якой маецца паўправадніковая кампанія з уласным вытворчым заводам — CEITEC[116]. Згодна з Глябальнай справаздачай аб інфармацыйных тэхналёгіях за 2009—2010 гады Сусьветнага эканамічнага форуму, Бразылія была 61-м найбуйнейшым распрацоўнікам прадуктаў інфармацыйных тэхналёгіяў у сьвеце. У 2025 годзе Бразылія заняла 52-е месца ў Глябальным індэксе інавацыяў, узьняўшыся туды з 66-га месца ў 2019 годзе[117][118][119].
Сярод найбольш вядомых бразыльскіх вынаходнікаў вылучаюцца сьвятары Барталамэў дэ Гузман, Ландэл дэ Моўра, Франсішку Жуан дэ Азэвэду, Албэрта Сантус-Дзюмон[120], Эварысту Канраду Энгелбэрг[121], Мануэл Дыяс дэ Абрэў, Андрэас Павэл[122] і Нэліё Жузэ Нікалаі.
Энэргетыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразылія ёсьць адзінаццатым паводле велічыні спажыўцом энэргіі ў сьвеце[123]. Большая частка ейнай энэргіі паступае з аднаўляльных крыніцаў, асабліва з гідраэлектрастанцыяў. Плаціна Ітайпу ёсьць найбуйнейшай у сьвеце гідраэлектрастанцыяй паводле вытворчасьці энэргіі[124], акрамя гэтага ў краіне таксама іншыя буйныя электрастанцыі, як то Бэлу-Монці і Тукуруі. Першы аўтамабіль з этанольным рухавіком быў выпушчаны ў 1978 годзе, а першы самалётны рухавік, які працуе на этаноле, быў высунуты на публіку ў 2005 годзе[125]. У канцы 2021 году Бразылія была другой краінай у сьвеце паводле выпрацаванай гідраэлектраэнэргіі (109,4 ГВт) і энэргіі, якая была здабытая зь біямасы (15,8 ГВт). Таксама гэта сёмая краіна ў сьвеце паводле вытворчасьці ветраэнэргетыкі (21,1 ГВт) і 14-я краінай у сьвеце паводле выпрацоўкі сонечнай энэргіі (13,0 ГВт)[126].
Асноўнай характарыстыкай энэргекі Бразыліі ёсьць тое, што яна ў значнай ступені грунтуецца на аднаўляльных крыніцах энэргіі, чым адрозьніваецца ад сусьветнай энэргетыцы. У той час як у 2019 годзе сусьветная вытворчасьць энэргіі толькі на 14% складалася з аднаўляльных крыніцаў, у гэты час у Бразыліі гэты паказьнік сягаў 45%. Сярод іншых крыніцаў бразыльскай энэргетыкі вылучаюцца нафта, прыродны газ ды іншыя рэсурсы[127].
Што тычыцца электраэнэргетыкі, тут розьніца паміж Бразыліяй і сьветам у справе выкарыстаньня аднаўляльных крыніцаў яшчэ большая. Гэтак у 2019 годзе ў сьвеце вытворчасьць электраэнэргіі на 25% палягала на аднаўляльную электраэнэргыку, у той час як у Бразыліі гэты паказьнік складаў 83%. Бразылія мае найбуйнейшы электраэнэргетычны сэктар у Лацінскай Амэрыцы. Ягоная магутнасьць на канец 2021 году складала 181 532 МВт[128].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Згодна з апошнім афіцыйным прагнозам, колькасьць насельніцтва Бразыліі на 1 ліпеня 2025 году складала 213 421 037 чалавек, што больш, чым 203 мільёны, якія былі выяўленыя перапісам насельніцтва 2022 году[129][130]. Паводле зьвестак 83,75% насельніцтва жыве ў гарадах[131]. Яно ў значнай ступені сканцэнтраванае на паўднёвым усходзе, дзе жывуць 89 мільёнаў жыхароў, і паўночным усходзе, дзе налічваецца 54,6 мільёнаў жыхароў, у той час як два найбольш шырокія рэгіёны, як то цэнтральна-заходні і поўнач, якія разам фармуюць 64,12% тэрыторыі Бразыліі, маюць у агульнай складанасьці толькі 33,8 мільёнаў жыхароў.
Першы перапіс насельніцтва ў Бразыліі ладзіўся ў 1872 годзе і зафіксаваў колькасьць насельніцтва ў 9 930 478 чалавек. З 1880 па 1930 гады прыбыло чатыры мільёны эўрапейцаў[132]. Насельніцтва Бразыліі значна павялічылася паміж 1940 і 1970 гадамі празь зьніжэньне ўзроўню сьмяротнасьці, не зважаючы на нязначнае зьніжэньне нараджальнасьці. У 1940-х гадах штогадовы прырост насельніцтва складаў 2,4%. Ён павялічыўся да 3,0% у 1950-х гадах і заставаўся на ўзроўні 2,9% у 1960-х гадах, а працягласьць жыцьця ў гэты час павялічылася з 44 да 54 гадоў і ажно да 72,6 году ў 2007 годзе[133]. Тым ня менш, прырост стала зьніжаецца з 1960-х гадоў, і, як чакаецца, зьнізіцца да адмоўнага значэньня да 2050 году[134], тым самым завяршыўшы дэмаграфічны пераход. У 2022 годзе ўзровень непісьменнасьці насельніцта складаў блізу 7%[135]. Дзеля параўнаньня, у 1940 годзе больш за палову насельніцтва (54%) было непісьменным[135].
Этнічны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згодна зь перапісам насельніцтва Бразыліі 2022 году 45,3% насельніцтва, то бок 92,1 мільёны, назвалі сябе парда, то бок былі зьмяшанага паходжаньня. 43,5% ці 88,2 мільёнаў чалавек вызначалі сябе белымі, 10,2% ці 20,7 мільёнаў назвалі сябе мурынамі, 0,6% ці 1,2 мільёнаў былі запісанамі як прадстаўнікі карэнных народаў, 0,4% ці 850 тысяч чалавек вызначылі сябе азіятамі[136].
З моманту прыбыцьця партугальцаў у 1500 годзе ўва ўсіх рэгіёнах краіны адбылося значнае генэтычнае зьмешваньне паміж індзейцамі, эўрапейцамі і афрыканцамі. Эўрапейскае паходжаньне ёсьць дамінантным у сучасных бразыльцаў. Гэтак згодна з усімі аўтасомнымі дасьледаваньнямі насельніцтва ад 60% да 65% складаецца ад прадстаўнікоў эўрапейскіх мігрантаў[137][138][139]. Афрыканскае паходжаньне сярод бразыльцаў ацэньваецца ў 20%—25% ад сярэдняга генэтычнага складу[140][141]. Гены карэннага насельніцтва прысутныя ўва ўсіх рэгіёнах Бразыліі, фармуючы блізу 15%—20% ад сярэдняга генэтычнага складу[140][142][143][144][145][146][147].
З XIX стагодзьдзя Бразылія адкрыла свае межы для іміграцыі. Паміж 1808 і 1972 гадамі ў краіну мігравала каля пяці мільёнаў чалавек з больш чым 60 краінаў, большасьць зь якіх былі партугальскага, італьянскага, гішпанскага, нямецкага, ангельскага, украінскага, польскага, габрэйскага, афрыканскага, армянскага, расейскага, кітайскага, японскага, карэйскага і арабскага паходжаньня[148][149][150]. Бразылія мае другую паводле велічыні габрэйскую супольнасьць у Лацінскай Амэрыцы пасьля Аргентыны[151]. Па-за арабскім сьветам Бразылія таксама мае найбольшую колькасьць насельніцтва арабскага паходжаньня ў сьвеце, якіх у краіне налічваецца 15—20 мільёнаў чалавек[152][153]. Паводле зьвестак Міністэрства замежных справаў Бразыліі, у краіне жыве лібанская дыяспара ў 7–10 мільёнаў чалавек, што перавышае колькасьць лібанцаў, якія ўласна жывуць у Лібане[154].
Бразыльскае грамадзтва больш выразна падзеленая паводле сацыяльнай клясы, хоць паміж расавымі групамі назіраецца высокая дыспрапорцыя ў прыбытках, таму расізм і клясавая прыналежнасьць часта перасякаюцца. Больш высокі адсотак мурынаў, мулатаў і прадстаўнікоў адразу трох расаў можна знайсьці перадусім на ўсходнім узьбярэжжы паўночна-ўсходняга рэгіёну ад Баіі да Параібы[155], а таксама ў паўночнай частцы Мараньяну[156], паўднёвай частцы Мінас-Жэрайсу[157] і ўсходняй частцы Рыю-дэ-Жанэйру[157]. Людзі з індзейскім паходжаньнем складаюць большасьць насельніцтва ў паўночных, паўночна-ўсходніх і цэнтральна-заходніх рэгіёнах.
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Афіцыйнай мовай Бразыліі ёсьць партугальская. Ёй размаўляе амаль усё насельніцтва, і гэта практычна адзіная мова, якая выкарыстоўваецца ў газэтах, на радыё, тэлебачаньні, а таксама ў бізнэсовых і адміністрацыйных справах. Бразылія — адзіная партугальскамоўная краіна ў Амэрыцы, што робіць гэтую мову важнай часткай бразыльскай нацыянальнай ідэнтычнасьці, а культура краіны, базуючыся на партугальскай мове, розьніцца ад культуры ейных гішпанамоўных суседзяў.

Бразыльская партугальская мова разьвівалася самастойна, перадусім на грунце цэнтральных і паўднёвых дыялектаў эўрапейскай партугальскай мовы XVI стагодзьдзя[158], зь некаторым уплывам амэрыканскіх і афрыканскіх моваў, асабліва заходнеафрыканскай і банту, але ўплыў абмежаваны толькі лексыкай[159]. У выніку мова некалькі адрозьніваецца, галоўным чынам у фанэтыцы, ад мовы Партугаліі і іншых партугаламоўных краінаў. Закон аб мове жэстаў 2002 году[160] патрабуе ад дзяржаўных органаў і дзяржаўных установаў надаваць інфармацыю на бразыльскай мове жэстаў. Асобная прызэдэнцкая пастанова 2005 году пашырыла ўжываньне мовы жэстаў на выкладаньне ў навучальных установах і лягапэдыі[161]. Выкладчыкі, інструктары і перакладнікі гэтай мовы ёсьць прызнанымі спэцыялістамі. Школы і службы аховы здароўя павінны забясьпечваць інклюзіўнасьць глухім людзям[162].
Мовы меншасьцяў распаўсюджаныя ва ўсёй краіне. У аддаленых рэгіёнах размаўляюць на сто васьмідзесяці індзейскіх мовах, а значная колькасьць іншых распаўсюджаных моваў ёсьць мовамі імігрантаў і іхных нашчадкаў[159]. У некаторых грамадах мясцовыя індзейскія мовы маюць суафіцыйны статус поруч з партугальскай[163]. У паўднёвых і паўднёва-ўсходніх рэгіёнах існуюць значныя супольнасьці нямецкага і італьянскага паходжаньня. Родныя мовы іхных продкаў трапілі ў Бразылію і жывыя там дагэтуль, але знаходзяцца там пад моцным уплывам партугальскай мовы[164][165]. Італьянская мова афіцыйна ўважаецца за гістарычную спадчыну ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул[166], а два нямецкія дыялекты маюць статус суафіцыйных у некалькіх грамадах[167]. Італьянская мова таксама прызнаная за «этнічную мову» у Санта-Тэрэзе і Віла-Вэльлі, якія месьцяцца ў штаце Эсьпірыту-Санту[168].
Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хрысьціянства ёсьць галоўнай рэлігіяй краіны, прычым каталіцтва пераважае сярод іншых канфэсіяў. Бразылія мае найбольшую колькасьць каталіцкага насельніцтва ў сьвеце[169][170]. Згодна з дэмаграфічным перапісам 2022 году, 56,75% насельніцтва вызнавалі каталіцтва, 26,85% былі пратэстантамі, 1,84% былі зьвязаныя зь сьпірытызмам, а 5,06% былі прыналежныя да іншых рэлігіяў, пры гэтым 9,28% не наалежалі да аніякай рэлігіі. Рэлігійная разнастайнасьць у Бразыліі паўстала ў выніку сустрэчы Каталіцкай Царквы з рэлігійнымі традыцыямі паняволеных афрыканскіх народаў і карэннага насельніцтва[171]. Гэтае зьліцьцё рэлігіяў у час партугальскай калянізацыі Бразыліі прывяло да разьвіцьця разнастайнага спэктру сынкрэтычных практык у рамках агульнай Бразыльскай каталіцкай царквы, якія характарызуюцца традыцыйнымі партугальскімі сьвятамі[172].
Рэлігійны плюралізм пашырыўся цягам XX стагодзьдзя[173], таму значна павялічылася пратэстанцкая супольнасьць да больш чым 22% насельніцтва ў 2010 годзе. Часткова гэта было павязана з сумесьсю ўплыву амэрыканскіх місіянэраў і ўрада ЗША[174][175][176]. Найбольш распаўсюджанымі пратэстанцкімі канфэсіямі ёсьць эвангельскія пяцідзясятнікі. Іншыя пратэстанцкія кірункі з прыкметнай прысутнасьцю ў краіне ўлучаюць баптыстаў, адвэнтыстаў сёмага дня, лютэранаў і рэфарматараў. У апошнія дзесяцігодзьдзі пратэстанства, асабліва ў формах пяцідзесятніцтва і эвангелізму, значна распаўсюдзіліся ў краіне, у той час як дзель каталікоў значна зьнізілася ў 2010-х гадах[177]. З 2022 году эвангелісты і каталікі пачалі пераглядаць рэлігію як палітычны фактар[178], а ў 2025 годзе некалькі эвангельскіх канфэсіяў працягвалі пашыраць свой уплыў на палітыку[179].
У гарадах Боа-Віста, Салвадор і Порту-Вэльлю найбольшая дзель нерэлігійных жыхароў у Бразыліі. Тэрэзына, Фарталеза і Фларыянопаліс былі найбольш рыма-каталіцкімі ў краіне[180]. Вялікі Рыю-дэ-Жанэйру, не беручы ва ўвагу ўласна сам горад, быў найбольш нерэлігійным і, адпаведна, найменш рыма-каталіцкім[180]. У кастрычніку 2009 году бразыльскі Сэнат ухваліў, а ў лютым 2010 году прэзыдэнт Бразыліі зацьвердзіў пагадненьне з Ватыканам, у якім вызнаецца юрыдычны статут Каталіцкай Царквы ў Бразыліі[181][182].
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Культура Бразыліі перадусім палягае на грунце партугальскай культуры праз моцных каляніяльныя сувязі з часоў Партугальскай імпэрыі[183]. Асабліва гэта бачна ў тым, што ў Бразыліі размаўляюць па-партугальску, трымаюцца рыма-каталіцкай царквы ды перайманьне ў каляніяльным архітэктурным стылі. Бразыльская культура таксама была пад моцным уплывам афрыканскіх, карэнных індзейскіх і ды іншых непартугальскіх эўрапейскіх культураў і традыцыяў[184].
На бразыльскую культуру паўплывалі італьянскія, нямецкія і іншыя эўрапейскія, а таксама японскія, габрэйскія і арабскія імігранты, якія ў вялікай колькасьці засялілі поўдзень і паўднёвы ўсход Бразыліі цягам XIX і XX стагодзьдзях[185]. Карэнныя індзейцы таксама паўплывалі на мову і кухню Бразыліі, гэтак жа свой унёсак зрабілі вышлыя з афрыканскага кантынэнту, якія дадалі свой калярыт у мову, кухню, музыку, танцы і рэлігію[186]. Бразыльскае мастацтва разьвівалася з XVI стагодзьдзя ў розных стылях, якія вар’ююцца ад барока, якое дамінавала ў Бразыліі да пачатку XIX стагодзьдзя[187][188], да рамантызму, мадэрнізму, экспрэсіянізму, кубізму, сюррэалізму і абстракцыянізму. Бразыльскае кіно бярэ свой пачатак з канца XIX стагодзьдзя і з 1960-х гадоў атрымала новы ўзровень міжнароднага прызнаньня[189].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Архітэктура Бразыліі ўвесь час была пад уплывам Эўропы, асабліва Партугаліі. Ейная гісторыя ўзяла свой пачатак з таго часу, калі Пэдру Алварыш Кабрал высадзіўся на бразыльскі бераг у 1500 годзе. Партугальская каляніяльная архітэктура стала першым эўрапейскім стылем, які зьявіўся ў Бразыліі[190]. Яна заклала падмурак для ўсёй бразыльскай архітэктуры наступных стагодзьдзяў[191]. У XIX стагодзьдзі, у часы Бразыльскай імпэрыі, краіна прытрымлівалася эўрапейскай моды, таму тут атрымалі пашырэньне нэаклясычная і нэагатычная архітэктура. Затым, у XX стагодзьдзі, у Бразыліі рабіліся экспэрымэнты з мадэрнісцкай архітэктурай.
Каляніяльная архітэктура Бразыліі датуецца пачаткам XVI стагодзьдзя, калі Бразылія была ўпершыню дасьледаваная, заваяваная і заселеная партугальцамі. Партугальцы будавалі дамы і іншыя збудаваньні ў стылях, знаёмым ім у Эўропе. У каляніяльным стылі будаваліся цэрквы і цывільная архітэктура, а таксама дамы і крэпасьці, як у гарадах, гэтак і сельскай мясцовасьці[192].
Цягам XIX стагодзьдзя ў бразыльскай архітэктуры зьявіліся новыя эўрапейскія стылі, як то нэаклясычны і нэагатычны. Звычайна яны зьмешваліся з бразыльскімі ўплывамі з уласнай спадчыны[192]. У 1950-х гадах зьявілася мадэрнісцкая архітэктура, калі горад Бразылія паўстаў ад пачатку як новая фэдэральная сталіца ў глыбіні краіны, каб дапамагчы разбудаваць унутраную частку краіны. Архітэктар Оскар Німэер пабудаваў урадавыя будынкі, цэрквы і грамадзкія будынкі ў стылі мадэрнізму[193].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразыльская літаратура ўзяла свой пачатак у XVI стагодзьдзі, з твораў першых партугальскіх дасьледнікаў Бразыліі, як то Пэру Ваш дэ Каміньня, напоўненых апісаньнямі фаўны, флёры і камэнтарамі пра карэннае насельніцтва, якія захаплялі эўрапейскіх чытачоў[194].
Бразылія стварыла значныя творы эпохі рамантызму, а такія аўтары, як то Жаакін Мануэл дэ Масэду і Жузэ дэ Аленкар, пісалі раманы пра каханьне і боль. Аленкар за сваю доўгую кар’еру таксама апісваў карэнных жыхароў як герояў у сваіх раманах пра індзейцаў, як то «О Гуарані», «Ірасэма» і «Ўбіражара»[195]. Машаду дэ Асіс, адзін зь ягоных сучасьнікаў, пісаў практычна ва ўсіх жанрах, атрымаўшы сусьветную ўхвалу і аўтарытэт сярод крытыкаў[196][197][198].
Бразыльскі мадэрнізм быў павязаны з нацыяналістычнай авангарднай літаратурай[199], у той час як у час постмадэрнізму зьявілася пакаленне адметных паэтаў, як то Жуан Кабрал дэ Мэлу Нэту, Карлус Друмрнд дэ Андрадзі, Вінісіюс дэ Мараэс, Кора Караліна, Грасіліяну Рамус, Сэсілія Мэйрэлес, а таксама сусьветна вядомых пісьменьнікаў, якія ўздымалі як унівэрсальныя, гэтак і мясцовыя тэмы, сярод якіх вылучаюцца Жоржы Амаду, Жуан Гімарайнс Роза, Клярыса Ліспэктар і Мануэл Бандэйра[200][201][202].
Найбольш значнай літаратурнай узнагародай Бразыліі лічыцца прэмія Камоэнса, якая была зафундаваная партугальскім і бразыльскім урадамі і надаецца літаратарам, якія пішуць па-партугальскую. Бразыльскія пісьменьнікі часта ўшаноўваюцца гэтай прэстыжнай узнагародай[203]. У Бразыліі маецца свая ўласная Бразыльская акадэмія літаратуры, то бок некамэрцыйная культурная арганізацыя, скіраваная на захаваньне нацыянальнай мовы і літаратуры[204].
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Бразыльская музыка спалучае ў сабе эўрапейскія, тубыльныя індзейскія і афрыканскія элемэнты[205]. Да XVX стагодзьдзя Партугалія была адкрытая да большасьці ўплываў, якія фармавалі бразыльскую музыку, хоць многія з гэтых элемэнтаў ня мелі партугальскага паходжаньня, а агулам былі эўрапейскімі. Адным з выдатных музыкай таго часу быў Жузэ Маўрысію Нуньес Гарсія, які быў аўтараў твораў з уплывам венскага клясыцызму [206]. Галоўнай афрыканскай рысай ёсьць рытмічная разнастайнасьць да перайманьне некаторых танцаў і інструмэнтаў[205].
Папулярная музыка з канца XVIII стагодзьдзя, самба ўважалася за найбольш тыповую музыку Бразыліі, у выніку чаго яна пазьней трапіла ў сьпіс культурнай спадчыны ЮНЭСКО[207]. Самба-рэгі, ашэ, маракату, фрэву і афошэ ёсьць тымі музычнымі традыцыямі, якія былі папулярызаваныя дзякуючы іхняга выкарыстаньня на штогадовых бразыльскіх карнавалах[208]. Фаро ўважаецца за тып народнай музыкі, які часта выконваецца падчас Чэрвеньскага фэстывалю на паўночным усходзе Бразыліі[209]. Як сьцьвярджаецца, фаро выкарыстоўваўся як спосаб суцішыць пачуцьцё настальгіі па сельскім ладзе жыцьця[210].
Шору ёсьць папулярным музычна-інструмэнтальным стылем. Ягонае паходжаньне бярэ свой пачатак у Рыю-дэ-Жанэйру XIX стагодзьдзя. Стыль часта мае хуткі і вясёлы рытм, характарызуецца танюткімі мадуляцыямі і поўны сынкопамі і контрапунктам[211]. Лямбада і карымбо, якія паходзяць з штату Пара, дасягнулі посьпеху ў лацінаамэрыканскай музыцы[212]. Басанова таксама ёсьць вядомым стылем бразыльскай музыкі. Ён быў распрацаваны і папулярызаваны ў 1950-х і 1960-х гадах як лірычнае спалучэньне самбы і джазу[213]. Фраза «басанова» літаральна перакладаецца з партугальскай мовы як «новая тэндэнцыя»[214].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Constituição da República Federativa do Brasil (бр. парт.) — 1988.
- ↑ http://www.brasil.gov.br/governo/2009/11/imperio
- ↑ http://www.brasil.gov.br/governo/2016/09/conheca-o-significado-do-7-de-setembro-data-que-marca-a-independencia-do-brasil
- ↑ http://www.planalto.gov.br/ccivil_03/_Ato2007-2010/2008/Decreto/D6583.htm
- ↑ 13 // Constituição da República Federativa do Brasil (бр. парт.) — 1988.
- ↑ Brasil tem população de 214,2 milhões de habitantes em 2026, segundo o IBGE — 2026.
- ↑ População estimada do país chega a 214,2 milhões de pessoas em 2026 — 2026.
- ↑ 2021 Democracy Index (анг.) — EIU, 2022.
- ↑ https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
- ↑ Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
- ↑ Philander, S. George Encyclopedia of Global Warming and Climate Change, Second Edition. — Los Angeles: Princeton University, 2012. — Т. 1. — ISBN 978-1-4129-9261-9
- ↑ Vallance, Monique M. Brazil Today: An Encyclopedia of Life in the Republic. — ABC-CLIO, 2012. — ISBN 978-0-313-34672-9
- ↑ Brazil – Land. United Nations. Архіўная копія ад 23.10.2014 г.
- ↑ Meuwese, Mark. «Brothers in Arms, Partners in Trade: Dutch-Indigenous Alliances in the Atlantic World, 1595—1674». Koninklijke Brill NV. 2012. ISBN 9789004210837
- ↑ Metcalf, Alida C. Go-betweens And the Colonization of Brazil: 1500–1600. — University of Texas Press, 2005. — P. 70.
- ↑ Richard Middleton, Anne Lombard Colonial America: A History to 1763. — 1st edition. — Wiley-Blackwell Publishing, 1992. — ISBN 978-1-4443-9628-7
- ↑ Vianna, Hélio. História do Brasil: período colonial, monarquia e república. — 15th ed. — São Paulo: Melhoramentos, 1994. — P. 418.
- ↑ Diégues, Fernando. A revolução brasílica. — Rio de Janeiro: Objetiva, 2004. — P. 168, 164, 178.
- ↑ Bethell, Leslie The Abolition of the Brazilian Slave Trade: Britain, Brazil and the Slave Trade. — Cambridge University Press, 1970. — (Cambridge Latin American Studies).
- ↑ Scott, Rebecca and others The Abolition of Slavery and the Aftermath of Emancipation in Brazil. — Duke University Press, 1988. — ISBN 0822308886
- ↑ Levine, Robert M. «The history of Brazil». Greenwood Publishing Group, Inc. 1999. — С. 62.
- ↑ Smallman, Shawn C. (2002). «The Overthrow of the Empire». Fear in Memory in the Brazilian Army and Society. University of North Carolina Press. — С. 16-18. — ISBN 978-0-8078-5359-7.
- ↑ «Brazil’s Proclamation of the Republic through the press». The Brazilian Report.
- ↑ Triner, Gail D. Banking and Economic Development: Brazil, 1889–1930. — Palgrave, 2000. — P. 69—74. — ISBN 0-312-23399-X
- ↑ Needell, Jeffrey D. A Tropical Belle Epoque: Elite Culture and Society in Turn-of-the-Century Rio de Janeiro. — Cambridge University Press, 2010. — P. 10—12.
- ↑ Gaspari 2002. С. 141—142.
- ↑ Gaspari 2002. С. 35.
- ↑ Crocitti & Vallance 2012. С. 395.
- ↑ Richard Young, Odile Cisneros Historical Dictionary of Latin American Literature and Theater. — Scare Crow Press, 2011. — P. 224.
- ↑ Laurence Burgorgue-Larsen & Amaya Úbeda de Torres The Inter-American Court of Human Rights: Case Law and Commentary. — Oxford University Press, 2011. — ISBN 9780199588787
- ↑ Crocitti & Vallance 2012. С. 395—397.
- ↑ Fausto & Devoto 2005. С. 464—465.
- ↑ Fausto & Devoto 2005. С. 465.
- ↑ Fausto & Devoto 2005. С. 475.
- ↑ Fausto & Devoto 2005. С. 482.
- ↑ Fausto & Devoto 2005. С. 474.
- ↑ Fausto & Devoto 2005. С. 502.
- ↑ Global protest grows as citizens lose faith in politics and the State. The Guardian.
- ↑ Jonathan Watts & Donna Bowater. Dilma Rousseff impeached by Brazilian senate // The Guardian Архіўная копія ад 31.08.2016 г.
- ↑ Taub, Amanda (01.09.2016) All Impeachments Are Political. But Was Brazil’s Something More Sinister?. The New York Times. Архіўная копія ад 13.02.2025 г.
- ↑ "Brazil supreme court judge orders probe into nine ministers – paper" // Reuters. Архівавана 16 жніўня 2017 году.
- ↑ "President Michel Temer of Brazil Is Charged With Corruption" // The New York Times. Архівавана 14 красавіка 2021 году.
- ↑ Jair Bolsonaro é eleito presidente do Brasil. veja.abril.com.br. Архіўная копія ад 13.04.2021 г.
- ↑ Guerin, Orla. Covid-19 pandemic: 'Everything you should not do, Brazil has done' // BBC, 09.07.2021 г. Архіўная копія ад 03.08.2021 г.
- ↑ Análise das Eleições 2022: Veja Detalhes dos Resultados da Votação. noticias.uol.com.br. Архіўная копія ад 30.10.2022 г.
- ↑ Resultados – TSE. resultados.tse.jus.br. Архіўная копія ад 02.11.2022 г.
- 1 2 Land and Resources. — MSN. — (Encarta).
- ↑ Hora Legal Brasileira. Observatório Nacional. Архіўная копія ад 22.07.2011 г.
- 1 2 3 4 5 Brazil. BBC Weather. Архіўная копія ад 08.02.2011 г.
- ↑ Terms and Definitions FRA 2025 Forest Resources Assessment, Working Paper 194. — Food and Agriculture Organization of the United Nations, 2023.
- ↑ Global Forest Resources Assessment 2020, Brazil. Food Agriculture Organization of the United Nations.
- 1 2 3 Temperature in Brazil. Brazil Travel. Архіўная копія ад 12.06.2008 г.
- 1 2 Embrapa Annual averages of Mandacaru Agro-meteorological station Архіўная копія ад 20.08.2007 г.
- ↑ CPD: South America, Site SA19, Caatinga of North-eastern Brazil, Brazil. Botany.si.edu. Архіўная копія ад 06.06.2009 г.
- ↑ Maisonnave, Fabiano. Brazil faces its worst drought as wildfires rage and Amazon River falls to record low // Associated Press, 10.09.2024 г.
- ↑ McCoy, Terrence. More than half of Brazil is racked by drought. Blame deforestation. // 12.09.2024 г.
- ↑ Brazil Endures Worst Drought on Record, Affecting 58% of the Country // 05.09.2024 г.
- ↑ Brazilian Government (2024) Brazil's NDC National determination to contribute and transform. unfccc.int. Архіўная копія ад 11.02.2025 г.
- ↑ Climate Watch Brazil. www.climatewatchdata.org.
- ↑ Felin, Bruno STATEMENT: Brazil Sets Weak 2030 Emission Reduction Target. — 10.12.2020.
- ↑ Information for COP 30 participants (A-Z) — UNFCCC. unfccc.int. Архіўная копія ад 09.10.2025 г.
- ↑ Global carbon market coalition proposed by Brazil has gained membership in eleven countries. COP 30 Brazil Amazonia Belem 2025.
- ↑ Building a Climate Coalition: Aligning Carbon Pricing, Trade, and Development. The Salata Institute (16.09.2025).
- ↑ Amazon — World’s largest tropical rain forest and river basin. World Wide Fund for Nature. Архіўная копія ад 05.08.2012 г.
- ↑ Brazil. IUCN Green List. Архіўная копія ад 19.11.2022 г.
- 1 2 3 Palmerlee, Danny South America on a Shoestring. — Lonely Planet Publications, 2007. — ISBN 978-1-74104-443-0
- ↑ Da Silva, M. and D. W. Minter (1995). «Fungi from Brazil recorded by Batista and Co-workers». Mycological Papers 169. CABI, Wallingford, UK. — С. 585.
- ↑ Chapman, A.D. Numbers of Living Species in Australia and the World: A Report for the Department of the Environment and Heritage // Australian Biodiversity Information Services, 09.2005 г. Архіўная копія ад 01.11.2007 г.
- ↑ One fifth of the world’s freshwater. World Wide Fund for Nature (06.08.2007). Архіўная копія ад 01.03.2011 г.
- ↑ Atlantic Forest, Brazil // BBC News, 01.10.2004 г. Архіўная копія ад 19.07.2008 г.
- ↑ Places We Work: The Atlantic Forest of Brazil. The Nature Conservancy. Архіўная копія ад 02.07.2010 г.
- ↑ Capobianco, João Paulo Biodiversity in the Atlantic Forest. Ministry of External Relations. Архіўная копія ад 15.12.2007 г.
- ↑ Butler, Rhett A.. Brazil to Protect Amazon Rainforest // MongaBay.com, 28.03.2006 г. Архіўная копія ад 05.04.2020 г.
- ↑ Preserved native vegetation occupies 61% of Brazil's area, says Embrapa Архіўная копія ад 12.11.2020 г.
- ↑ Ruiz, Sarah (12.11.2021) Climate change is pushing Brazil’s farmland out of agricultural suitability range. Nature Climate Change. Архіўная копія ад 22.09.2022 г.
- 1 2 3 4 Brazilian Federal Constitution (парт.). Presidency of the Republic (1988). Архіўная копія ад 17 красавіка 2002 г.
- ↑ «Democracy Index 2010». eiu.com.
- 1 2 Political Institutions – The Executive (анг.). Embassy of Brazil (2011). Архіўная копія ад 25 ліпеня 2011 г.
- ↑ Безопасность: атомная подлодка для Лулы (рас.)
- ↑ 6. Brazil. Food and Agriculture Organization (FAO). Архіўная копія ад 03.10.2022 г.
- ↑ WEO Database, April 2025. Report for Selected Countries and Subjects: World, European Union. International Monetary Fund (22.04.2025).
- ↑ Brazil Economy Beats Forecasts Again as Consumers Spend Big Архіўная копія ад 07.12.2024 г.
- ↑ Banco Central do Brasil – SDDS. Central Bank of Brazil. Архіўная копія ад 21.07.2021 г.
- ↑ Poverty headcount ratio at $2.15 a day (2017 PPP) (% of population) – Brazil. World Bank. Архіўная копія ад 03.10.2022 г.
- ↑ France, Guilherme (29.01.2019) Brazil: Overview of corruption and anti-corruption. Transparency International. Архіўная копія ад 09.10.2022 г.
- ↑ Transcending Horizons Through Innovative Global Practices. — Excel Books, 2009. — ISBN 978-81-7446-708-9
- ↑ FAOSTAT. www.fao.org. Архіўная копія ад 12.11.2016 г.
- ↑ How are agricultural co-operatives making a difference in Brazil?. ica.coop. Архіўная копія ад 13.04.2021 г.
- ↑ Value Chain Struggles. — John Wiley & Sons, 2011. — ISBN 978-1-4443-5544-4
- ↑ Production of Brazil, by FAO Архіўная копія ад 12.11.2016 г.
- ↑ Brasil extrai cerca de 2 gramas de ouro por habitante em 5 anos. R7.com (29.06.2019). Архіўная копія ад 12.07.2020 г.
- ↑ Nióbio: G1 visita em MG complexo industrial do maior produtor do mundo. G1 (12.12.2019). Архіўная копія ад 12.12.2019 г.
- ↑ Serviço Geológico do Brasil. cprm.gov.br. Архіўная копія ад 06.09.2019 г.
- ↑ Rio Grande do Sul: o maior exportador de pedras preciosas do Brasil. Band.com.br. Архіўная копія ад 02.05.2018 г.
- ↑ Fazcomex Tecnologia para Comércio Exterior – Soluções para Comex. Fazcomex | Tecnologia para Comércio Exterior. Архіўная копія ад 29.06.2021 г.
- ↑ Agronegócio tem oito entre os dez produtos líderes das exportações brasileiras em 2019. Avicultura Industrial (02.01.2020). Архіўная копія ад 13.04.2021 г.
- ↑ UNWTO Tourism Highlights, 2016 Edition. — 2016. — ISBN 978-92-844-1814-5
- ↑ UNWTO Tourism Highlights — 2011 Edition. World Tourism Organization (06.2011). Архіўная копія ад 05.01.2012 г.
- ↑ Estatisticas e Indicadores: Receita Cambial. Ministério do Turismo. Архіўная копія ад 24.09.2012 г.
- ↑ Ministério do Turismo (13.01.2012) Turismo Brasileiro com novo recorde em 2011. No Pátio. Архіўная копія ад 22.08.2013 г.
- ↑ International Tourism Highlights, 2019 Edition. — World Tourism Organization (UNWTO), 2019. — ISBN 978-92-844-2115-2
- ↑ Guilherme Lohmann Palhares, Tourism in Brazil: Environment, Management and Segments. — Routledge, 2012. — ISBN 978-0-415-67432-4
- ↑ Travel & Tourism Development Index 2024
- ↑ Caracterização e Dimensionamento do Turismo Domêstico no Brasil 2002 e 2006. Ministério do Turismo. Архіўная копія ад 03.10.2008 г.
- ↑ Veja ranking dos Estados brasileiros que atraem mais turistas estrangeiros. Estadão. Архіўная копія ад 25.06.2024 г.
- ↑ Redação, Da (18.01.2024) Brasil recebe 5,9 milhões de estrangeiros em 2023. Portal PANROTAS. Архіўная копія ад 28.06.2024 г.
- ↑ Cedeño, Karina (12.06.2024) Turismo é grande negócio e São Paulo seguirá investindo nele, diz Lucena. Portal PANROTAS. Архіўная копія ад 28.06.2024 г.
- ↑ Movimentação do turismo bate recorde em vários estados e aquece economia. Agência Gov. Архіўная копія ад 19.06.2024 г.
- ↑ Caracterização e Dimensionamento do Turismo Domêstico no Brasil 2002 e 2006: Metodologia e Desenvolvimento. Ministério do Turismo. Архіўная копія ад 30.11.2006 г.
- ↑ OECD Economic Surveys: Brazil 2006. — OECD Publishing, 2006. — ISBN 978-92-64-02999-6
- ↑ United Nations Educational, Scientific, UNESCO Science Report 2010: The Current Status of Science Around the World. — UNESCO, 2010. — С. 110–18. — ISBN 978-92-3-104132-7
- ↑ Emerging Space Powers: The New Space Programs of Asia, the Middle East and South-America. — Springer, 2010. — ISBN 978-1-4419-0874-2
- ↑ O.C. Ferreira O Sistema Elétrico Brasileiro Архіўная копія ад 25.02.2021 г.
- ↑ Previsão de lançamento // Marinha do Brasil Архіўная копія ад 25.01.2022 г.
- ↑ Rheinische Friedrich-Wilhelms-Universität. Elsa.physik.uni-bonn.de (18.08.2008). Архіўная копія ад 04.08.2008 г.
- ↑ CEITEC. Brasil.gov.br. Архіўная копія ад 17.11.2011 г.
- ↑ GII Innovation Ecosystems & Data Explorer 2025. WIPO.
- ↑ Dutta, Soumitra; Lanvin, Bruno Global Innovation Index 2025: Innovation at a Crossroads. — World Intellectual Property Organization, 2025. — ISBN 978-92-805-3797-0
- ↑ Global Innovation Index 2019. www.wipo.int. Архіўная копія ад 02.09.2021 г.
- ↑ M. Santos Dumont Rounds Eiffel Tower // The New York Times, 20.10.1901 г. Архіўная копія ад 09.10.2022 г.
- ↑ Engelberg, Inc. Vintage Machinery. Архіўная копія ад 21.03.2012 г.
- ↑ Portable stereo's creator got his due, eventually Архіўная копія ад 09.03.2009 г.
- ↑ International – U.S. Energy Information Administration (EIA). www.eia.gov. Архіўная копія ад 26.10.2023 г.
- ↑ Implementing Environmental and Resource Management. — Springer, 2011. — ISBN 978-3-540-77568-3
- ↑ OECD Economic Surveys: Brazil 2001. — OECD Publishing, 2001. — ISBN 978-92-64-19141-9
- ↑ Renewable Capacity Statistics 2022. IRENA. Архіўная копія ад 09.10.2022 г.
- ↑ Matriz Energética e Elétrica. Empresa de Pesquisa Energética.
- ↑ National Agency of Energy.
- ↑ Estimativas da população residente para os municípios e para as unidades da federação. IBGE.
- ↑ Brazilian population likely to start shrinking in 2042. Agência Brasil (23.08.2024).
- ↑ 2008 PNAD. «População residente por situação, sexo e grupos de idade». IBGE.
- ↑ «Shaping Brazil: The Role of International Migration». Migration Policy Institute.
- ↑ Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística. IBGE (29.11.1999).
- ↑ Projeção da População do Brasil — Brazil’s populational projection. IBGE.
- 1 2 2022 Census: Illiteracy rate falls from 9.6% to 7.0% in 12 years, though inequalities persist. Agência de Notícias — IBGE (17.05.2024).
- ↑ 2008 PNAD. Censo 2022: Pela 1ª vez, Brasil se declara mais pardo que branco; populações preta e indígena também crescem. IBGE.
- ↑ De Assis Poiares, Lilian; De Sá Osorio, Paulo; Spanhol, Fábio Alexandre; Coltre, Sidnei César; Rodenbusch, Rodrigo; Gusmão, Leonor; Largura, Alvaro; Sandrini, Fabiano; Da Silva, Cláudia Maria Dornelles Allele frequencies of 15 STRs in a representative sample of the Brazilian population // Forensic Science International: Genetics. — 2010. — Т. 4. — № 2. — С. e61—63. — DOI:10.1016/j.fsigen.2009.05.006
- ↑ Brazilian DNA is nearly 80% European, indicates study.
- ↑ Pena, Sérgio D. J.; Di Pietro, Giuliano; Fuchshuber-Moraes, Mateus; Genro, Julia Pasqualini; Hutz, Mara H.; Kehdy Fde, Fernanda de Souza Gomes; Kohlrausch, Fabiana; Magno, Luiz Alexandre Viana; Montenegro, Raquel Carvalho; Moraes, MO; De Moraes, ME; De Moraes, MR; Ojopi, EB; Perini, JA; Racciopi, C; Ribeiro-Dos-Santos, AK; Rios-Santos, F; Romano-Silva, MA; Sortica, VA The Genomic Ancestry of Individuals from Different Geographical Regions of Brazil Is More Uniform Than Expected // PLOS ONE. — 2011. — Т. 6. — № 2. — DOI:10.1371/journal.pone.0017063
- 1 2 Lins, T. C.; Vieira, R. G.; Abreu, B. S.; Grattapaglia, D.; Pereira, R. W. Genetic composition of Brazilian population samples based on a set of twenty-eight ancestry informative SNPs // American Journal of Human Biology. — 03.2009. — Т. 22. — № 2. — С. 187—192. — DOI:10.1002/ajhb.20976
- ↑ Pena, Sérgio D. J.; Bortolini, Maria Cátira Pode a genética definir quem deve se beneficiar das cotas universitárias e demais ações afirmativas? // Estudos Avançados. — 01.04.2004. — Т. 18. — № 50. — С. 31—50. — DOI:10.1590/S0103-40142004000100004
- ↑ Allele frequencies of 15 STRs in a representative sample of the Brazilian population Архіўная копія ад 08.04.2011 г.
- ↑ O impacto das migrações na constituição genética de populações latino-americanas. Universidade de Brasília. Архіўная копія ад 06.07.2011 г.
- ↑ Pena, Sérgio D. J.; Pietro, Giuliano Di; Fuchshuber-Moraes, Mateus; Genro, Julia Pasqualini; Hutz, Mara H.; Kehdy, Fernanda de Souza Gomes; Kohlrausch, Fabiana; Magno, Luiz Alexandre Viana; Montenegro, Raquel Carvalho; Moraes, Manoel Odorico; Moraes, Maria Elisabete Amaral de; Moraes, Milene Raiol de; Ojopi, Élida B.; Perini, Jamila A.; Racciopi, Clarice; Ribeiro-dos-Santos, Ândrea Kely Campos; Rios-Santos, Fabrício; Romano-Silva, Marco A.; Sortica, Vinicius A. The Genomic Ancestry of Individuals from Different Geographical Regions of Brazil Is More Uniform Than Expected // PLOS ONE. — 16.02.2011. — Т. 6. — № 2. — DOI:10.1371/journal.pone.0017063
- ↑ SIDIA M. CALLEGARI-JACQUES et al., Historical Genetics: Spatiotemporal Analysis of the Formation. Hereditas.com.br. Архіўная копія ад 06.07.2011 г.
- ↑ Callegari-Jacques, S. M.; Grattapaglia, D.; Salzano, F. M.; Salamoni, S. P.; Crossetti, S. G.; Ferreira, M. R. E.; Hutz, M. H. Historical genetics: Spatiotemporal analysis of the formation of the Brazilian population // American Journal of Human Biology. — 11.2003. — Т. 15. — № 6. — С. 824—834. — DOI:10.1002/ajhb.10217
- ↑ Retrato molecular do Brasil. Publicacoes.gene.com.br. Архіўная копія ад 06.03.2008 г.
- ↑ Maria Stella Ferreira-Levy O papel da migração internacional na evolução da população brasileira (1872 a 1972) // Revista de Saúde Pública. — 1974. — Т. 8. — № supl. — С. 49—90. — DOI:10.1590/S0034-89101974000500003
- ↑ Zirin, 2014. Chapter 2, Section «The Beginning of the 'Mosaic'».
- ↑ Grün, Roberto The Armenian Renaissance in Brazil // The Americas. — 07.1996. — Т. 53. — № 1. — С. 113—151. — DOI:10.2307/1007476
- ↑ The Jewish Community in Brazil. Beit Hatfutsot.
- ↑ Silvia Ferabolli, Arab Regionalism: A Post-Structural Perspective. — Routledge. — ISBN 978-1-317-65803-0
- ↑ Paul Amar, The Middle East and Brazil: Perspectives on the New Global South. — Indiana University Press. — ISBN 978-0-253-01496-2
- ↑ Bercito, Diogo (08.06.2021) From Beirut to Brazil. CCAS.
- ↑ Azevedo 1971. С. 74—75.
- ↑ Azevedo 1971. С. 74.
- 1 2 Azevedo 1971. С. 161.
- ↑ Learn About Portuguese Language. Sibila.com.br (25.04.2009). Архіўная копія ад 20.04.2012 г.
- 1 2 Languages of Brazil. Ethnologue.
- ↑ LEI Nº 10.436, DE 24 DE ABRIL DE 2002. Presidência da República, Casa Civil, Subchefia para Assuntos Jurídicos.
- ↑ Brazilian decree nº 5626, 22 December 2005. Planalto.gov.br.
- ↑ Charles J. Russo, The Legal Rights of Students with Disabilities: International Perspectives. — Rowman & Littlefield Publishers, 2011. — ISBN 978-1-4422-1085-1
- ↑ Rohter, Larry. Language Born of Colonialism Thrives Again in Amazon // The New York Times, 28.08.2005 г.
- ↑ O alemão lusitano do Sul do Brasil. DW-World.de.
- ↑ ELB. labeurb.unicamp.br.
- ↑ Approvato il progetto che dichiara il 'Talian' come patrimonio del Rio Grande del Sud – Brasile. Sitoveneto. Архіўная копія ад 04.03.2012 г.
- ↑ Patrick Stevenson, The German Language and the Real World: Sociolinguistic, Cultural, and Pragmatic Perspectives on Contemporary German. — Oxford University Press, 1997. — ISBN 978-0-19-823738-9
- ↑ Angelini, Andrea (06.09.2018) Not just Dante: Italian speaking countries in the world – part two. Italics Magazine.
- ↑ The Global Catholic Population. Pew Research Center (13.02.2013).
- ↑ Worldwide Catholic population hits 1.4 billion. Catholic News Agency.
- ↑ Freedom of Religion and Belief: A World Report. — Routledge, 2013. — ISBN 978-1-134-72229-7
- ↑ Brazil. Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs. Архіўная копія ад 25.08.2011 г.
- ↑ Brian Morris, Religion and Anthropology: A Critical Introduction. — Cambridge University Press, 2006. — ISBN 978-0-521-85241-8
- ↑ International Handbook of Protestant Education. — Springer, 2012. — ISBN 978-94-007-2386-3
- ↑ Tautz, Carlos (07.04.2025) Como os EUA usaram a religião para combater o comunismo no Brasil. Intercept Brasil.
- ↑ Nascimento, Gilberto (09.10.2025) Pregadores evangélicos dos EUA invadem o Brasil com a receita que elegeu Trump. Intercept Brasil.
- ↑ Brazil. Berkley Center for Religion, Peace, and World Affairs. Архіўная копія ад 25.08.2011 г.
- ↑ "Religião como fator político está diminuindo", diz especialista à CNN. CNN Brasil (14.02.2025).
- ↑ Nascimento, Gilberto (09.07.2025) Universal e Assembleia de Deus já miram eleição de 2026 de olho na herança de Bolsonaro e em mais poder no Congresso. Intercept Brasil.
- 1 2 G1 — País tem menor nível de adeptos do catolicismo desde 1872, diz estudo. G1.globo.com (23.08.2011).
- ↑ Senado aprova acordo com o Vaticano. O Globo.
- ↑ Decreto nº 7.107, de 11 de fevereiro de 2010.. Casa Civil da Presidência da República.
- ↑ Teresa A. Meade A Brief History of Brazil. — Infobase Publishing, 2009. — ISBN 978-0-8160-7788-5
- ↑ David Levinson, Ethnic Groups Worldwide: A Ready Reference Handbook. — Greenwood Publishing Group, 1998. — ISBN 978-1-57356-019-1
- ↑ Jeffrey Lesser, Immigration, Ethnicity, and National Identity in Brazil, 1808 to the Present. — Cambridge University Press, 2013. — С. 150–55. — ISBN 978-0-521-19362-7
- ↑ Freyre, Gilberto. The Afro-Brazilian experiment: African influence on Brazilian culture // UNESCO Архіўная копія ад 30.05.2012 г.
- ↑ fflch.usp.br. Teatro da fé: Formas de representação religiosa no Brasil e no México do século XVI. Архіўная копія ад 24.07.2013 г.
- ↑ The Brazilian Baroque. Encyclopaedia Itaú Cultural. Архіўная копія ад 30.04.2011 г.
- ↑ Leslie Marsh, Brazilian Women's Filmmaking: From Dictatorship to Democracy. — University of Illinois Press, 2012. — ISBN 978-0-252-09437-8
- ↑ Hue, Jorge de Souza (1999). «Uma visão da arquitectura colonial no Brasil». Rio de Janeiro.
- ↑ Boxer, Charles Ralph (1962). «The Golden Age of Brazil, 1695–1750: Growing Pains of a Colonial Society». University of California Press.
- 1 2 Arquitetura. Arquitetura. Архіўная копія ад 08.09.2003 г.
- ↑ Claro, Mauro (2008). «Ambientes modernos. A casa modernista da Rua Santa Cruz, de Gregori Warchavchik, e outras casas da modernidade». In: Drops.
- ↑ Crocitti & Vallance 2012. С. 360.
- ↑ «Brazilian Literature: An Introduction». Embassy of Brasil — Ottawa.
- ↑ Candido; Antonio. (1970) «Vários escritos». São Paulo: Duas Cidades. — С. 18
- ↑ Caldwell, Helen (1970). «Machado de Assis: The Brazilian Master and his Novels». Berkeley, Los Angeles and London, University of California Press.
- ↑ Fernandez, Oscar (1971). «Machado de Assis: The Brazilian Master and His Novels. The Modern Language Journal, Vol. 55, No. 4. — С. 255—256.
- ↑ Kühl, Beatriz Mugayar (1998). «Arquitetura do ferro e arquitetura ferroviária em São Paulo: reflexões sobre a sua preservação». Atelie Editorial. — С. 202.
- ↑ Balderston, Daniel; Gonzalez, Mike (2004). «Encyclopedia of Latin American and Caribbean Literature, 1900–2003». Routledge. — С. 288.
- ↑ Sayers (1999). «Portugal and Brazil in Transitn». Literature. U of Minnesota Press.
- ↑ Eakin, Marshall C.; de Almeida, Paulo Roberto (2005). «Envisioning Brazil: A Guide to Brazilian Studies in the United States: Literature, Culture and Civilization». University of Wisconsin Press.
- ↑ Prêmio Camões de Literatura | Biblioteca Nacional. Bn.br. Архіўная копія ад 16.03.2016 г.
- ↑ Quem somos | Academia Brasileira de Letras. Academia.org.br (03.08.2014).
- 1 2 Brazilian Rhythms for Drumset. — Alfred Music Publishing, 1991. — ISBN 978-0-7692-0987-6
- ↑ Donna M. Di Grazia, Nineteenth-Century Choral Music. — Routledge, 2013. — ISBN 978-1-136-29409-9
- ↑ UNESCO Culture Sector – Intangible Heritage – 2003 Convention. Unesco.org.
- ↑ Larry Crook, Focus: Music of Northeast Brazil. — Taylor & Francis, 2009. — ISBN 978-0-415-96066-3
- ↑ Brazil From A TO Z: FORRÓ. Brazilian Experience (25.12.2015).
- ↑ Draper, Jack A. III Forró and redemptive regionalism from the Brazilian northeast: popular music in a culture of migration. — New York: Lang, 2010. — ISBN 978-1-4331-1076-4
- ↑ MacGowan, Chris; Pessanha, Ricardo The Brazilian Sound: Samba, Bossa Nova, and the Popular Music of Brazil. — Temple University Press, 1998. — С. 159–61. — ISBN 978-1-56639-545-8
- ↑ Our Patron's History: Awards. American Lambada Organization.
- ↑ Michael Campbell, Popular Music in America: The Beat Goes on. — Cengage Learning, 2011. — ISBN 978-0-8400-2976-8
- ↑ Gayle Kassing, History of Dance: An Interactive Arts Approach. — Human Kinetics 10%, 2007. — ISBN 978-0-7360-6035-6
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Azevedo, Aroldo O Brasil e suas regiões. — São Paulo: Companhia Editora Nacional, 1971.
- Crocitti, John J.; Vallance, Monique M. Brazil Today: An Encyclopedia of Life in the Republic. — ABC-CLIO, 2012. — ISBN 978-0-313-34672-9
- Fausto, Boris; Devoto, Fernando J. Brasil e Argentina: Um ensaio de história comparada (1850—2002). — São Paulo: Editoria 34, 2005. — ISBN 85-7326-308-3
- Gaspari, Elio A ditadura envergonhada. — São Paulo: Companhia das Letras, 2002. — ISBN 85-359-0277-5