Перайсьці да зьместу

Герб Ушачаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Ушачаў

Герб Ушачаў — геральдычны сымбаль Ушачаў, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Аўгустам Сасам 23 чэрвеня 1758: «у белым полі каля залатой ракі выява сьвятога Ляўрэна»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 26 ліпеня 2002. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №96.

Афіцыйнае апісаньне:

У срэбным полі барокавай тарчы выява Сьвятога Ляўрэна, за постацьцю залатая рака.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В серебряном поле барочного щита изображение Святого Лаврентия, за фигурой золотая река.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.