Алесь Дзятлаў
Алесь Дзятлаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1936 (88 гадоў) або 1936[1] в. Туркі, Бабруйскі раён |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст |
Гады творчасьці | 1956 — сёньня |
Жанр | проза |
Мова | беларуская мова[1] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзятлаў.
Але́сь Мікала́евіч Дзя́тлаў (нарадзіўся 3 чэрвеня 1936 году, в. Туркі, Бабруйскі раён) — беларускі пісьменьнік, журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сын настаўніка. Жыў у Пятровічах, а зь лета 1944 – на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. Навучаўся ў школе ў Цялушы.
У 1959 скончыў аддзяленьне журналістыкі БДУ. Працаваў у глыбоцкай раённай газэце «Сцяг камунізму» (1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 сябар сцэнарна-рэдакцыйнае калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 карэспандэнт рэспубліканскай газэты «Звязда», з 1980 рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода». Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1979.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкуецца з 1956. У 1970 было надрукавана апавяданьне ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесьцяў і апавяданьняў, нарысаў, фэльетонаў, твораў для дзяцей.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборнікі аповесьцяў і апавяданьняў:
- «Росы на паплаве» (1974)
- «Белы месяц сакавік» (1977)
- «Сьляды» (1981)
- «Начное неба ў ліпені» (1981)
- «Вяртаньне» (1987)
- «У верасьнёвы вечар» (1987)
- «Парог» (1993)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Dzjatlaŭ, Ales‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі