Перайсьці да зьместу

Апэрацыя Багратыён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апэрацыя Багратыён
Дата: 23 чэрвеня — 29 жніўня 1944
Месца: Беларусь, Летува, усходнія раёны Польшчы
Вынік: Перамога Чырвонай Арміі. Вызваленьне Беларусі і Летувы. Уступленьне савецкіх войскаў у Польшчу.
Супернікі
Сьцяг СССР СССР
Сьцяг Польшчы ПКНВ
Сьцяг Нямеччыны 1933 Трэці Райх
Сьцяг Румыніі Румынія
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына
Беларуская цэнтральная рада
Камандуючыя
Сьцяг СССР Іван Баргамян
Сьцяг СССР Іван Чарняхоўскі
Сьцяг СССР Георгі Захараў
Сьцяг СССР Канстанцін Ракасоўскі
Сьцяг СССР Георгі Жукаў
Сьцяг СССР Аляксандр Васілеўскі
Сьцяг Польшчы Зыгмунт Бэрлінг
Сьцяг Нямеччыны 1933 Эрнст Буш
Сьцяг Нямеччыны 1933 Вальтэр Модэль
Сьцяг Нямеччыны 1933 Георг Ганс Рэйнгарт
Сьцяг Нямеччыны 1933 Курт фон Ціпэльскірх
Сьцяг Нямеччыны 1933 Вінцэнц Мюлер
Сьцяг Нямеччыны 1933 Ганс Ёрдан
Сьцяг Нямеччыны 1933 Нікалаюс фон Форман
Сьцяг Нямеччыны 1933 Вальтэр Вайс
Франц Кушаль
Міхал Вітушка
Колькасьць
2,4 млн. чалавек[1]


36 тыс. гарматаў і мінамётаў
зв. 5 тыс. танкаў


зв. 5 тыс. самалётаў[2]
800 тыс.. чалавек


9500 гарматаў і мінамётаў
900 танкаў і САУ


1350 самалётаў[2]
Страты
178 507 забітымі/зьніклымі бязь вестак
587 308 параненымі[1]

2957 танкаў і САУ,
2447 гарматаў і мінамётаў
822 баявых самалётаў[2]
250 тыс. беззваротна
150 тыс. паранена[3]

«Апэра́цыя Багратыён» — буйнамаштабная наступальная апэрацыя савецкіх войскаў у гады Другой сусьветнай вайны, названая так у гонар расейскага палкаводца расейска-францускай вайны 1812 году Пятра Багратыёна. Адна з найбуйнейшых вайсковых апэрацыяў за ўсю гісторыю чалавецтва.

Апэрацыя «Багратыён» была праведзена 23 чэрвеня — 29 жніўня 1944 на Беларусі войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту (камандуючы — генэрал арміі І. Х. Баграмян), 3-га Беларускага (камандуючы — генэрал-палкоўнік Іван Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы — генэрал-палкоўнік І. Ф. Захараў) і 1-га Беларускага (камандуючы — генэрал арміі К. К. Ракасоўскі) франтоў з удзелам частак 1-й Польскай арміі, пры падтрымцы авіяцыі далёкага дзеяньня, Дняпроўскай вайсковай флятыліі.

Пасьпяховае наступленьне савецкіх войскаў прывяло да поўнага краху групы армій «Цэнтар» і страты 28 падразьдзяленьняў Вэрмахту.

Увосень 1943 — вясной 1944 году страты франтоў Чырвонай арміі на лініі Віцебск — Ворша — Магілёў перавысілі 330 000 вайскоўцаў забітымі, параненымі і зьніклымі бязь вестак[4].

  1. ^ а б Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 608 с. — (Архив). — 5000 ас. — ISBN 5-224-01515-4 БЕЛОРУССКАЯ СТРАТЕГИЧЕСКАЯ НАСТУПАТЕЛЬНАЯ ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН»
  2. ^ а б в Великая Отечественная война 1941—1945: Энциклопедия, глав. ред. М. М. Козлов. — М.: Сов. энциклопедия, 1985.
  3. ^ Михаил Поликарпов. Опэрация "Багратион", 23 ліпеня 2004
  4. ^ Вераніка Канюта. Вызваленьне: дух перамогі і горыч стратаў // Зьвязда : газэта. — 21 верасьня 2013. — № 178 (27543). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.