Кембрыдж
Кембрыдж | |||||
анг. Cambridge | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1 стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1951 | ||||
Былыя назвы: | да 400 — Duroliponte да 1000 — Grantebrycge да 1100 — Grentabrige ці Cantebrigge | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Мэр: | Джэры Бірд | ||||
Плошча: | 40,7 км² | ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 128 815 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3164,99 чал./км² | ||||
этнічны склад: | 74,5 % белыя брытанцы 1,1 % белыя ірляндцы 7,1 % іншыя белыя 2,4 % зьмяшаныя расы 8,4 % брытанскія азіяты 5,0 % кітайцы і іншыя 4,3 % чорныя брытанцы[1] (2014) | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
летні час: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 01223 | ||||
Паштовыя індэксы: | CB1 — CB5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′29″ пн. ш. 0°7′21″ у. д. / 52.20806° пн. ш. 0.1225° у. д.Каардынаты: 52°12′29″ пн. ш. 0°7′21″ у. д. / 52.20806° пн. ш. 0.1225° у. д. | ||||
Кембрыдж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйная бачына |
Ке́мбрыдж (па-ангельску: Cambridge, [ˈkeɪmˌbɹɪdʒ] — што азначае «мост праз раку Кам») — места ў Вялікабрытаніі, разьмешчаны на ўсходзе Ангельшчыны, у графстве Кембрыджшыр, зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам графства. Места знакамітае сваімі ўнівэрсытэтамі і акадэмічнымі коламі[2], тут знаходзіцца Кембрыдзкі ўнівэрсытэт — адзін з найстарэйшых і знакамітых унівэрсытэтаў сьвету, зь якім зьвязаныя 87 нобэлеўскіх ляўрэатаў[3].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кембрыдж разьмешчаны ў 70 км на поўнач ад Лёндану на раце Кам. Плошча места складае 41 км². Колькасьць насельніцтва гораду 128815 чалавек. Шчыльнасьць — 3164,99 чал./км².
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кембрыдж — старадаўняе места вядомае яшчэ зь 1 стагодзьдзя. Але паселішча існавала на гэтым месцы яшчэ да Рымскай імпэрыі. Першыя пацьверджаныя зьвесткі пра паселішча, рэшткі паляўнічай зброі, адносяцца да Позьняга Бронзавага Веку, 1000 р. да н. э. Існуюць археалягічныя сьведчаньні з Жалезнага Веку, што плямёны Белгі пасяліліся на Замкавай Гары ў 1 ст. да н. э.
Значнае разьвіцьцё гэтай тэрыторыі пачалося з рымскага ўварваньня ў Брытанію каля 40 р. н. э. Замкавая Гара Кембрыджу была зручным месцам для абароны ракі Кам і шляхоў, што праходзілі праз гэтую мясцовасьць. Праз паселішча праходзілі шляхі, якія злучалі Колчэстэр, Эсэкс з гарнізонамі ў Лінкальне. Рымскае паселішча называлася Durolipons.
Паселішча заставалася рэгіянальным цэнтрам на працягу 350 рокаў пасьля рымскага пэрыяду, прыкладна да 400 року. У гэтым рэгіёне да гэтага часу можна ўбачыць рымскія дарогі і сьцены.
Пасьля сыходу рымлян саксы захапілі землі вакол Замкавай Гары. Пра гэта сьведчаць артэфакты, якія знаходзілі ў месцах іх пахаваньняў у гэтым раёне. У сакскі пэрыяд Кембрыдж разьвіваўся дзякуючы добрым гандлёвым сувязям. Аднак у 7 стагодзьдзі наведвальнікі з суседняга Ілі, паведамляюць аб істотным заняпадзе ў Кембрыджы. Кембрыдж згадваецца ў англасаксонскай кроніцы пад назвай Grantebrycge. Гэта першае паведамленьне пра мост у Кембрыджы.
Згодна з кронікай Вікінгі зьявіліся ў Кембрыджы ў 875 року. Вікінгава права было ўсталявана ў Кембрыджы ў 878. Праз гандаль адбыўся хуткі рост Кембрыджу. За гэты пэрыяд цэнтар места ссунуўся з Замкавай Гары на левым беразе ракі ў Квэйсайд, што на правым беразе. Пасьля заканчэньня панаваньня вікінгаў і кароткачасовага вяртаньня да ўлады саксаў, імі была пабудаваная царква сьвятога Бэнэта ў 1025. Яна да гэтага часу стаіць на Бэнэт Стрыт.
Праз 2 рокі пасьля заваяваньня Ангельшчыны Вільгельмам Нарманскім была пабудаваная цьвердзь на Замкавай Гары. Як і іншыя месты ніжэйшага каралеўства, Кембрыдж трапіў пад кантроль караля і яго васалаў. Круглую царква была пабудаваная ў гэты пэрыяд. Пазьней імя места зьмянілася на Grentabrige або Cantebrigge, а рака, якая працякала скрозь яго называлася Гранта (Granta). Калі горад атрымаў сваю сучасную назву, рака Кам яшчэ называлася Гранта, больш за тое, цяпер яе таксама часам так называюць, толькі пазьней яе сталі называць па аналёгіі з горадам. Часта выкарыстоўваецца псэўда-лацінскі прыметнік cantabrigiensis (які скарачаюць да «Cantab»), што азначае «кембрыдзкі».
Адной зь першых навучальных установаў была Школа Пітагора (Pythagoras), заснаваная ў 1200, будынак якой да гэтага часу стаіць на землях Каледжа Сьв. Джона.
Заснаваньне ўнівэрсытэту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1209 року студэнты, што ўцяклі ад перасьледу ў Оксфардзе, перасяліліся ў Кембрыдж і заснавалі тут Кембрыдзкі ўнівэрсытэт разам з бібліятэкаю. Найстарэйшы каледж, які захаваўся і па гэты дзень, Пітэрхаўз, быў заснаваны ў 1284. Адзін з самых значных будынкаў у Кембрыджы, капэла Каралеўскага Каледжа, была заснаваная ў 1446 каралём Генрыхам VI. Будаўніцтва завяршылася ў 1515 за часамі кіраваньня Генрыха VIII.
Кембрыдж Юнівэрсіці Прэс атрымала ліцэнзію на кнігадрукаваньне ў 1534. Трубаправод Габсона, які першым пачаў пастаўляць пітную ваду да цэнтру места быў пабудаваны ў 1610. Часткова ён дажыў і да сёньняшняга часу. Шпіталь Адэнбрукс быў заснаваны ў 1719. Чыгунку і станцыю пабудавалі ў 1845. Па легендзе, унівэрсытэт паставіў умову да яе месцазнаходжаньня: станцыя мусіла быць досыць далёка ад цэнтру гораду, каб хуткі доступ да Лёндану не адцягваў студэнтаў ад заняткаў.
Нягледзячы на наяўнасьць унівэрсытэту, Кембрыдж не атрымаў статус места да 1951. У Кембрыджы няма катэдральнага сабору, які ў Вялікабрытаніі зьяўляецца традыцыйна абавязковым патрабаваньнем для прадастаўленьня такога статусу.
Кіраваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кембрыдж — немэтрапольнае места, кіруецца гарадзкой радай. Рада складаецца з 42 дэпутатаў, абраных у 14 акругах. На апошніх выбарах у гарадзкую раду прайшлі 14 лібэральных дэмакратаў, 25 прадстаўнікоў Лэйбарысцкай партыі, 2 незалежныя кандыдаты і адзін прадстаўнік партыі кансэрватараў[4]. У Кембрыджы таксама знаходзіцца Рада графства Кембрыджшыр.
Месты-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места | Краіна | Год падпісаньня дамовы |
---|---|---|
Гайдэльбэрг | Нямеччына | 1957 |
Сэгед | Вугоршчына | 1987 |
Ерэван | Армэнія | – |
Кембрыдж (Масачусэтс) | ЗША | – |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кембрыдж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў