29 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
29 чэ́рвеня — 181-ы дзень году (180-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 186 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1424 — Жыгімонт Карыбутавіч прыбыў у Прагу, дзе яго абвясьцілі каралём чэскім
- 1440 — Вялікім князем літоўскім, рускім і жамойцкім абраны Казімер Ягелончык
- 1518 — вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Поразаву Магдэбурскае права
- 1613 — дашчэнту згарэў лёнданскі тэатар «Глёбус»
- 1913 — Другая балканская вайна, якая цягнулася да 29 ліпеня
- 1916 — першы палёт самалёта «Боінг»
- 1919 — у Менску пры пэдагагічным інстытуце ўтварылася Менскае таварыства гісторыі і старажытнасьці
- 1940 — Рэпрэсіі ў БССР: адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сыбір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек
- 1941 — у Менску было заплянаванае ўрачыстае адкрыцьцё новага Камсамольскага возера і купальнага сэзону. Аднак пляны былі перакрэсьленыя вайной
- 1944:
- Нямецка-савецкая вайна: у Бабруйск увайшлі войскі Чырвонае Арміі
- Нямецка-савецкая вайна: пачатак Менскай апэрацыі, у выніку якой быў вызвалены Менск
- 1945 — пераход Закарпацьця з-пад юрысдыкцыі Чэхаславаччыны да УССР
- 1956 — амэрыканская акторка Мэрылін Манро выйшла замуж за пісьменьніка Артура Мілера
- 1958 — Бразылія ўпершыню перамагла ў чэмпіянаце сьвету па футболе
- 1974 — у Карэлічах адкрыўся краязнаўчы музэй
- 1976 — Сэйшэлы набылі незалежнасьць ад Злучанага каралеўства
- 1984 — уведзена ў эксплёатацыю першая лінія Менскага мэтрапалітэну
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1798 — Джакама Леапардзі, італьянскі рамантычны паэт, мысьляр-мараліст
- 1816 — Якаб ван Зёйлен ван Нэевэльт, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1849 — Сяргей Вітэ, дзяржаўны дзяяч Расейскай імпэрыі, граф, міністар фінансаў Расеі (1892—1903), старшыня Камітэта міністраў
- 1896 — Уладзіслаў Казлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, паэт, публіцыст
- 1900 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік і лётчык
- 1906 — Іван Чарняхоўскі, расейскі савецкі ваеначальнік, які камандаваў 3-м Беларускім фронтам
- 1913
- Часлаў Будзька, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, настаўнік
- Павал Рапапорт, расейскі археоляг, гісторык архітэктуры
- 1925
- Юры Астроўскі, беларускі акадэмік, дырэктар Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук, стваральнік Гродзенскай біяхімічнай школы
- Джорджа Напалітана, 11-ы прэзыдэнт Італьянскай рэспублікі
- 1926 — Хорхэ-Энрыке Адум, эквадорскі пісьменьнік, асабісты сакратар Паблё Нэруды
- 1930 — Славамір Мрожак, польскі драматург і празаік
- 1956 — Ніна Баршчэўская, беларускі мовазнавец, грамадзкі й культурны дзеяч
- 1962 — Мікола Маркевіч, беларускі журналіст, выдавец, палітык
- 1965 — Аляксандар Ельяшкевіч, украінскі палітык, народны дэпутат Украіны другога і трэцяга скліканьня
- 1972 — Саманта Сьміт, амэрыканская школьніца з штата Мэн, якая напісла ліст старшыні Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета і генэральнаму сакратару ЦК КПСС Андропаву
- Ніколь Шэрзінгер — амэрыканская, сьпявачка, аўтар песень, танцорка, музычны прадусар, мадэль і акторка, салістка гурта «The Pussycat Dolls»
- 1979 — Эндзі О’Браян, ірляндзкі футбаліст
- 1980 — Тэя Грэгарын, славенская біятляністка, бронзавая прызэрка Алімпійскіх гульняў 2014 году
- 1988 — Эвэр Банэга, аргентынскі футбаліст, гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны
- 1990
- Ксенія Санковіч, беларуская гімнастка, удзельніца Алімпійскіх гульняў
- Павал Санковіч, беларускі плывец, удзельнік Алімпійскіх гульняў
- 1992 — Сяргей Ігнатовіч, беларускі футбаліст, брамнік
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 64 ці 67 — Сьвяты Пётра, апостал, рымскі папа (традыцыйная дата)
- 1252 — Абэль, кароль Даніі
- 1315 — Раймунд Люліюс, каталёнскі місіянэр, паэт, філёзаф і тэоляг, адзін з найбольш уплывовых мысьляроў эўрапейскага высокага Сярэднявечча
- 1861 — Элізабэт Барэт Браўнінг, адна з найвыбітнейшых ангельскіх паэтак Віктарыянскай эпохі
- 1871 — Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археоляг, выдавец
- 1919 — Аляксандар Рагоза, расейскі генэрал ад інфатэрыі
- 1935 — Эдуард Пякарскі, расейскі вучоны, якутавед
- 1940 — Паўль Клеэ, нямецкі й швайцарскі мастак, графік, тэарэтык мастацтва, адна з найбуйнейшых фігураў эўрапейскага авангарду.
- 1958 — Фабіян Ярэміч, беларускі пасол у польскім Сойме, грамадзка-культурны дзеяч
- 1986 — Аўген Вярбіцкі, біяхімік, сябра Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША
- 1994 — Іван Ласкоў, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, гісторык
- 2004 — Кэтрын Гэпбэрн, амэрыканская акторка, вылучалася на прэмію «Оскар» 12 разоў і ганараваная гэтай прэміяй 4 разы
- 2016 — Вольга Караткевіч, беларуская літаратарка, журналістка, навуковы дзеяч
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нідэрлянды — Дзень вэтэранаў
- Сэйшэлы — Дзень незалежнасьці
- Расея — Дзень партызан і падпольшчыкаў