Вішнеў (Гарадзенская вобласьць)
Вішнеў | |
трансьліт. Višnieŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Вішнеўскі |
Насельніцтва: | 426 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231005 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′2″ пн. ш. 26°31′28″ у. д. / 54.71722° пн. ш. 26.52444° у. д.Каардынаты: 54°43′2″ пн. ш. 26°31′28″ у. д. / 54.71722° пн. ш. 26.52444° у. д. |
Вішнеў на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Вішнеў | |
![]() |
Ві́шнеў, Ві́шнева[1] — вёска ў Беларусі, на беразе возера Вішнеўскага. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 426 чал. Знаходзіцца за 32 км на поўнач ад Смаргоні.
Вішнеў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Тадэвуша ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Зьмест
Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Вішнева (польск. Wiszniewo[2], раней польск. Wiszniew).
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Вішнеў упамінаецца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзі як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскім ваяводзтве.
У розныя часы Вішневам валодалі Гідыговічы, Баганскія, Дуброўскія, Сулістроўскія.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вішнеў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У 1820 годзе Сулістроўскія збудавалі тут мураваны касьцёл Сьвятога Тадэвуша. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву «Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду».
На 1866 год у Вішневе было 49 двароў, на 1886 год — 34 двары, дзейнічалі царква і сынагога, працавалі шынок і крама. У 1892 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. У 1893 годзе побач зь мястэчкам існавала аднайменная сядзіба (17 жыхароў), дзе знаходзілася бібліятэка, у якой было каля 4 тыс. тамоў кнігаў. У 1905 годзе маёнткам валодалі Карловічы.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вішнеў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Вішнеў увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету Сьвірскага раёну (з 1959 году ў Смаргонскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут быў 121 двор, на 1 студзеня 2004 году — 167. У 2000-я гады Вішнеў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 289 чал., зь іх 259 каталікоў, 16 праваслаўных і 14 юдэяў[4]; 1880 год — 405 чал.; 1886 год — 412 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 240 чал.; 1970 год — 396 чал.; 1999 год — 472 чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 391 чал.[5]; 2010 год — 426 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Вішневе працуе сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
У 2001 годзе ў вёсцы збудавалі царкву Сьвятой Эўфрасiньні Полацкай.
Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўнае прадпрыемства — СВК «Савецкая Беларусь», які спэцыялізуецца на жывёлагадоўлі (буйная рагатая жывёла) і расьлінаводзтве (ячмень, кукуруза, авёс, жыта, пшаніца, бульба, гарох, лён і рапс). Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасьці (вытворчасьць вяршкоў, сьмятаны і малака).
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Празь вёску праходзіць шаша Р95. Курсуе рэйсавы аўтобус Смаргонь — Вішнева.
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вішнеўскае, нароўні з возерам Нарач, зьяўляецца адным з самых маляўнічых прыродных месцаў у Беларусі. Каля возера знаходзіцца база адпачынку[6] і дайвінг-база[7]. Таксама ёсьць пракат катамаранаў.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Касьцёл Сьвятога Тадэвуша (1820), помнік архітэктуры клясыцызму[8]; пры касьцёле — званіца, збудаваная ў 1811 годзе Крыштапам Сулістроўскім
- Капліца прыдарожная (XIX ст.)
- Парк
Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх (XVIII ст.)
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мечыслаў Карловіч (1876—1909) — кампазытар і дырыгент
Жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Міхал Эльвіра Андрыёлі (1836—1893) — мастак, графік
- Францішак Багушэвіч (1840—1900) — беларускі паэт
- Ян Карловіч (1836—1903) — лінгвіст, этнограф, музыказнаўца
- Альфрэд Ромэр (1832—1897) — маляр, скульптар
- Зыгмунт Чаховіч (1831—1907) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338.
- ^ Protokół z 25. posiedzenia KSNG (пол.)
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Wiszniew (2) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 623.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. С. 609.
- ^ Краткое описание — база отдыха Станкостроитель
- ^ Подводный клуб «Параллельный мир»
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. С. 571—572.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смаргонскага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. — 640 с. ISBN 985-11-0296-2.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вішнеў (Гарадзенская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|