Перайсьці да зьместу

Рэспубліка Карэя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўднёвая Карэя»)
Рэспубліка Карэя
лац. Respublika Kareja
па-карэйску: 대한민국
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Эгукга[d]
Дата заснаваньня: 15 жніўня 1948
Афіцыйная мова: карэйская мова і карэйская мова жэстаў[d][1]
Сталіца: Сэул
Форма кіраваньня: рэспубліка і прэзыдэнцкая рэспубліка
прэзыдэнт Рэспублікі Карэі[d][2]: Лі Чжэ М’ён[d]


Заканадаўчы орган: Нацыянальная асамблея Рэспублікі Карэя[d]
Выканаўчы орган: урад Рэспублікі Карэя[d]
Плошча:
  • 100 295 ± 1 км²
Насельніцтва:
Валюта: паўднёвакарэйская вона[d] і карэйскі мун[d]
СУП (2025)
па ППЗ: 3,363 трлн $[4]
па ППЗ на душу насельніцтва: 65 080 $[4]
намінальны: 1,859 трлн $[4]
намінальны на душу насельніцтва: 35 962 $[4]
Мэдыянны прыбытак: 40 861 $ і 58 008 000 Korean won[5]
Індэкс дэмакратыі: 8,16[6]
Каэфіцыент Джыні: 0,311 ± 0,001 і 31,4[7]
ІРЧП: 0,925[8]
Часавы пас: KST[d], UTC+9 і Азія/Сэул[d][9]
Аўтамабільны знак: ROK
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .kr і .한국[d]
Тэлефонны код: +82
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
korea.go.kr/main (кар.)
korea.net

Рэспу́бліка Карэ́я (па-карэйску: 대한민국, 大韓民國, Тэханмінгук) — дзяржава ў паўднёвай частцы Карэйскага паўвострава. Назва «Карэя» паходзіць ад Карэ, дынастыі, якая панавала паўвостравам у сярэднія вякі. Суседзямі Паўднёвай Карэі ёсьць Кітай на захадзе, Японія на ўсходзе, Паўночная Карэя на поўначы. Паўднёвая Карэя знаходзіцца на поўначы ўмеранага пояса ў пераважна горнай мясцовасьці. Яна ахоплівае агульную плошчу 99 313 км²[10], з насельніцтвам 50 мільёнаў. Сталіцай і найбуйнейшым горадам зьяўляецца Сэул, з насельніцтвам у амаль 10 мільёнаў чалавек.

Карэя кіравалася дынастыямі Карэ й Часонам, пакуль у 1910 годзе Карэйская імпэрыя не была скасавана й анэксавана Японіяй. Пасьля вызваленьня й акупацыі савецкімі й амэрыканскімі войскамі ў канцы Другой сусьветнай вайны, краіна была падзелена на Паўночную і Паўднёвую Карэю. Апошняя была створана ў 1948 годзе як дэмакратычная краіна, нягледзячы на палітычную нестабільнасьць у часы ваеннага рэжыму й ваеннага становішча, пакуль не была створана Шостая рэспубліка ў 1987 годзе.

Пасьля ўварваньня ў Паўднёвую Карэю войскаў з поўначы 25 чэрвеня 1950 году ў выніку вайны паміж двума Карэямі было складзена пагадненьня аб замірэньні, якое аднак так і не было падпісана. Мяжа паміж дзьвюма краінамі зьяўляецца найбольш моцна ўмацаванай у сьвеце[11]. Пасьля вайны эканоміка паўднёвай Карэі значна вырасла й краіна ператварылася ў буйны эканомічны цэнтар ня толькі Ўсходняй Азіі, але й сьвету[12].

Паўднёвая Карэя зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай, якая складаецца з шаснаццаці адміністрацыйных адзінак, і разьвітай краінай зь вельмі высокім узроўнем жыцьця. Гэта чацьвёртая паводле велічыні эканоміка ў Азіі й 15-я паводле намінальнага СУП, ці 12-я, паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці, найбуйнейшая эканоміка ў сьвеце[13]. Эканоміка базуецца на экспартна-арыентаванай вытворчасьцю электронікі, аўтамабілебудаваньня, караблебудаўніцтва, машыныбудаваньня, вырабаў нафтапрадуктаў і робататэхнікі. Паўднёвая Карэя зьяўляецца чальцом ААН, СГА, АЭСіР. Краіна таксама зьяўляецца адным з заснавальнікаў арганізацыі АЦЭС і саміту Ўсходняй Азіі.

Археалягічныя знаходкі паказваюць, што Карэйскі паўвостраў быў заселены чалавекам у пэрыяд раньняга палеаліту[14]. Карэйская гісторыя пачынаецца з заснаваньня Качасона ў 2333 годзе да н. э. Тан-гунам, у адпаведнасьці з карэйскай міталёгіяй[15]. Го Чо Сун пашырылася й ейным ягоным кантролем знаходзілася ня толькі паўночная частка Карэйскага паўвострава, а таксама некаторая частка Маньчжурыі. Пасьля шматлікіх канфліктаў з кітайскай дынастыі Хань, Го Чо Сун распалася, што прывяло да прота-трохпанскага пэрыяду Карэі.

Палац Кёнбакун ёсьць найбуйнейшым зь пяці вялікіх палацаў, пабудаваных у часы дынастыі Часон.

У першыя стагодзьдзі нашай эры панствы Пуё, Акчо, Тан’е й зьвяз Самхан займалі тэрыторыю паўвострава й паўднёвай Маньчжурыі. Аб’яднаньне трох каралеўстваў у адзіную Сыла ў VII стагодзьдзі н. э. прывяло да таго, што большая частка Карэйскага паўвострава знаходзіцца пад кантролем аб’яднанае Сылы[14], а Пархэ атрымала кантроль над паўночнай часткай Кагурэ.

У каралеўства Сыла квітнела ў гэтыя часы, разьвівалася паэзія й мастацтва, а таксама распаўсюджвалася будыйская культура. Адносіны паміж Карэяй і Кітаем заставалася адносна мірны працягу гэтага часу. Тым ня менш, Сыла аслабла пад узьдзеяньнем унутранай барацьбы й апынулася пад панаваньнем дынастыі Карэ ў 935 годзе. Пархэ, сусед Сылы на поўначы, быў створаны ў якасьці пераемніка дзяржавы Кагурэ. У пэрыяд росквіту, Пархэ кантраляваў вялікую частку Маньчжурыі й частку Далёкага Ўсходу Расеі, але каралеўства было захоплена кіданямі ў 926 годзе.

«Чыкчы» — першая кніга зробленая пры дапамозе мэталічнага друкаванага варштату.

Паўвостраў быў цалкам аб’яднаны імпэратарам Тхэчжо Карэ ў 936 годзе, а сталіца была перанесена ў старажытны Сэул. Як і Сыла, у Карэ таксама ўвага надавалася разьвіцьцю культуры, гэтак у 1377 годзе быў надрукаваны «Чыкчы», з дапамогай выкарыстаньня старога рухомага ў сьвеце тыпу мэталічнага друкаванага станка[16]. Мангольскае нашэсьце ў XIII стагодзьдзі значна паслабіла Карэ. Пасьля амаль 30-гадовай вайны, дынастыя Карэ працягвала панаваць у Карэі, аднак зрабілася васалам манголаў. Пасьля таго, як Мангольская імпэрыя была скасавана, цяжкая палітычная барацьба прывяла да зрушэньня дынастыі Карэ й усталяваньня дынастыі Часон ў 1392 годзе пасьля паўстаньня генэрала Лі Сон-Ге.

Першыя 200 гадоў панаваньня дынастыі Часон былі адзначаны адносна мірнымі гадамі, якія прывялі да стварэньня хангылю каролём Сэчжонам Вялікім ў XIV стагодзьдзі й ростам уплыву канфуцыянства ў краіне.

Паміж 1592 і 1598 гадамі японцы ўварваліся ў Карэю. Таятомі Хідэёсі, які кіраваў японскімі сіламі, спрабаваў уварвацца ў азіяцкі кантынэнт праз Карэю, але ў канчатковым выніку быў пераможаны кітайскім войскам дынастыі Мін. У гэтай вайне таксама назіраўся ўздым адмірала Лі Сун-сіна й ягонага знакамітага «чарапаха-карабля». У 1620-х і 1630-х гадох Часон пацярпелі ад нашэсьця маньчжураў, якія ў выніку заваявалі ўвесь Кітай. Пасьля чарговай сэрыі войнаў супраць Маньчжурыі, Часон выпрабавалі амаль 200-гадовы пэрыяд міру. Каралі Ёнджо і Чанчжо прывялі дзяржаву да адраджэньня магутнасьці дынастыі Часон.

Тым ня менш, апошнія гады панаваньня дынастыі Часон былі адзначаны залежнасьцю ад Кітая па зьнешніх сувязях і ізаляцыі ад зьнешняга сьвету. У XIX стагодзьдзі ізаляцыянісцкая палітыка Карэі заслужыла назву «Каралеўства Пустэльнік». Дынастыя Часон спрабавала абараніць сябе ад заходняга імпэрыялізму, але была вымушаны адкрыць свой гандаль. Пасьля Першай кітайска-японскай вайны й расейска-японскай вайны Карэя была акупаваная Японіяй з 1910 па 1945 гады. У канцы Другой сусьветнай вайны японцы здаліся на карысьць савецкіх і амэрыканскіх сілаў, якія занялі паўночную і паўднёвую паловы Карэя, адпаведна.

Пасьля падзелу

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Войскі ААН на вуліцах Сэула ў 1950 гозе

Нягледзячы на ​​першапачатковы плян адзінай Карэі ў 1943 годзе, які быў прадугледжаны згодна з Каірскай дэклярацыяй, эскаляцыя халоднай вайны паміж Савецкім Саюзам і Злучанымі Штатамі ў рэшце рэшт прывяла да стварэньня асобных урадаў, кожны са сваёй ідэалёгіяй, што прывяло да падзелу Карэі на два палітычных утварэньня ў 1948 годзе: Паўночную Карэю й Паўднёвую Карэю. На поўначы былы антыяпонскі партызан і камуністычны дзяяч Кім Ір Сэн прыйшоў да ўлады праз падтрымку з боку Савецкага Саюза. На поўдні былі праведзены выбары пад наглядам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, была абвешчаная Рэспубліка Карэя, і Лі Сын Ман уступіў на пасаду як першы прэзыдэнт краіны. У сьнежні Генэральная Асамблея ААН абвесьціла толькі гэты ўрад законным для ўсёй Карэі[17].

25 чэрвеня 1950 году Паўночная Карэя ўварвалася ў Паўднёвую Карэю, што выклікала Карэйскую вайны, першы буйны канфлікт халоднай вайны. У той час Савецкі Саюз байкатаваў Арганізацыю Аб’яднаных Нацыяў (ААН), тым самым пазбаўляючыся свайго права вета. Гэта дазволіла ААН умяшацца ў грамадзянскую вайну, калі стала ясна, што вышэйшыя паўночнакарэйскія войскі жадаюць захапіць усю Карэю. Савецкі Саюз і Кітай аказвалі падтрымку Паўночнай Карэі, а з боку паўночнікаў удзельнічалі ў баях кітайскія войскі. Пасьля вялізных стратаў сярод грамадзянскага насельніцтва як на поўначы, гэтак і на поўдні, вайна ў канчатковым выніку зайшла ў тупік. Перамір’е 1953 году, якое гэтак і не было падпісана з боку Паўднёвай Карэі, падзел паўвострава рабіўся ўздоўж дэмілітарызаванай зоны ў арыгінальнай дэмаркацыйнай лініі. Мірная дамова не была падпісана паміж гэтымі краінамі, у выніку чаго тэхнічна яны застаюцца ў стане вайны. Паводле некаторых падлікаў 2,5 мільёна чалавек памерлі падчас Карэйскай вайны[18].

У 1960 годзе студэнцкае паўстаньне прывяло да адстаўкі самадзяржаўнага прэзыдэнта Лі Сын Мана. Пэрыяд палітычнай нестабільнасьці быў скончаны ў выніку вайсковага перавароту генэрала Пак Чжон Хі ў адносінах да слабага й неэфэктыўнага ўраду ў наступным годзе. Парк займаў пасаду прэзыдэнта да свайго забойства ў 1979 годзе, правёўшы значныя эканамічныя рэформы, што садзейнічалі хуткаму экспартнаму эканамічнаму росту, а таксама праводзячы сур’ёзныя палітычныя рэпрэсіі. Пак падвяргаўся жорсткай крытыцы як бязьлітасны ваенны дыктатар, нягледзячы на тое, што карэйская эканоміка разьвівалася значнымі тэмпамі падчас ягонага знаходжаньня на пасадзе.

Тапаграфічная мапа Паўднёвай Карэі

Паўднёвая Карэя займае паўднёвую частку Карэйскага паўвострава, якая распасьціраецца на 1100 км ад азіяцкага мацерыка. Паўвостраў мае горны рэльеф з боку бліжэйшага да Японскага мора на захадзе. З усходняга боку ад паўвострава месьціцца Жоўтае мора. Паўднёвы ўскраек паўвострава знаходзіцца ля Карэйскага праліва. Краіна, разам з усімі сваімі астравамі, разьмешчана паміж 33° і 39° пн. ш. і 124 ° і 130 ° у. д. Агульная плошча краіны складае 99,3 км²[19].

Паўднёвая Карэя можа быць падзелена на чатыры асноўных рэгіёны: усходні рэгіён высокіх горных хрыбтоў і вузкіх прыбярэжных раўнінаў, заходні рэгіён шырокіх прыбярэжных раўнінаў, рачных басэйнаў і пагоркаў, паўднёва-заходні рэгіён гораў і далінаў, а таксама паўднёва-ўсходні рэгіён у шырокім басэйне ракі Нактанган[20]. Тэрыторыя Паўднёвай Карэі ў асноўным горная, большасьць зямель не прыдатныя для земляробства. Нізіны, разьмешчаныя ў асноўным на захадзе й паўднёвым усходзе, складае толькі 30% ад агульнай плошчы зямель.

Каля трох тысячаў астравоў і выспаў, якія зьяўляюцца ў асноўным малымі й незаселенымі, ляжаць ля заходняга й паўднёвага ўзьбярэжжа Паўднёвай Карэі. Чэджу-да знаходзіцца ў 100 кілямэтрах ад паўднёвага ўзьбярэжжа Паўднёвай Карэі. Гэта самы вялікі востраў краіны, з плошчай у 1845 км². Чэджу таксама зьяўляецца месцам знаходжаньня самай высокай кропкі Паўднёвай Карэі: Халасан, патухлага вулькана, які дасягае вышыні ў 1,95 кілямэтраў над узроўнем мора.

Паўднёвая Карэя мае 20 нацыянальных паркаў і папулярных месцаў прыроды, як чайныя палі Пасон, бухта Сунчхон, а таксама першы нацыянальны парк Чырысан[21].

Ручай у Чхонгечхоне ў цэнтры Сэулу.

На працягу першых 20 гадоў хвалевага разьвіцьця Паўднёвай Карэі, былі зроблены невялікія намаганьні для захаваньні навакольнага асяродзьдзя[22]. Неабмежаваная індустрыялізацыя й разьвіцьцё гарадоў прывяло да абязьлесеньня й зьнішчэньня водна-балотных угодзьдзяў[23]. Тым ня менш, у апошнія часы былі зроблены намаганьні да збалянсаваньня гэтых праблемаў, у прыватнасьці ўрад выдзеліў 84 млрд даляраў на пяцігадовы праект зялёнага росту, які накіраваны на павышэньне энэргаэфэктыўнасьці й разьвіцьцё зялёных тэхналёгіяў.

Эканамічная стратэгія на зялёныя тэхналёгіі ўяўляе сабой усёабдымную перапрацоўку эканоміцы Паўднёвай Карэі, выкарыстоўваючы каля двух адсоткаў ад СУП краіны. Ініцыятыва азеляненьня ўключае ў сябе такія намаганьні, як забесьпячэньне агульнанацыянальнай роварнай сеткі, выкарыстаньне сонечнай і ветравой энэргіі, зьніжэньне колькасьці залежных ад нафты транспартных сродкаў, захаваньне энэргіі сонечнага сьвятла й шырокае выкарыстаньне экалягічна чыстых тэхналёгіяў, як то сьвятлодыёды ў галіне электронікі і асьвятленьня[24]. У краіне, якая ўжо зьяўляецца найбольш інтэрнэтызаванай краінай у сьвеце, існуюць пляны па стварэньні агульнанацыянальнай сеткі наступнага пакаленьня, якая будзе ў 10 разоў хутчэйшай, чым шырокапалосныя сродкі для таго, каб паменшыць спажываньне энэргіі[24].

Нацыянальная асамблея Паўднёвай Карэі.

Паводле цяперашняй канстытуцыі дзяржаву часам называюць Шостая Рэспубліка Паўднёвай Карэі. Як і ў многіх дэмакратычных дзяржавах[25], урад Паўднёвай Карэі падзелены на тры галіны: выканаўчую, судовую й заканадаўчую. Выканаўчая й заканадаўчая ўлады працуюць у асноўным на нацыянальным узроўні, хоць і розныя міністэрствы ў органах выканаўчай улады таксама ажыцьцяўляюць лякальныя функцыі. Мясцовыя органы ўлады зьяўляюцца паўаўтаномнымі і ўтрымоўваюць свае ўласныя выканаўчыя й заканадаўчыя ўлады. Судовая ўлада працуе на нацыянальным і мясцовым узроўнях. Паўднёвая Карэя зьяўляецца канстытуцыйна дэмакратычнай краінай.

Структура ўрада Паўднёвай Карэі вызначаецца паводле канстытуцыі. Гэты дакумэнт быў перагледжаны некалькі разоў з моманту ягонага першага апублікаваньня ў 1948 годзе. Тым ня менш, ён захаваў шматлікія характарыстыкі, і за выключэньнем нядоўгай гісторыі Другой Рэспублікі Паўднёвай Карэі, у краіне заўсёды існавала прэзыдэнцкая сыстэма зь незалежным выканаўчым органам[26]. Першыя прамыя выбары таксама былі праведзены ў 1948 годзе. Нягледзячы на тое, што Паўднёвая Карэя перажыла шэраг ваенных дыктатур з 1960-х да 1980-х гадоў, з тых часоў яна ператварылася ў краіну з пасьпяховай лібэральнай дэмакратыяй.

Прэзыдэнт і парлямэнт

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Прэзыдэнт ёсьць главой дзяржавы ў Рэспубліцы Карэі. Цяперашні прэзыдэнт Лі Чжэ М’ён быў абраны ў 2025 годзе.

Аднапалатны Нацыянальная асамблея (300 месцаў). 243 дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сыстэме з адноснай большасьцю галасоў у аднамандатных акругах, 46 — па нацыянальных партыйных сьпісах з 5% бар’ерам. Тэрмін дэпутацкіх паўнамоцтваў — 4 гады. Выбары ў парлямэнт пачалі праводзіцца з 1950 году. 5 сьнежня 2011 году Дэмакратычная працоўная партыя аб’ядналася з партыяй народнага ўдзелу і адной з фракцый Новай прагрэсыўнай партыі, каб утварыць Аб’яднаную прагрэсіўную партыю[27]. 17 лютага 2020 году кансэрватыўная партыя «Ханара» («Партыя вялікай краіны») аб’ядналася зь некалькімі іншымі партыямі для ўтварэньня Аб’яднанай партыі будучыні[28]. Ад 2020 году мінімальны ўзрост, зь якога грамадзяне набываюць права галасаваць паніжаны ад 19 да 18 гадоў[29].

Замежныя дачыненьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Былы міністар замежных справаў Рэспублікі Карэі Пан Гі Мун, які з 2007 па 2016 гады займаў пасаду Генэральнага сакратара ААН.

Рэспубліка Карэя ёсьць сябрам Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў з 1991 году, калі яна стала дзяржавай-сябрам арганізацыі адначасна з Паўночнай Карэяй. 1 студзеня 2007 году былы міністар замежных справаў краіны Пан Гі Мун заняў пасаду Генэральнага сакратара ААН ды заставаўся на гэтай пасадзе да 2016 году. Паўднёвая Карэя займела сувязі з Асацыяцыяй дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі як сябар пашыранай групы АСЭАН-Плюс тры, то бок органа назіральнікаў, а таксама краіна бярэ ўдзел ва Ўсходнеазіяцкіх самітах. У лістападзе 2009 году Рсэпубліка Карэя далучылася да Камітэту садзейнічаньня разьвіцьцю АЭСіР, што стала першым выпадкам, калі былая краіна-атрымальніца дапамогі далучылася да групы ў якасьці сябра, які гэтую дапамога надае. Краіна ўзяла ўдзел у сустрэчы Групы дваццаці, якая ладзілася ў Сэуле ў лістападзе 2010 году. У тым жа годзе Рэспубліка Карэя і Эўрапейскі Зьвяз склалі пагадненьне аб свабодным гандлі (FTA) дзеля скарачэньня ўласных гандлёвых бар’ераў. У 2014 годзе краіна ўклала пагадненьне аб свабодным гандлі з Канадай і Аўстраліяй, а ў 2015 годзе зрабіла тое самае з Новай Зэляндыяй. У кастрычніку 2023 году Паўднёвая Карэя і Вялікабрытанія дамовіліся падоўжыць пэрыяд нізкіх або нулявых тарыфаў на двухбаковы гандаль таварамі з такімі ж умовамі, якія былі ў час, калі Вялікабрытанія была часткай Эўрапейскага Зьвязу[30].

Стасункі з Паўночнай Карэяй

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’яднаная зона бясьпекі на мяжы паміж Рэспублікай Карэяй і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай.

Паўночная і Паўднёвая Карэі прэтэндуюць на цалкавіты сувэрэнітэт над усім паўвостравам і прылеглымі астравамі[31]. Не зважаючы на ўзаемную варожасьць, намаганьні па прымірэньні працягваліся з моманту першапачатковага падзелу паміж краінамі. Такія палітычныя дзеячы, як Кім Ку, імкнуліся прымірыць два ўрады нават па Карэйскай вайне[32]. Праз працяглы стан варожасьці па вайне краіны склалі і ўхвалілі пагадненьне аб мірным урэгуляваньні[33]. 4 кастрычніка 2007 году Но Му Хён і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір падпісалі васьміпунктнае пагадненьне па пытаньнях сталага міру, перамоваў на высокім узроўні, эканамічнай супрацы, аднаўленьня чыгуначных зносінаў, аўтамабільных і паветраных перавозак, а таксама стварэньні сумеснай алімпійскай каманды[33].

Не зважаючы на палітыку «Сонечнага сьвятла» і намаганьні ў замірэньні, прагрэс быў ускладнены выпрабаваньнямі ракет Паўночнай Карэяй у 1993, 1998, 2006, 2009 і 2013 гадах. Да пачатку 2009 году стасункі былі дзяржавамі былі вельмі напружанымі. Паведамлялася, што Паўночная Карэя разгарнула ракеты[34], спыніла свае былыя пагадненьні з Паўднёвай Карэяй[35], і пагражала суседзям і ЗША, каб тыя не заміналі запуску ўласнага спадарожніка[36]. Паўночная і Паўднёвая Карэі тэхнічна ўсё яшчэ знаходзяцца ў стане вайны, бо аніколі не складалі мірнай угоды па Карэйскай вайне, таму маюць самую ўмацаваную мяжу ў сьвеце[37]. У студзені 2024 году ў адказ на ўзмацненьне напружанасьці Паўночная Карэя адмовілася ад плянаў мірнага аб’яднаньня і назвала Паўднёвую Карэю найбольш варожай краінай для Паўночнай Карэі[38][39].

Стасункі зь Японіяй

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сустрэча прэзыдэнта Рэспублікі Карэі Мун Чжэ Ін з прэм’ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ ў 2018 годзе.

Карэя і Японія мелі складаныя адносіны з старажытных часоў, але таксама і значны культурны абмен, прычым Карэя выступала ў якасьці брамы паміж Усходняй Азіяй і Японіяй. Сучаснае ўспрыманьне Японіі ў значнай ступені вызначаецца 35-гадовай калянізацыяй Карэі Японіяй у XX стагодзьдзі, якая ў Рэспубліцы Карэі звычайна ўспрымаецца як вельмі нэгатыўная. Адразу па здабыцьці незалежнасьці ў канцы Другой сусьветнай вайны ў 1945 годзе паміж Рэспублікай Карэяй і Японіяй не было афіцыйных дыпляматычных дачыненьняў. У рэшце рэшт, у 1965 годзе краіны склалі базавы дагавор аб дачыненьнях паміж Японіяй і Рэспублікай Карэяй, каб усталяваць дыпляматычныя стасункі. Сёньня Японія ёсьць трэцім паводле велічыні гандлёвым партнэрам Паўднёвай Карэі, а экспарт з Карэі ў Японію ў 2016 годзе складаў 46 мільярдаў даляраў ці 12% ад агульнага экспарту.

Такія даўнія праблемы, як ваенныя злачынствы Японіі супраць карэйскіх мірных жыхароў, фальсыфікацыя гісторыі ў японскіх падручнікаў, датычна да лютасьці Японіі ў час Другой сусьветнай вайны, тэрытарыяльныя спрэчкі вакол скалаў Лянкур[40], візыты японскіх палітыкаў у храм Ясукуні, дзе ўшаноўваюць памяць цывільных асобаў і вайскоўцаў Японіі, якія загінулі падчас вайны, працягваюць пагаршаць карэйска-японскія дачыненьні. Скалы Лянкур былі першымі карэйскімі тэрыторыямі, якія былі гвалтоўна калянізаваныя Японіяй у 1905 годзе. Не зважаючы на тое, што яны былі вернутыя Карэі разам з астатняй ейнай тэрыторыяй у 1951 годзе паводле Сан-Францыскага дагавора, Японія не адмаўляецца ад сваіх правоў на скалы[41]. У 2009 годзе ў адказ на візыты прэм’ер-міністра Дзюньіціра Каідзумі ў храм Ясукуні прэзыдэнт Карэі Но Му Хён прыпыніў усе перамовы на найвышэйшым узроўні паміж Паўднёвай Карэяй і Японіяй у 2009 годзе[42]. Саміт паміж лідэрамі краінаў нарэшце адбыўся 9 лютага 2018 году падчас зімовых Алімпійскіх гульняў, якія ладзіліся ў Карэі[43]. Рэспубліка Карэя зьвярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) з просьбай забараніць японскі імпэрскі сьцяг на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё[44][45], на што МАК заявіў, што спартовыя стадыёны мусяць быць вольнымі ад любых палітычных дэманстрацый[46].

Штаб-кватэра Самсунг у Сэуле.

Эканоміка Рэспублікі Карэі на 2023 год была 14-й у сьвеце паводле ВУП, разьлічваючы яго паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці, і 14-й у сьвеце паводле намінальнага ВУП[47]. У пераліку на душу насельніцтва ВУП вырас з 100 даляраў ЗША ў 1963 годзе, да больш за 33 000 даляраў ЗША ў 2013 годзе. Гэта разьвітая краіна з эканомікай з высокім узроўнем прыбытку і найбольш індустрыялізаваная краіна сярод дзяржаваў АЭСіР. Рэспубліка Карэя стала сябрам АЭСіР у 1996 годзе[48]. Паўднёвакарэйскія брэнды, як то LG Electronics і Samsung, вядомыя на міжнародным узроўні, таму краіна займела добрую рэпутацыю дзякуючы якаснай электроніцы і іншым прамысловым таварам[49].

Будынак Банка Карэі, які мае фунцыі нацыянальнага банка краіны.

Ключавыя напрамкі паўднёвакарэйскай эканомікі за шасьцідзесяцігадовую гісторыю існаваньня дзяржавы моцна зьмяніліся. У 1940-х гадах эканоміка краіны абапіралася пераважна на сельскую гаспадарку і лёгкую прамысловасьць. Цягам наступных некалькіх дзесяцігодзьдзяў акцэнт зрушыўся ў бок лёгкай прамысловасьці і вытворчасьці тавараў народнага спажываньня, а ў 1970-х і 1980-х гадах — у бок цяжкай прамысловасьці. На працягу 30 гадоў пасьля таго як прэзыдэнт краіны Пак Чон Хі ў 1962 годзе абвесьціў пачатак першай пяцігодкі, эканоміка краіны расла вельмі высокімі тэмпамі, а сама структура эканомікі моцна зьмянілася. Усё гэта стала мажлівым у тым ліку дзякуючы вялізным інвэстыцыям у адукацыю, што ператварыла краіну з бракам непісьменнасьці сярод вялікай масы насельніцтва ў буйны міжнародны тэхналягічны цэнтар. Магутны эканамічны рост у 1980-х гадах запаволіўся да канца дзесяцігодзьдзя. Да таго часу эканамічны рост запаволіўся да 6,5% у год, а з ростам заработнай платы насельніцтва вырасла і інфляцыя. Як і ў іншых высокаразьвітых краінах, да пачатку 1990-х гадоў сфэра паслуг стала дамінуючай у эканоміцы краіны, а цяпер яна складае дзьве траціны ўсяго ВУП. Не зважаючы на сур’ёзныя страты ад азіяцкага фінансавага крызісу 1997 году, краіна здолела хутка аднавіцца і пасьля гэтага краіна патроіла свой ВУП[50].

Рэспубліка Карэі яшчэ заставалася адной з самых хуткарослых сярод разьвітых краінаў у 2000-х гадах, разам з Ганконгам, Сынгапурам і Тайванем, трыма іншымі азіяцкімі тыграмі[51]. Сёньня карэйская эканоміка мае высокакваліфікаваную працоўную сілу і ёсьць адной з самых адукаваных краінаў у сьвеце з адным з самых высокіх адсоткам грамадзянаў, якія маюць вышэйшую адукацыю[52]. Эканоміка Паўднёвай Карэі моцна залежыць ад міжнароднага гандлю, гэтак у 2014 годзе краіна была пятым паводле велічыні экспартэрам і сёмым паводле велічыні імпартэрам у сьвеце. Акрамя таго, дзяржава мае адзін з найбуйнейшых у сьвеце валютных рэзэрваў[53]. Не зважаючы на высокі патэнцыял росту эканомікі і відавочную структурную стабільнасьць, крэдытны рэйтынг краіны на фондавым рынку церпіць праз ваяўнічасьць з боку Паўночнай Карэі[54][55]. Акрамя таго, Рэспубліка Карэя была адной зь нямногіх разьвітых краін, якім атрымалася пазьбегнуць рэцэсіі ў час фінансавага крызісу 2008 году[56]. У 2024 годзе на атамныя электрастанцыі прыпадала 31,7% вытворчасьці электраэнэргіі ў Паўднёвай Карэі[57].

АЭС Коры ў Пусане ёсьць наймагутнейшай атамнай электрастанцыяй у Рэспубліцы Карэі.

На 2010 год Рэспубліка Карэя была пятым паводле велічыні вытворцам атамнай энэргіі ў сьвеце і трэцім паводле велічыні ў Азіі[58]. Гэтая галіна ёсьць пастаўніком 45% усёй сваёй вытворчасьці электраэнэргіі, таму ядзерныя дасьледаваньні вельмі актыўныя, у тым ліку робяцца дасьледаваньні розных перадавых рэактараў, у тым ліку малых модульных рэактараў, хуткіх/трансмутаваных рэактараў на вадкіх мэталах і высокатэмпэратурных рэактараў дзеля генэрацыі вадароду. Тэхналёгіі вытворчасьці паліва і апрацоўкі адкідаў таксама былі распрацаваныя лякальна. Краіна актыўна бярэ ўдзел у праекце Міжнароднага экспэрымэнтальнага тэрмаядзернага рэактара[59].

Рэспубліка Карэя таксама займаецца экспартам сваіх напрацовак у стварэньні ядзерных рэактараў, склаўшы пагадненьні з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі аб будаўніцтве і абслугоўваньні чатырох перадавых ядзерных рэактараў[60], а таксама зь Ярданіяй аб дасьледчым ядзерным рэактары[61][62] ды з Аргентынай аб будаўніцтве і рамонце цяжкаводных ядзерных рэактараў[63][64]. Паўднёвая Карэя таксама мела перамовы з Турэччынай аб будаўніцтве двух ядзерных рэактараў[65].

Паўднёвай Карэі не дазваляецца самастойна ўзбагачаць уран або распрацоўваць традыцыйныя тэхналёгіі ўзбагачэньня ўрану праз палітычны ціск ЗША[66], у адрозьненьне ад большасьці буйных ядзерных дзяржаваў, як то Японіі, Нямеччыны і Францыі, якія ёсьць канкурэнтамі карэйцам на міжнародным ядзерным рынку. Гэтая перашкода для ўласнай ядзернай прамысловасьці Паўднёвай Карэі выклікала пэрыядычныя дыпляматычныя спрэчкі паміж двума хаўрусьнікамі. Не зважаючы на посьпех у экспарце сваіх ядзерных тэхналёгіяў дзеля вытворчасьці электраэнэргіі і ядзерных рэактараў, яна ня можа скарыстацца рынкам ядзерных узбагачальных установак і нафтаперапрацоўчых заводаў, што перашкаджае ёй надалей пашыраць свой экспартны патэнцыял. Рэспубліка Карэя шукала ўнікальныя тэхналёгіі, як то піраапрацоўка, каб абыйсьці гэтыя перашкоды і знайсьці больш зыскоўныя шляхі[67].

Краіна займае другі радок у рэйтынгу кантынэнтальнай азіяцкай краіны ў Індэксе сеткавай падрыхтаванасьці Сусьветнага эканамічнага форуму пасьля Сынгапуру. Гэты паказьнік прызначаны дзеля вызначэньня ўзроўню разьвіцьця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў. Агулам у сьвеце паводле гэтага рэйтынгу карэйская дзаржава трымае 9-е месца ў сьвеце[68].

Навука і тэхналёгіі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тэлевізар вытворчасьці карэйскай кампаніі LG, якая ёсьць адна зь лідэраў на сусьветным рынку.

Навукова-тэхналягічнае разьвіцьцё ў Паўднёвай Карэі пачалося не адразу, бо краіна мела шмат неразьвязаных праблемаў, як то падзел Карэі на дзьве часткі ды наступствы Карэйскай вайны, якая адбылася адразу па здабыцьці незалежнасьці. Толькі ў 1960-х гадах, пры дыктатуры Пак Чон Хі, эканоміка Рэспублікі Карэі хутка пайшла ўгару дзякуючы індустрыялізацыі і стварэньню карпарацыў паводле схемы чэболяў, як то Samsung, LG і SK. З моманту індустрыялізацыі эканомікі Паўднёвая Карэя сканцэнтравалася на тэхналягічных карпарацыях, што падтрымлівалася разьвіцьцём інфраструктуры з боку ўрада.

Рэспубліка Карэя трымае лідэрства ў АЭСіР паводле колькасьці выпускнікоў у галіне навукі і тэхнікі[69]. З 2014 па 2019 гады краіна займала першае месца сярод самых інавацыйных краінаў у індэксе інавацыяў Bloomberg[70]. У 2025 годзе краіна займала 4-ы радок у Глябальным індэксе інавацыяў[71][72]. Рэспубліка Карэя сёньня вядомая як стартавая пляцоўка сталага мабільнага рынку, які дазваляе распрацоўнікам атрымліваць выгаду ад рынку, дзе існуе вельмі мала тэхналягічных абмежаваньняў. У краіне назіраецца ўзрослая тэндэнцыя вынаходніцтва новых відаў мэдыя ці праграмаў з выкарыстаньнем інтэрнэт-інфраструктуры 4G і 5G. З улікам створанай інфраструктуры, патрэбнай для задавальненьня насельніцтва з высокай шчыльнасьці расьсяленьня, што поруч з высокімі прыбыткамі, тэхналягічныя стартапы, якія базуюцца выключна ў Паўднёвай Карэі, часта дасягаць ацэнкі ў 1 мільярд даляраў і вышэй, што звычайна лічыцца пікам для стартапаў[73].

Агульныя выдаткі на дасьледаваньні і распрацоўкі вырасьлі з прыкладна 3,9% ВУП у 2013 годзе да больш чым 4,9% у 2022 годзе і, такім чынам, Рэспубліка Карэя сталася другой паводле велічыні дзяржавай у сьвеце, якая выдаткавала столькі грошы на дасьедваньні, саступаючы ў гэтым толькі Ізраілю. У 2023 годзе ўрад абвесьціў аб скарачэньні выдаткаў прыкладна на 11% на 2024 год і намеры пераарыентаваць рэсурсы на новыя ініцыятывы, сярод якіх былі вылучаныя будаўніцтва ракет, правядзеньне біямэдычных дасьледаваньняў і разьвіцьцё біятэхналягічных інавацыяў на ўзор ЗША[74].

Робат, распрацаваны ў Рэспубліцы Карэі.

Робататэхніка ўваходзіць у сьпіс асноўных нацыянальных навукова-дасьледчых і распрацоўчых праектаў з 2003 году[75]. У 2009 годзе ўрад абвесьціў аб плянах стварэньня паркаў, прысьвечаных робатам, у Інчхоне і Масане з выкарыстаньнем дзяржаўнага і прыватнага фінансаваньня[76]. У 2005 годзе Карэйскі інстытут перадавых навук і тэхналёгіяў распрацаваў другога ў сьвеце хадзячага гуманоіднага робата HUBO. Каманда Карэйскага інстытута прамысловых тэхналёгіяў распрацавала першага карэйскага андроіда EveR-1 у траўні 2006 году[77]. На зьмену EveR-1 прыйшлі больш складаныя мадэлі з палепшанымі рухамі і зрокам[78][79].

Аэракасьмічная галіна

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З 1992 году Рэспубліка Карэя запусьціла некалькі спадарожнікаў, усе зь якіх былі запушчаны з выкарыстаньнем замежных ракетаносьбітаў і стартавых пляцовак, у прыватнасьці, «Арыран-1» у 1999 годзе і «Арыран-2» у 2006 годзе былі запушчаныя дзякуючы касьмічнага партнэрства з Расеяй[80]. «Арыран-1» быў страчаны ў космасе ў 2008 годзе пасьля дзевяці гадоў службы[81]. У красавіку 2008 году І Со Ён стала першай карэйкай, якая зьдзейсьніла палёт у космас на борце расейскага карабля «Саюз ТМА-12»[82][83].

У чэрвені 2009 году ў Кахыне быў пабудаваны першы карэйскі касмадром Нара[84]. Пасьля двух папярэдніх няўдалых спробаў запуск ракеты «Нара-1» у студзені 2013 году стаў пасьпяховым[85]. Намаганьням па стварэньні ўласнай касьмічнай ракеты-носьбіта часта замінаў сталы палітычны ціск з боку ЗША, якія цягам многіх дзесяцігодзьдзяў перашкаджалі паўднёвакарэйскім праграмамаў распрацоўкі ракет[86], бо ЗША мелі засьцярогі праз магчымую сувязь такіх распрацовак з сакрэтнымі вайсковымі праграмамі па стварэньні балістычных ракет, якія, як неаднаразова даводзіла Карэя, не парушалі рэкамэндацыі па дасьледаваньнях і распрацоўках, прадугледжаныя пагадненьнямі паміж ЗША і Карэяй аб пэўных абмежаваньні[87].

21 кастрычніка 2021 году быў пасьпяхова запушчаны яшчэ адзін ракета-носьбіт «Нуры», што зрабіла Паўднёвую Карэю краінай з уласнай арбітальнай магчымасьцю запуску[88]. Паводле зьвестак Associated Press, 1 сьнежня 2023 году краіна запусьціла свой першы вайсковы шпіёнскі спадарожнік. Касьмічны карабель быў запушчаны ракетай Фэлкан 9 кампаніі SpaceX з авіябазы Вандэнбэрг у Каліфорніі[89].

Шчыльнасьць насельніцтва паводле правінцыяў Рэспублікі Карэі.

Паводле ацэнак, у 2022 годзе насельніцтва Рэспублікі Карэі складала прыкладна 51,7 мільёнаў чалавек[90][91]. Насельніцтва павялічылася больш чым удвая з 21,5 мільёна ў 1955 годзе[92] да 50 мільёнаў да 2010 году[93]. Аднак чакаецца, што пасьля найвышэйшага паказьніка ў 52 мільёны ў 2024 годзе, яно зьнізіцца да 36 мільёнаў у 2072 годзе[94] праз хуткае зьніжэньне нараджальнасьці, якое пачалося ў 1960 годзе. Узровень нараджальнасьці ў Паўднёвай Карэі быў найніжэйшым у сьвеце ў 2009 годзе[95], пры штогадовым узроўні нараджэньняў прыкладна 9 дзяцей на 1000 чалавек. Пасьля гэтага нараджальнасьць некалькі павялічылася[96], але ў 2017 годзе зноў пайшла дадолу да новага глябальнага мінімуму[97], прычым упершыню з пачатку вядзеньня ўліку прыпадала менш за 30 тысяч радзінаў у месяц[98], а ў 2018 годзе на адну жанчыну прыпадала менш за адно дзіця[99]. У 2020 годзе ў краіне было зарэгістравана больш сьмерцяў, чым нараджэньняў, што стала прычынай да першага зафіксаванага скарачэньня насельніцтва з пачатку сучасных улікаў[100][101].

Паўднёвакарэйцы ў народных строях.

Да 2021 году ўзровень нараджальнасьці склаў усяго 0,81 дзіцяці на адну жанчыну[102], што значна ніжэй за каэфіцыент аднаўленьня насельніцтва ў 2,1, зьнізіўшыся да 0,78 у 2022 годзе і 0,72 у 2023 годзе, то бок найніжэйшага паказьніка ў сьвеце. У выніку, у Рэспубліцы Карэі назіраецца найбольшае скарачэньне насельніцтва працаздольнага ўзросту сярод краінаў АЭСіР[103]. Гэтак чакалася, што дзель людзей у веку 65 гадоў і старэй будзе больш за 20% да 2025 году і наблізіцца да 45% да 2050 году[104]. Нізкі ўзровень нараджальнасьці быў абвешчаны «надзвычайнай сытуацыяй у краіне», што прымусіла ўрад стварыць у траўні 2024 году новае міністэрства, якое займаецца пераломам гэтай тэндэнцыі і разьвязаньнем праблемаў, павязаных з старэньнем, іміграцыяй і працоўнай сілай[94]. Урад таксама высунуў розныя стымулы, каб дапамагчы сем’ям займець дзяцей, у тым ліку грашовую дапамогу на нараджэнцаў і большае фінансаваньне догляду за дзецьмі і лекаваньня няплоднасьці[94].

Большасьць паўднёвакарэйцаў жывуць у гарадах, што стала вынікам хуткай урбанізацыі ў час імклівага эканамічнага росту краіны ў пэрыяд з 1970-х па 1990-я гады[105]. Каля паловы насельніцтва (24,5 мільёнаў) сканцэнтравана ў Сэульскай мэтраполіі, што робіць яе другой паводле велічыні мэтраполіяй у сьвеце. Да ліку іншыя буйных гарадоў стасуюць Пусан (3,5 мільёнаў), Інчхон (3,0 мільёны), Тэгу (2,5 мільёнаў), Тэджон (1,4 мільёнаў), Кванджу (1,4 мільёнаў) і Ульсан (1,1 мільёнаў). Шчыльнасьць насельніцтва ацэньваецца ў 514,6 чалавек на км²[90], што больш чым у 10 разоў перавышае сярэднесусьветны паказьнік. Па Другой сусьветнай вайны і падзелу Карэйскага паўвострава блізу чатырох мільёнаў чалавек з паўночнай часткі паўвострава перасеклі мяжу і аселі ў Паўднёвай Карэі. Гэтая тэндэнцыя зьмянілася цягам наступных 40 гадоў праз эміграцыю. Вялікая колькасьць этнічных карэйцаў жыве па-за мяжою, часам у карэйскіх кварталах. Найбуйнейшыя карэйскія дыяспары месьцяцца ў Кітаі (2,3 мільёнаў), ЗША (1,8 мільёнаў), Японіі (850 тысяч) і Канадзе (250 тысяч).

Рэспубліка Карэя ёсьць адным з самых этнічна аднародных грамадзтваў у сьвеце, бо этнічныя карэйцы складаюць прыблізна 96% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Дакладныя лічбы цяжка ацаніць, бо афіцыйная статыстыка ня ўлічвае этнічную прыналежнасьць[106]. Тым ня менш, адсотак замежных грамадзянаў хутка расьце з канца 1990-х гадоў[107]. На лістапад 2023 году колькасьць замежных жыхароў у краіне дасягнула рэкорднага ўзроўню ў 2,46 мільёнаў чалавек, што складае амаль 5% ад агульнай колькасьці насельніцтва[106]. Значная частка гэтага росту абумоўленая прыбыцьцём замежных рабочых і студэнтаў[106].

Мапа дыялектаў карэйскай мовы.

Карэйская мова ёсьць афіцыйнай мовай Рэспублікі Карэі і клясыфікуецца большасьцю лінгвістаў як ізаляваная мова. Яна ўлучае ў сябе значную колькасьць запазычаных словаў з кітайскай мовы. Карэйская мова выкарыстоўвае ўласную сыстэму пісьма, вядомую як хангыль. Гэтая сыстэма была распрацаваная ў 1446 годзе Сэчжонам Вялікім, каб забясьпечыць зручную альтэрнатыву клясычным кітайскім герогліфам ханча, якія было цяжка вывучыць і якія не пасавалі карэйскай мове. Аднак, Паўднёвая Карэя дагэтуль выкарыстоўвае некаторыя кітайскія герогліфы ханча ў вузкіх галінах, як то друкаваныя СМІ і юрыдычная дакумэнтацыя.

Стандартная карэйская мова ў краіне сфармавалася на сэульскім дыялекце, але самая мова мае таксама чатыры дадатковыя дыялекты, на якіх гавораць у правінцыях Чхунчхандо, Канвандо, Кёнсандо і Чаладо. Мова чэджу ўважаецца за асобную мову, на якой размаўляюць на востраве Чэджу. Амаль усе карэйскія студэнты сёньня вывучаюць ангельскую мову[108].

Згодна з вынікамі рэгулярнай апытанкі за 2024 год, больш за палову насельніцтва Рэспублікі Карэі, то бок 51%, заявілі, што не павязаныя з аніводнай рэлігійнай арганізацыяй[109]. У апытаньні 2012 году 52% назвалі сябе вернікамі, 31% казалі, што ня маюць дачыненьня да рэлігіі, а 15% называлі сябе перакананымі атэістамі[110]. Сярод людзей, якія зьвязаны з рэлігійнымі арганізацыямі, большасьць былі хрысьціянамі ці будыстамі. Згодна зь іншай апытанкай, 31% насельніцтва былі хрысьціянамі, а 17% — будыстамі[109]. Сярод іншых рэлігіяў краіны вылучаюцца іслам, якой трымаюцца ў першую чаргу працоўныя мігранты з Пакістану і Банглядэш, а таксама мясцовая секта вон-будызму і розныя традыцыйныя рэлігіі, у тым ліку чхондагё (варыяцыя канфуцыянства), чжынсангё, тэчжангё ды іншыя. Свабода веравызнаньня гарантаваная канстытуцыяй[111]. Агулам у пэрыяд паміж 2015 і 2024 гадамі назіраўся невялікае павелічэньне вернікаў сярод хрысьціянаў (з 27,6% да 31%) і павольны рост колькасьці будыстаў (з 15,5% да 17%)[109][112][113].

Мёнданская катэдра ў Сэуле.

Хрысьціянства ёсьць найбуйнейшай арганізаванай рэлігіяй краіны. Сёньня ў Рэспубліцы Карэі налічваецца блізу 16 мільёнаў хрысьціянаў, а каля дзьвюх трацінаў зь іх належаць да пратэстанцкіх цэркваў, а астатнія — да каталіцкай царквы[109]. Колькасьць пратэстантаў цягам 1990-х і 2000-х гадоў не зьмяншалася, але дасягнула пікавага ўзроўню ў 2010-х гадах. Колькасьць рыма-каталікоў значна павялічылася паміж 1980-і і 2000-і гадамі, але зьнізілася ў 2010-х гадах[109]. Хрысьціянства, у адрозьненьне ад іншых краінаў Усходняй Азіі, добра прыжылося ў Карэі яшчэ ў XVIII стагодзьдзі, і да канца таго стагодзьдзя яно ахапіла ладную частку насельніцтва, бо заняпадная манархія падтрымала яго і адкрыла краіну місіянэрам у межах праекту вэстэрнізацыі краіны. Кволасьць карэйскага шаманізму, які ў адрозьненьне ад японскага сінтаізму і рэлігійнай сыстэмы Кітая гэтак і не ператварыўся ў нацыянальную рэлігію[114], у спалучэньні зь бедным станам карэйскага будызму дало ўрадлівую глебу хрысьціянскім цэрквам. Падабенства хрысьціянства зь мясцовымі рэлігійнымі наратывамі вылучалася як яшчэ адзін фактар, які спрыяў посьпеху гэтай рэлігіі на паўвостраве[115]. Японская калянізацыя першай паловы XX стагодзьдзя яшчэ больш узмацніла ідэнтыфікацыю хрысьціянства з карэйскім нацыяналізмам, паколькі японцы падтрымлівалі карэйскі шаманізм, павязаўшы яго зь сінтаізмам[116].

Урачыстасьці на сьвяце Буды ў Сэуле.

Сярод хрысьціянскіх канфэсіяў найбуйнейшым ёсьць прэсьбітэрыянства. Блізу дзевяці мільёнаў чалавек належаць да адной з ста розных прэсьбітэрыянскіх цэркваў, а найвялікшымі зь іх ёсьць прэсьбітэрыянская царква Хапдонг, прэсьбітэрыянская царква Тонгхап і прэсьбітэрыянская царква Кошын. Колькасьць хрысьціянскіх місіянэраў з Карэі ў сьвеце саступае толькі колькасьці місіянэраў, якія паходзяць з ЗША[117].

Будызм трапіў у Карэю ў IV стагодзьдзі[118]. Неўзабаве ён стаў даміноўнай рэлігіяй у паўднёва-ўсходнім каралеўстве Сыла, то бок у рэгіёне, дзе дагэтуль знаходзіцца найбольшая канцэнтрацыя будыстаў у Паўднёвай Карэі. У іншых дзяржавах часоў Трох каралеўстваў, Кагурэ і Пархэ, будызм быў узьведзены ў статус дзяржаўнай рэлігіяй адпаведна ў 372 і 528 гадах. Ён заставаўся дзяржаўнай рэлігіяй у часы Позьняга Сыла і Карэ, але ў час існаваньня Часон будызм выціскаўся, бо кіраўніцтва афіцыйна трымалася карэйскага канфуцыянства. Сёньня ў Рэспубліцы Карэі налічваецца блізу 8,7 мільёнаў будыстаў[109], большасьць зь якіх належыць да ордэну Чоге.

Жанчына выцінае на традыцыйным карэйскім музычным інструмэнце каягыме.

Рэспубліка Карэя падзяляе сваю традыцыйную культуру разам з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай, але дзьве Карэі разьвілі розныя сучасныя формы культуры з моманту падзелу паўвострава ў 1945 годзе. Гістарычна склалася так, што, хоць культура заўсёды была пад моцным уплывам суседняга Кітаю, ёй, тым ня менш, удалося захаваць унікальную культурную ідэнтычнасьць, якая розьніць яе ад культураў буйнейшых суседзяў[119]. У 2024 годзе Паўднёвая Карэя зьмяшчала 24 аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО[120], а таксама 16 аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[121]. Міністэрства культуры, спорту і турызму актыўна заахвочвае традыцыйныя віды мастацтва, а таксама ягоныя сучасныя формы, празь фінансаваньне і адукацыйныя праграмы[122]. Згодна з Індэксам свабоды прэсы за 2023 год, Паўднёвая Карэя мела другі паводле велічыні ўзровень свабоды прэсы ў кантынэнтальнай і Ўсходняй Азіі пасьля Тайваню[123]. Індустрыялізацыя і ўрбанізацыя моцна зьмянілі жыцьцё сучасных карэйцаў. Эканамічныя варункі і лад жыцьця прывялі да канцэнтрацыі насельніцтва ў буйных гарадах, асабліва ў сталіцы Сэуле, у той час як шматпакаленчыя вялікія сем’і падзяліліся на нуклеарныя адзінкі.

Выяўленчае мастацтва

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сіне-белая парцалянавая ёмістасьць для вады ў форме пэрсіка часоў панаваньня дынастыі Часон у XVIII стагодзьдзі.

Карэйскае мастацтва было пад моцным уплывам будызму і канфуцыянства, што можна пабачыць у шматлікіх традыцыйных карцінах, скульптурах, вырабаў з керамікі і ў выканальніцкім мастацтве[124]. Карэйская кераміка і парцаляна, у формах пэкча і пунчхон часоў Часона, а таксама сэлядон часоў Карэ, добра вядомыя ва ўсім сьвеце[125]. Карэйская чайная цырымонія, музыкальны жанр пхансары ды традыцыйныя танцы тхальчхум і пучхэчхум таксама вядомыя па-за межамі Рэспублікі Карэі.

Паваеннае сучаснае карэйскае мастацтва пачало квітнець у 1960-х і 1970-х гадах, калі паўднёвакарэйскія мастакі зацікавіліся геамэтрычнымі формамі і нематэрыяльнымі тэмамі. Творцы таго часу таксама надавалі вялікую ўвагу ўсталяваньню гармоніі паміж чалавекам і прыродай. Сацыяльная нестабільнасьць і сацыяльныя праблемы сталіся галоўнымі тэмамі твораў мастацтва ў 1980-х гадах. Таксама на мастацтва паўплывалі розныя міжнародныя імпрэзы і выставы, якія ладзіліся ў Рэспубліцы Карэі, якія надалі краіне большую разнастайнасьць[126]. Алімпійскі сад скульптураў у 1988 годзе, стварэньне біенале ў Кванджу[127] і Карэйскага павільёна на Вэнэцыянскім біенале ў 1995 годзе[128] сталі значнымі падзеямі.

Праз насычаную гісторыі Карэі разбудова і зьнішчэньні бясконца былі поруч адно з адным, што стала чыньнікам цікавага спалучэньня архітэктурных стыляў[129].

Брама Намдэмун ёсьць адным з найстарэйшых помнікаў архітэктуры Сэула.

Традыцыйная карэйская архітэктура характарызуецца сваёй гармоніяй з прыродай. Старажытныя архітэктары перанялі сыстэму кранштэйнаў, якая характарызуецца ўзьвядзеньнем будынкаў з саламянай страхой і сыстэмай падагрэву падлогі, вядомай як андол[130]. Людзі найвышэйшай клясы будавалі большыя дамы з элегантна выгінастымі чарапічнымі ці гонтавымі дахамі і ўздымнымі гзымсамі. Прыкладамі будынкаў, створаных у традыцыйнай архітэктуры, ёсьць палацы і храмы, захаваныя старыя дамы, вядомыя як ханок[131]. Таксама ў Карэі ўснуе шэраг вёсак-музэяў, якія зьмяшчаюць дамкі, узьведзеныя ў традыцыйным стылі. Сярод іх вылучаюцца народныя вёскі Хахвэ, Яндон і Карэйская народная вёска. Традыцыйную архітэктуру таксама можна ўбачыць на некалькіх аб’ектах Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[132].

Заходняя архітэктура ўпершыню зьявілася ў канцы XIX стагодзьдзя. Сучасныя цэрквы, офісныя будынкі, школы і ўнівэрсыты былі пабудаваныя ўжо ў новых замежных стылях. З анэксіяй Японіяй у 1910 годзе каляніяльны рэжым умяшаўся ў архітэктурную спадчыну Карэі, у выніку чаго карэйцам была закінутая сучасная архітэктура ў японскім стылі. Антыяпонскія настроі і Карэйская вайна прывялі да зьнішчэньня большасьці будынкаў, пабудаваных у той час[133]. Сучасная карэйская архітэктура назапасіла ў сабе сучасныя архітэктурныя тэндэнцыі і стылі. Стымуляваная эканамічным ростам у 1970-х і 1980-х гадах, актыўная рэканструкцыя адкрыла новыя гарызонты ў архітэктурнай справе. Пасьля летніх Алімпійскіх гульняў 1988 году ў Сэул асабліва шырока трапіла вялікая разнастайнасьць стыляў з адкрыцьцём рынку для замежных архітэктараў[134]. Сучасныя архітэктары намагаюцца збалянсаваць традыцыйную філязофію «гармоніі з прыродай» і хуткарослую ўрбанізацыю[135].

Галіна забаваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Рэспубліка Карэя мае квітнеючую індустрыю забаваў, якая задавальняе патрэбы ня толькі ўласна самой краіны, але і ўсяго сьвету. Тэлевізійныя драмы, фільмы і папулярная музыка атрымалі міжнародную папулярнасьць і надалі значныя экспартныя прыбыткі эканомікі краіны. Культурная зьява, вядомая як Карэйская хваля, ахапіла многія краіны рэгіёну і сьвету, стаўшы мяккай сілай краіны, пасьпяхова канкуруючы ў сфэры забаваў з заходнімі краінамі[136][137][138][139][140].

Папулярны карэйскі хлапчуковы музычны гурт BTS.

Да 1990-х гадоў на паўднёвакарэйскай папулярнай музычнай сцэне дамінавалі трот і традыцыйныя народныя баляды. Зьяўленьне поп-гурта Seo Taiji and Boys у 1992 годзе стала зваротным момантам для папулярнай музыкі Рэспублікі Карэі, распачаўшы час K-pop. З 1990-х гадоў гэты жанр стала мадэрнізуецца і пераасэнсоўваецца, асымілюючы розныя элемэнты папулярных музычных жанраў і плыняў з усяго сьвету, у тым ліку заходнюю папулярную музыку, экспэрымэнтальную музыку, джаз, госпэл, лацінаамэрыканскую музыку, гіп-гоп, рытм-энд-блюз, электронную танцавальную музыку, рэгі, кантры, фольк і рок, не забываючыся на свае ўнікальныя традыцыйныя карэйскія музычныя карані[141]. Не зважаючы на тое, што заходні стыль поп, гіп-гоп, рытм-энд-блюз, рок, фольк і электронная музыка пачалі дамінаваць на сучаснай паўднёвакарэйскай папулярнай музычнай сцэне, трот усё яшчэ працягвае цаніцца і карыстацца папулярнасьцю сярод паўднёвакарэйцаў сталага веку. Ідалы K-pop добра вядомыя ва ўсёй кантынэнтальнай Азіі, яны таксама здабылі славу ў заходнім сьвеце. Адным зь першых K-pop выканаўцаў, які стаў вядомы ва ўсім сьвеце, стаў сьпявак Psy, які выпусьціў міжнародны гіт «Gangnam Style». Гэты твор ачоліў сусьветныя музычныя чарты ў 2012 годзе.

Blackpink ёсьць адным з самых папулярных дзявочых K-pop гуртоў у сьвеце з канца 2010-х гадоў.

Пасьля посьпеху фільма «Шыры» ў 1999 годзе карэйская кінаіндустрыя значна пабуйнела, пашырыўшы сваю папулярнасьць па-за межы краіны. Айчынныя фільмы займаюць дамінуючую дзель паўднёвакарэйскага кінарынку, часткова праз існаваньне ўрадавых квотаў на паказ карэйскіх фільмаў, якія патрабуюць ад кінатэатраў мець у пракаце карэйскія фільмы ня менш за 73 дні ў год[142]. Фільм «Чужаеды» 2019 году рэжысэра Пон Джун Хо стаў самым касавым фільмам у Рэспубліцы Карэі, а таксама ён быў першым фільмам не ангельскай мовай, які атрымаў узнагароду як найлепшы фільм на цырымоніі ўручэньня прэміі Оскар у ЗША, а таксама мноства іншых узнагародаў.

Паўднёвакарэйскія тэлешоў таксама сталі папулярнымі па-за межамі Карэі. Тэлевізійныя драмы, вядомыя як K-drama, таксама пачалі набываць міжнародную вядомасьць. Многія зь іх, як правіла, маюць рамантычную скіраванасьць. Таксама даволі папулярны сярод іх гістарычны жанр[143][144]. Драматычны тэлесэрыял 2021 году «Гульня ў кальмара», створаны Хван Дон Хёкам, атрымаў ухвалу крытыкаў і шырокую міжнародную ўвагу па сваім выхадзе, стаўшы самым папулярным сэрыялам Netflix на момант запуску, маючы больш за 142 мільёны гледачоў за першыя чатыры тыдні пасьля апублікаваньня[145][146][147][148].

Баявое мастацтва тэквандо паходзіць з Карэі. Ягоныя сучасныя правілы былі стандартызаваныя ў 1950-я і 1960-я гады, а ўжо ў 2000 годзе яно трапіла ў сьпіс афіцыйных відаў спорту на Алімпійскія гульні[149]. Іншыя карэйскія баявыя мастацтвы ўлучаюць тэкён, хапкідо, тансудо, куксульвон, камдо і субак[150].

Бэйбольны стадыён Саджык у Пусане. Бэйсбол уважаецца за адзін з самых папулярных відаў спортаў у Рэспубліцы Карэі.

Футбол традыцыйна ўважаецца за самы папулярны від спорту ў Рэспубліцы Карэі, а бэйсбол лічыцца другім відам спорту ў краіне[151]. Нядаўнія апытанкі пацьвердзілі гэта, бо большасьць, то бок 41% паўднёвакарэйскіх спартовых заўзятараў, працягваюць ідэнтыфікаваць сябе як аматараў футболу. Таксама 25% апытаных рэспандэнтаў назвалі бэйсбол улюбоным відам спорту. Аднак, гэтае апытанне ня выявіла, наколькі рэспандэнты сочаць за абодвума відамі спорту[152].

Тэквандо ёсьць традыцыйным баявым мастацтвам Карэі і алімпійскім відам спорту.

Нацыянальная зборная Рэспублікі Карэі па футболе стала першай камандай Азіяцкай канфэдэрацыі, якая прабілася ў паўфінал чэмпіянату сьвету ў 2002 годзе, які сумесна ладзілі ў сябе Рэспубліка Карэя і Японія. Агулам зборная ў апошнія дзесяцігодзьдзі заўжды бярэ ўдзел усе сусьветных чэмпіянатах, часам прабіваючыся з групы ў раўнд плэй-оф. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году Рэспубліка Карэя брала бронзавы мэдаль у футбольным турніры. Упершыню бэйсбол трапіў у Карэю ў 1905 годзе[153][154][155]. Апошнія гады характарызуюцца ростам наведвальнасьці і коштаў на квіткі на прафэсійныя бэйсбольныя гульні[156][157]. Карэйская прафэсійная бэйсбольная ліга, якая складаецца з 10 камандаў, была створаная ў 1982 годзе. Зборная краіны заняла трэцяе месца на Сусьветным клясыцы бэйсболу 2006 году і другое на турніры 2009 году. Фінальная гульня каманды супраць зборнай Японіі ў 2009 годзе трансьлявалася ў тым ліку на вялікім экраіне ў Сэуле і мела вялікі ахоп аглядаў у краіне[158]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году Рэспубліка Карэя ўзяла залаты мэдаль па бэйсболе[159]. Таксама ў 1982 годзе на чэмпіянаце сьвету па бейсболе Карэя рабілася ўладальнікам залатых мэдалёў, гэтак жа як карэйцы мелі посьпех на Азіяцкіх гульнях 2010 году ў гэтым відзе спорту. Баскетбол таксама мае папулярнасьць у краіне. Паўднёвая Карэя традыцыйна мае адную з найлепшых баскетбольных зборных у Азіі і адзін з наймацнейшых баскетбольных дывізіёнаў кантынэнта. У Сэуле ладзіўся чэмпіянат Азіі па баскетболе ў 1967 і 1995 гадах. Нацыянальная зборная Рэспублікі Карэі па баскетболе шматкроць брала мэдалёў на чэмпіянатах Азіі[160].

У Карэі шмат разоў ладзіліся Азіяцкія гульні, пры гэтым у розныя гады яны праводзіліся ў розных гарадах краіны, як то ў Сэуле, Пусане і Інчхоне. У 2018 годзе ў карэйскім Пхёнчхане ладзіліся зімовыя Алімпійскія гульні. Сярод зімовых відаў спорту ў краіне найбольш моцны шорт-трэк. На зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году карэйскія спартоўцы і спартоўкі фінішавалі на пятым радку ў агульным мэдальным заліку.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. ↑ https://www.law.go.kr/%EB%B2%95%EB%A0%B9/%ED%95%9C%EA%B5%AD%EC%88%98%ED%99%94%EC%96%B8%EC%96%B4%EB%B2%95/(13978,20160203)
  2. ↑ Constitution of South Korea (кар.)
  3. ↑ база зьвестак Сусьветнага банку — Сусьветны банк.
  4. 1 2 3 4 «World Economic Outlook Database October 2025». International Monetary Fund.
  5. ↑ Ministry of Data and Statistics — 1990.
  6. ↑ 2021 Democracy Index (анг.) — EIU, 2022.
  7. ↑ https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
  8. ↑ Human Development Report — Праграма разьвіцьця ААН, 2022.
  9. ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  10. ↑ «Korea’s Geography». Asianinfo.org.
  11. ↑ «Koreas agree to military hotline». CNN.com.
  12. ↑ South Korea Encyclopædia Britannica
  13. ↑ «Report for Selected Countries and Subjects». International Monetary Fund.
  14. 1 2 Карэя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1999 Т. 8: Канто — Кулі. — С. 127.
  15. ↑ Асмолов К. В. Кочосон (анг.) Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016) Праверана 14 лютага 2026 г.
  16. ↑ «Digital Jikji». Digital Jikji.
  17. ↑ «195 (III) The problem of the independence of Korea», December 12, 1948, Resolutions Adopted by the General Assembly During its Third Session, p. 25.
  18. ↑ Korean War (1950-53). Britannica Online Encyclopedia (анг.).
  19. ↑ Корея (рас.) Большая российская энциклопедия - электронная версия Праверана 14 лютага 2026 г.
  20. ↑ Geography of Korea. Asia Info Organization
  21. ↑ «Korea National Park Service official site». English.knps.or.kr.
  22. ↑ «Korea Air Pollution Problems». google.com.
  23. ↑ «Column Letter to Lee administration: Save the Songdo Tidal Flat: Opinion: Home». English.hani.co.kr.
  24. 1 2 «South Korea’s green new deal». CNN.com.
  25. ↑ «Index of Democracy 2008». The Economist Intelligence Unit.
  26. ↑ «South Korea — Constitution». International Constitutional Law.
  27. ↑ Minor parties launch ’Unified Progressive Party’ (анг.). The Korea Times (5 сьнежня 2011). Архіўная копія ад 2 сьнежня 2012 г.
  28. ↑ [News analysis] New conservative party or throwback to the Saenuri Party? (анг.). The Hankyoreh (18 лютага 2020).
  29. ↑ Republic of Korea | National Assembly | Electoral system (анг.) IPU Parline. IPU. Праверана 14 лютага 2026 г.
  30. ↑ Ravikumar, Sachin. Exclusive: Britain, South Korea extend tariff-free trade on goods with EU links // Reuters, 10.2023 г. Архіўная копія ад 12.2023 г.
  31. ↑ Can North Korea get South to join dispute with Japan over two islands in Asia? // Newsweek, 03.2018 г. Архіўная копія ад 06.2018 г.
  32. ↑ modern Korean history – Home. Modernkoreanhistory.weebly.com. Архіўная копія ад 06.2018 г.
  33. 1 2 North, South Korea pledge peace, prosperity // Reuters, 10.2007 г. Архіўная копія ад 12.2007 г.
  34. ↑ North Korea deploying more missiles // BBC News, 02.2009 г. Архіўная копія ад 08.2010 г.
  35. ↑ North Korea tears up agreements // BBC News, 01.2009 г. Архіўная копія ад 03.2009 г.
  36. ↑ North Korea warning over satellite // BBC News, 03.2009 г. Архіўная копія ад 03.2009 г.
  37. ↑ Koreas agree to military hotline // CNN, 06.2004 г. Архіўная копія ад 11.2009 г.
  38. ↑ Reunification with South? No, says North Korea's Kim Jong-un. South China Morning Post (12.2023).
  39. ↑ Zwirko, Colin (01.2024) North Korea to redefine border, purge unification language from constitution. NK News — North Korea News.
  40. ↑ Professor from Japan Discovers Map Proving Dokdo Island is Korean Territory. Dynamic-Korea.com (02.2008). Архіўная копія ад 05.2011 г.
  41. ↑ Dokdo Takeshima Island Liancourt Rocks The Historical Facts of the Dokdo / Takeshima Island Dispute Between Korea and Japan. www.dokdo-takeshima.com (06.2012). Архіўная копія ад 06.2018 г.
  42. ↑ President Roh Moo-hyun will not hold a summit with Japanese Prime Minister Junichiro Koizumi until Koizumi stops visits to Japan's Yasukuni shrine // Voice of America, 03.2006 г. Архіўная копія ад 05.2008 г.
  43. ↑ Japan PM tells South Korea's Moon that 2015 'comfort women' deal is final // Reuters, 02.2018 г. Архіўная копія ад 06.2018 г.
  44. ↑ South Korea formally requests Japan's 'rising sun' flag be banned at 2020 Olympics // The Independent, 09.2019 г. Архіўная копія ад 05.2022 г.
  45. ↑ South Korea asks IOC to ban Japan's use of 'Rising Sun' flag at Olympics // Reuters, 09.2019 г. Архіўная копія ад 09.2019 г.
  46. ↑ S. Korea urges IOC to ban Japanese imperial flag from 2020 Olympics // Kyodo News, 09.2019 г. Архіўная копія ад 04.2021 г.
  47. ↑ World Economic Outlook Database, April 2023. International Monetary Fund (04.2023). Архіўная копія ад 04.2023 г.
  48. ↑ About Korea. OECD. Архіўная копія ад 01.2016 г.
  49. ↑ Behnke, Alison North Korea in Pictures. — Lerner Publishing Group, 2004. — С. 60. — ISBN 978-0-8225-1908-9
  50. ↑ Nattavud Pimpa. Lessons from South Korea’s Chaebol economy // The Conversation Australia, 12.2013 г. Архіўная копія ад 12.2013 г.
  51. ↑ Economic Growth Rates of Advanced Economies. — International Monetary Fund.
  52. ↑ OECD.Stat Education and Training > Education at a Glance > Educational attainment and labor-force status > Educational attainment of 25–64 year-olds. OECD. Архіўная копія ад 01.2016 г.
  53. ↑ The Korean Economy – the Miracle on the Hangang River. Korea.net.
  54. ↑ Moody's Raises Korea’s Credit Range // The Chosun Ilbo, 08.2010 г. Архіўная копія ад 08.2016 г.
  55. ↑ Financial markets unstable in S.Korea following Cheonan sinking // Hankyeoreh, 05.2010 г. Архіўная копія ад 09.2016 г.
  56. ↑ South Korea Survived Recession With CEO Tactics // Newsweek, 05.2010 г. Архіўная копія ад 06.2016 г.
  57. ↑ Republic of Korea Details // МАГАТЭ Праверана 14 лютага 2026 г.
  58. ↑ Another Korean Nuclear Issue // The Diplomat, 07.2010 г. Архіўная копія ад 09.2012 г.
  59. ↑ ITER Members // ITER Архіўная копія ад 03.2017 г.
  60. ↑ South Korea wins landmark Gulf nuclear power deal // Reuters, 12.2009 г. Архіўная копія ад 10.2020 г.
  61. ↑ All systems go for Jordan’s first nuclear reactor // UPI, 03.2010 г. Архіўная копія ад 10.2012 г.
  62. ↑ South Korea-Jordan sign $130M nuclear deal // World Nuclear News, 07.2010 г. Архіўная копія ад 08.2012 г.
  63. ↑ Korea, Argentina Sign MOU for Nuclear Plant Project // The Chosun Ilbo, 09.2010 г. Архіўная копія ад 08.2012 г.
  64. ↑ Argentina eyes nuclear role in S. America // UPI, 09.2010 г. Архіўная копія ад 08.2012 г.
  65. ↑ Korea nearing Turkey nuclear plant contract. The Korea Times (06.2010). Архіўная копія ад 06.2018 г.
  66. ↑ Choe Sang-Hun. U.S. Wary of South Korea's Plan to Reuse Nuclear Fuel // The New York Times, 07.2010 г. Архіўная копія ад 06.2018 г.
  67. ↑ S. Korean Pyroprocessing Awaits U.S. Decision. Arms Control Association (10.2010). Архіўная копія ад 10.2012 г.
  68. ↑ Countries. Network Readiness Index. Архіўная копія ад 09.2023 г.
  69. ↑ These are the 10 smartest countries in the world when it comes to science. Business Insider (12.2015). Архіўная копія ад 10.2016 г.
  70. ↑ These Are the World’s Most Innovative Countries // Bloomberg, 05.2019 г. Архіўная копія ад 02.2022 г.
  71. ↑ GII Innovation Ecosystems & Data Explorer 2025. WIPO.
  72. ↑ Dutta, Soumitra; Lanvin, Bruno Global Innovation Index 2025: Innovation at a Crossroads. — World Intellectual Property Organization, 2025. — ISBN 978-92-805-3797-0
  73. ↑ Can South Korean Startups (and the government) Save its Flailing Giant Tech Conglomerates?. Innovation is Everywhere (06.2016). Архіўная копія ад 09.2016 г.
  74. ↑ Normile, Dennis South Korea, a science spending champion, proposes cutbacks // Science. — 09.2023. — Т. 381. — № 6664. — С. 1273. — DOI:10.1126/science.adk9447
  75. ↑ Special Report: [Business Opportunities] R&D Архіўная копія ад 05.2012 г.
  76. ↑ Robot parks, a world first. JoongAng Daily. Архіўная копія ад 05.2011 г.
  77. ↑ Android Has Human-Like Skin and Expressions Архіўная копія ад 03.2021 г.
  78. ↑ Female Android Debuts in S. Korea // National Geographic. — 10.2010.
  79. ↑ EveR-3, Yonhap News. Naver News (04.2009). Архіўная копія ад 09.2013 г.
  80. ↑ Korea, Russia Enter Full-Fledged Space Partnership // Defence Talk, 07.2007 г. Архіўная копія ад 10.2013 г.
  81. ↑ South Korea Confirms Contact With Satellite Lost. Space Daily. Архіўная копія ад 08.2014 г.
  82. ↑ Scientist Yi So Yeon becomes first Korean astronaut. The Times. Архіўная копія ад 06.2011 г.
  83. ↑ First S Korean astronaut launches . BBC News.
  84. ↑ S. Korea Completes Work on Naro Space Center. The Korea Times. Архіўная копія ад 04.2015 г.
  85. ↑ South Korea launch STSAT-2C via KSLV-1. NASASpaceFlight.com (01.2013). Архіўная копія ад 02.2013 г.
  86. ↑ South Korea’s first rocket ready – at last // Asia Times, 08.2009 г. Архіўная копія ад 07.2012 г.
  87. ↑ S. Korea DAPA commissioner confirms 500 km-range ballistic missile development research // The Hankyeoreh, 10.2009 г. Архіўная копія ад 05.2011 г.
  88. ↑ South Korea succeeds in putting satellites into orbit, 7th in world. Kyodo News (06.2022). Архіўная копія ад 10.2022 г.
  89. ↑ SpaceX запустив перший супутник-шпигун для Південної Кореї. ВІДЕО.. Укрінформ.
  90. 1 2 Population Projections for Provinces (2013~2040). Statistics Korea (04.2016). Архіўная копія ад 09.2015 г.
  91. ↑ Major Indicators of Korea. Korean Statistical Information Service. Архіўная копія ад 05.2020 г.
  92. ↑ South Korea – Population Trends. Library of Congress Country Studies. Архіўная копія ад 27.09.2006 г.
  93. ↑ Korea’s Population Tops 50 Million // The Chosun Ilbo, 02.2010 г. Архіўная копія ад 04.2010 г.
  94. 1 2 3 Reporter, Micah McCartney China News (07.2024) South Korea to create birth rate ministry for declining population. Newsweek.
  95. ↑ Kim Rahn. South Korea’s birthrate world's lowest // The Korea Times, 05.2009 г. Архіўная копія ад 05.2010 г.
  96. ↑ Childbirths in S. Korea grow 5.7 pct in 2010. AEN20110824003900320F. Архіўная копія ад 05.2012 г.
  97. ↑ South Korea’s fertility rate is the lowest in the world // The Economist, 06.2018 г. Архіўная копія ад 01.2019 г.
  98. ↑ S. Korea’s childbirth tally drops to another historic low in October Архіўная копія ад 01.2019 г.
  99. ↑ Fertility rate dips below 1 in 2018: official. The Korea Times (01.2019). Архіўная копія ад 01.2019 г.
  100. ↑ Gladstone, Rick. As Birthrate Falls, South Korea’s Population Declines, Posing Threat to Economy // 01.2021 г. Архіўная копія ад 01.2021 г.
  101. ↑ South Korea is facing a crisis of extinction and it's not due to North's nukes. The Economic Times (01.2021). Архіўная копія ад 11.2021 г.
  102. ↑ Korea marks first-ever decline in registered population Архіўная копія ад 01.2021 г.
  103. ↑ Leipziger, Danny South Korea’s Japanese Mirror // The Diplomat. — 02.2014.
  104. ↑ The Lancet Regional Health – Western Pacific South Korea’s population shift: challenges and opportunities // The Lancet Regional Health – Western Pacific. — 2023. — Т. 36. — DOI:10.1016/j.lanwpc.2023.100865
  105. ↑ South Korea. CIA Country Studies. Архіўная копія ад 09.2006 г.
  106. 1 2 3 Population by Census (2016). Korean Statistical Information Service. Архіўная копія ад 02.2018 г.
  107. ↑ South Koreans Struggle With Race. The New York Times. Архіўная копія ад 07.2017 г.
  108. ↑ South Korea | Ethnologue Free. Ethnologue (Free All). Архіўная копія ад 03.2023 г.
  109. 1 2 3 4 5 6 2024 종교인식조사 종교인구 현황과 종교 활동 (кар.)
  110. ↑ Global Index of Religiosity and Atheism 2012 Архіўная копія ад 10.2013 г.
  111. ↑ Constitution of the Republic of Korea. Constitutional Court of Korea. Архіўная копія ад 03.2008 г.
  112. ↑ Religion organizations’ statistics Архіўная копія ад 10.2017 г.
  113. ↑ Quinn, Joseph Peter Religion and Contemporary Politics: A Global Encyclopedia. — ABC-CLIO. — ISBN 978-1-4408-3933-7
  114. ↑ Ogata, Mamoru Billy (1984). «A Comparative Study of Church Growth in Korea and Japan: With Special Application to Japan». Fuller Theological Seminary. — С. 32.
  115. ↑ Kim, Andrew Eungi Christianity, Shamanism, and Modernization in South Korea // CrossCurrents. — 2000.
  116. ↑ «Korean Social Sciences Journal». 24 (1997). Korean Social Science Research Council. — С. 33—53.
  117. ↑ Moll, Rob. Missions Incredible // Christianity Today, 03.2006 г. Архіўная копія ад 01.2012 г.
  118. ↑ Buddhism in Korea. Korean Buddhism Magazine. Архіўная копія ад 04.2009 г.
  119. ↑ Fairbank, John K. East Asia: Tradition & Transformation. — Boston: Houghton Mifflin, 1978. — ISBN 978-0-395-25812-5
  120. ↑ Elements on the Lists of Intangible Cultural Heritage. ich.unesco.org.
  121. ↑ Republic of Korea - UNESCO World Heritage Convention. UNESCO World Heritage Centre.
  122. ↑ Associated Organisations. MCT. Архіўная копія ад 12.2005 г.
  123. ↑ Index 2023 – Global score. Reporters Without Borders.
  124. ↑ Korean painting. Asia Art. Архіўная копія ад 07.2010 г.
  125. ↑ Korean Pottery and Celadon. WorldHistory.org.
  126. ↑ Contemporary Korean Art in 1990s. Apexart. Архіўная копія ад 09.2018 г.
  127. ↑ Gwangju Biennale. Gwangju Biennale. Архіўная копія ад 07.2010 г.
  128. ↑ Korean Pavilion. La Biennale di Venezia. Архіўная копія ад 05.2016 г.
  129. ↑ Korean architecture. Asian Info Organization.
  130. ↑ Exhibit Focuses on Traditional Architecture. The Korea Times. Архіўная копія ад 12.2014 г.
  131. ↑ List of traditional Korean houses. Asian Tradition in Architecture.
  132. ↑ UNESCO World Heritage: Republic of Korea. Unesco.
  133. ↑ Brief Review of Korea Modern Architecture, Prof. Park Kil-ryong (Kukmin University), modified by Architectural Design Lab, GSNU.
  134. ↑ Contemporary Korean architecture. Asian Info Organization.
  135. ↑ Korean buildings that captivate world Архіўная копія ад 04.2011 г.
  136. ↑ 'Korean Wave' piracy hits music industry // BBC News, 11.2001 г.
  137. ↑ How The South Korean Government Made K-Pop A Thing. National Public Radio (04.2015).
  138. ↑ Lara Farrar. 'Korean Wave' of pop culture sweeps across Asia // CNN
  139. ↑ Kim, Harry. Surfing the Korean Wave: How K-pop is taking over the world // The McGill Tribune, 02.2016 г. Архіўная копія ад 11.2018 г.
  140. ↑ Nguyen Hoai Phuong, Duong Korean Wave as Cultural Imperialism: A study of K-pop Reception in Vietnam. Leiden University.
  141. ↑ Seo Taiji, KBS World
  142. ↑ S. Korea’s Screen Quota Hinders Market Access Архіўная копія ад 07.2018 г.
  143. ↑ List of Korean dramas. Koreandrama.org (06.2007).
  144. ↑ 전문가칼럼. portal.kocca.kr. Архіўная копія ад 04.2021 г.
  145. ↑ Park, Ji-won (09.2021) Squid Game tops global Netflix chart. The Korea Times. Архіўная копія ад 09.2021 г.
  146. ↑ Wong, Henry (09.2021) Squid Game: the hellish horrorshow taking the whole world by storm. The Guardian. Архіўная копія ад 09.2021 г.
  147. ↑ White, Peter (10.2021) 'Squid Game': Netflix Reveals A "Mind-Boggling" 142M Households Have Watched Korean Drama. Deadline Hollywood.
  148. ↑ Keck, Catie (10.2021) Netflix calls Squid Game its 'biggest ever series at launch'. The Verge.
  149. ↑ Taekwondo. World Taekwondo Federation (11.2002). Архіўная копія ад 01.2010 г.
  150. ↑ Korea Martial Arts Federation Архіўная копія ад 07.2011 г.
  151. ↑ 프로스포츠, 흥행 봄날 오나…야구·축구 인기몰이 중. EBN (03.2015).
  152. ↑ 한국갤럽조사연구소. Gallup Korea (05.2009).
  153. ↑ KOIS (Korea Overseas Information Service) Handbook of Korea, 11th ed. — Seoul: Hollym, 2003. — ISBN 978-1-56591-212-0
  154. ↑ Trading Markets.com. "S. Korean Game Developer NCsoft Interested in Pro Baseball". December 21, 2010. Accessed December 26, 2010.
  155. ↑ Min-sik, Yoon. Baseball comes roaring back to Seoul // The Korea Herald, 10.2013 г.
  156. ↑ Kim Yang-hee (21.04.2011). Professional baseball rising in popularity. The Hankyoreh.
  157. ↑ 나라지표-프로스포츠 관중현황. Index.go.kr.
  158. ↑ Wakabayashi, Daisuke; Park Sungha (24.03.2009). Japan beats South Korea to be Baseball Champions. The Wall Street Journal. New York.
  159. ↑ South Korea takes Olympics baseball gold. Los Angeles Times.
  160. ↑ FIBA Asia Competition Archives. International Basketball Federation FIBA (09.2011). Архіўная копія ад 08.2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]