11 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
11 чэ́рвеня — 163-і дзень году (162-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 204 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1125 — крыжакі здабылі перамогу над сэльджукамі ў бітве пад Азазам
- 1770 — Джэймз Кук на караблі «Індэвор» пачаў дасьледаваць Вялікі бар’ерны рыф
- 1792 — Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Мірам войска Рэчы Паспалітай пацярпела паразу
- 1842 — пабачыла сьвет паэма Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы»
- 1901 — абвяшчэньне Астравоў Кука часткаю Новае Зэляндыі
- 1918 — казаскі нацыянальны рух «Алаш» абвясьціў незаконнымі ўсе дэкрэты савецкае ўлады на тэрыторыі Казахстану
- 1923 — у БССР да гадавіны вызваленьня ад польскай акупацыі абвяшчаецца амністыя тым дзеячам беларускага руху, якія не змагаліся з савецкай уладай са зброяй у руках
- 1993 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам ды Армэніяй
- 2006 — пабачыла сьвет складанка песень беларускіх альтэрнатыўных гуртоў ад xlam.of.by і GO-Records «XLAM: Лучшая белорусская альтернатива»
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1811 — Вісарыён Бялінскі, расейскі літаратурны крытык, публіцыст, філёзаф і дэмакрат
- 1857 — Антоні Грабоўскі, польскі інжынэр, адзін зь першых паэтаў эспэранта
- 1864 — Рыхард Штраўс (Richard Strauss), нямецкі кампазытар і дырыгент
- 1899 — Кавабата Ясунарыа, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1968 году
- 1910 — Жак-Іў Кусто (Jacques-Yves Cousteau), францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга
- 1910 — Карміна Копала (Carmine Coppola), амэрыканскі кампазытар, дырыгент, бацька Фрэнсіса Форда Копалы (Francis Ford Coppola)
- 1931 — Уладзімер Мацюхін, беларускі фізыёляг і біяфізык
- 1951 — Бідзіна Рэвазавіч Чхеідзэ, грузінскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст
- 1954 — Алаіз Лёзэр, прыёр экумэнічнай супольнасьці Тэзэ
- 1958 — Міраслава Шафранкава, чэская акторка
- 1958 — Г’ю Лоры, ангельскі актор, комік, пісьменьнік, музыка й рэжысэр
- 1970 — Веня Дыркін (сапраўднае імя Аляксандар Літвінаў), расейскі бард, паэт, музыка
- 1985 — Дзьмітры Калдун, беларускі сьпявак, пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6»
- 1990 — Крыстоф Лемэтр, францускі бягун-спрынтар, трохразовы чэмпіён Эўропы
- 1994 — Івана Бакера, гішпанская кінаакторка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1488 — Джэймз III, кароль Шатляндыі
- 1923 — Язэп Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч
- 1961 — Лука (Война - Ясянецкі), архіяпіскап Рускай праваслаўнай царквы, хірург, пісьменьнік; праваслаўны сьвяты, беларус паводле паходжаньня.
- 1979 — Джон Ўэйн, амэрыканскі актор, якога звалі каралём вэстэрна
- 2011 — Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS)
- 2022 — Мікалай Дудчанка, харэограф, рэжысэр, сцэнарыст, пэдагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень Камехамехі, сьвята ў гонар першага караля Гаваяў
11 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў